Хэйкі Кавалайнен перайшоў у McLaren

Новым напарнікам Люіса Гамільтана ў McLaren стане фін Хэйкі Кавалайнен.

Сезон 2007 Кавалайнен правёў у Renault. Нягледзячы на цяжкасьці з адаптацыяй да баліда у першых Гран Пры, фін з лёгкасьцю абыграў свайго партнера па камандзе Джанкарла Фізікелу і заняў сёмае месца ва выніках сезону. Самай яркай гонкай 2007 году для Кавалайнена атрымалася гонка на трасе Фудзі, калі ў цяжкіх умовах ён здолеў фінішаваць на другім месцы.

Пасьля аб’яўленьня імёнаў баявых пілотаў Renault на 2008 год, стала зразумела, што Хэйкі прыйдзецца шукаць вольны балід у іншай камандзе. І кантракт з McLaren не заставіў сябе чакаць.

Ангельская каманда традыцыйна любіць фінскіх гоншчыкаў. Менавіта за McLaren ў апошнія гады пасьпяхова выступалі землякі Кавалайнена, чэмпіёны Формулы 1 Міка Хакінен і Кімі Райканен.

Як працягне гэту традыцыю Хэйкі і ці будзе ён здольны даць адпор Люісу Гамільтану ў барацьбе за лідэрства ў камандзе?

heikki kovalainen

14.12.2007   ▪ ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь