Гран Пры Малайзіі. Дамінуючая перамога Райканена!
Пераможцам чарговага этапу Формулы 1 стаў лідэр каманды Ferrari Кімі Райканен. Другім фінішаваў пілот BMW паляк Роберт Кубіца, а трыцім стаў яшчэ адзін фін — Хэйкі Кавалайнен. Рэабілітацыя каманды Фэрары за правальны Гран Пры Аўстраліі не прымусіла сябе чакаць. Ужо праз тыдзень, у Куала Лумпур, італьянская стайня разграміла сваіх супернікаў. У суботу Маса і Райканен заваявалі першы стартавы шэраг, а ў нядзелю разгром быў завершаны ўпэўненай перамогай фінскага гоншчыка. Маса дапусціў памылку ў запалу пагоні за Кімі, страціў балід і завяз у жвіравой пастцы. Пілоты McLaren не змаглі скласці канкурэнцыю чырвоным машынам: Кавалайнен фінішаваў трэцім, Люіс убачыў клецісты сьцяг толькі пятым з-за праблем на першым піт-стопе. Выніковая класіфікацыя Гран Пры Малайзіі:
Найхутчэйшае кола: Heidfeld (BMW) 1:35.366 (Lap 55) 23.3.2008 ▪ Raikkonen ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |