McLaren паказала новы MP4-23У наступны дзень пасьля прэзентацыі F2008, каманда Vodafone McLaren Mercedes паказала свой новы балід MP4-23. Спецыяльные пампезнае мерапрыемстве ў музеі Mercedes-Benz у Штутгарце выпадкова супала з 23-годдзем лідэра McLaren Люіса Гамільтана. Падарунак спадабаўся маладому брытанцу. Люіс Гамільтан: “Vodafone McLaren Mercedes MP4-23 — найкруцейшы падарунак на дзень народзінаў, які толькі можна атрымаць!.. Я пратэстую яе ўпершыню ў аўторак. Працы будзе шмат і для мяне, і для Хейкі, якога я вітаю ў камандзе.” Рон Дэніс: “Сёньня ў Люіса народзіны. Яму 23 гады, гэта MP4-23, і нумар на балідзе у яго будзе 23-ці.” Адразу пасьля прэзентацыі MP4-23 адправілася ў гішпанскі Херэс, дзе з 9 студзеня пачнуцца тэсты. 7.1.2008 ▪ McLaren ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |