Набліжаецца вясна і Формула 1. Пачатак — 14 сакавіка!Вось ужо на сёмай перадачы імчыць да нас вясна, а разам зь ёй і новы сезон Формулы 1. 2007 год стаў цяжкім для Вялікіх гонак. Быў перажыты шпіёнскі скандал, а таксама сваркі McLaren са сваім пілотам. Але ўсё гэта — ў мінулым. Наперадзе новы цікавы сезон і 18 Гран Пры. У рэгламенце значных зьмяненьняў няма, акрамя адмены трэкшн кантролю (traction control) і ўвядзеньня аднолькавага для ўсіх ECU (юніт кантролю рухавіка), які дарэчы пастаўляецца кампаніяй McLaren. Адсутнасьць трэкшн кантролю павялічвае кошт памылкі пілота, асабліва падчас дажджавых гонак. Працаваць з понажжу газу трэба будзе плаўна і акуратна, інакш балід занясе. На зімовых тэстах вельмі моцна выглядала каманда Ferrari. У Бахрэйне новы F2008 паказаў хуткія сэкунды, перабіўшы мінулагоднія паказчыкі. Перажышая скандалы і суды, каманда McLaren пакуль у це́ні. 25-27 лютага нас чакае апошняя тэставая сэсія міжсезоння. Пройдзе яна ў Барселоне. На адной гоначнай трасе сустрэнуцца фаварыты чэмпіянату: Ferrari і McLaren. Па выніках гэтых тэстаў можна будзе судзіць аб форме каманд перад пачаткам чэмпіянату. А ён не за гарамі, а хутчэй за акіянамі — 14-16 сакавіка Гран Пры Аўстраліі. Не праспіце! 14.2.2008 ▪ БТ ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |