Рос Браўн пераходзіць у Honda!Былы тэхнічны дырэктар Ferrari, Рос Браўн, стане новым кіраўніком каманды Honda і прыступіць да працы ўжо 26-га лістапада. Асноўным абавязкам брытанца будзе распрацоўка баліда, а Нік Фрай зоймецца адміністрацыйнай работай. Рос Браўн: “Я шчасьлівы аб’явіць аб падпісаньні кантракта з Honda. У гэтай каманды багатая гоначная спадчына і вялікі патэнцыял у Формуле 1. Я прыняў новы, фантастычны выклік, і зраблю ўсё, каб дапамагчы камандзе прыйсьці да посьпеху!”
У сваю чаргу, Ferrari таксама правяла шэраг ключавых кадравых прызначэньняў. І тут не абышлося без сюрпрызаў. Жан Тодт быў заменены Стэфано Дамэнікалі (Stefano Domenicali) на пасадзе кіраўніка каманды, а новым тэхнічным дырэктарам прызначаны Альдо Коста (Aldo Costa). Такім чынам, італьяцы занялі ўсе ключавыя пасады ў Ferrari. Аб будучым лёсе Жана Тодта пакуль не паведамляецца. |
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |