Рон Дэніс: “Мантоя — дурань”Бос McLaren Рон Дэніс у інтэрв’ю калумбійскай El Tiempo паспрабаваў абвергнуць меркаваньне натоўпу аб тым, што яго каманда зьяўляецца самай непрыязнай у дачыненьні да ўласных гоншчыкаў. “Я не думаю, што ў нас больш праблем з гоншчыкамі, чым у іншых каманд. Насамрэч, дрэнна адносіны завяршыліся толькі адзін раз — з Фернанда. Але ўсё скончана, і нічога не паробіш, так што мы думаем цалкам аб сезоне 2008 года”, - заявіў Дэніс. Што датычыцца Хуана Пабла Мантоі, містэр Дэніс змог сказаць прыкладна наступнае: “Мы зь ім дамовіліся не крытыкаваць адзін аднаго. Аднак, я лічу, што было дурным сыйсці з Формулы 1 з-за аднаго інцыдэнту ў гонцы. Ён добры пілот і добры чалавек. Але я магу зразумець яго, паколькі яго становішча ў камандзе было складаным, і станавілася ўсё горш, асабліва пры ўзаемадзеяньні з тэхнічнай групай”.
via berni.ru
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |