Гран Пры Бахрэйна. Маса затыкае рот сваім крытыкам

Трэці этап Формулы 1, што прайшоў у Бахрэйне, пацьвердзіў дамінуючыя пазіцыі Ferrari.

Амаль увесь ўік-энд прайшоў пад сьцягамі італьянскай каманды. Толькі ў суботу па выніках кваліфікацыі поўл нечакана дастаўся паляку Роберту Кубіцы. Пілот BMW выдатна праехаў хуткае кола па трасе Сахіра і апярэдзіў сваіх больш тытулаваных супернікаў. Поўл для паляка і для BMW аказаўся першым у кар’еры і стаў добрай заяўкай на хуткую першую перамогу ў гонцы. Але цуда не здарылася. Паляк фінішаваў трэцім, але і гэты вынік — перамога для яго і яго каманды.

Феліпэ Маса, на якога пасьля двух правальна праведзеных Гран Пры лілося шмат крытыкі, са старта абыйшоў Роберта Кубіцу і упэўнена даехаў да фінішу на першай пазіцыі. Добры адказ крытыкам ад бразільца!

Мінулагодні чэмпіён Кімі Райканен, не блістаўшы хуткасьцю ў кваліфікацыі, стартаў толькі чацьвертым, але ўжо на другім коле абагнаў Кубіцу, замацаваўшыся на другой пазіцыі.

На фоне дублю Ferrari, вельмі невыразным бачыцца выступленьне McLaren. Надзея Брытаніі, Люіс Гамільтан, праспаў старт і адкаціўся ўглыб пэлетона. У спробах адыграцца, Люіс зламаў пярэднее антыкрыло аб балід Фернанда Алёнса. Пасьля гэтага гонка была правалена канчаткова — 13 фінішная пазіцыя ў Гамільтана. Другі пілот McLaren Хэйкі Кавалайнен таксама не ўразіў — пятае месца за фінам.

Па выніках Гран Пры Бахрэйна, у заліку пілотаў новы лідэр — Кімі Райканен. А ў Кубку канструктараў адразу тры каманды ў з мінімальнай розьніцаў у пойнтах: BMW, Ferrari і McLaren.

Наступны этап пройдзе 25-27 красавіка ў Гішпаніі. Хаця баліды Формулы 1 на трасе можна будзе ўбачыць ужо 14-16 красавіка, калі адбудуцца запланаваныя масавыя тэсты.

6.4.2008   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8


© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь