Гран Пры Гішпаніі. Чарговы дубль Ferrari!

Дамінаваньне італьянскай каманды працягваецца. Пачатак эўрапейскага сезону застаўся за Ferrari, і, судзячы па ўсім, шанцы канкурэнтаў (McLaren і BMW) з кожнай гонкай памяншаюцца.

Кімі Райканен ўпэўнена ўзяў поўл, і нішто не замінула фіну перамагчы ў першым эўрапейскім Гран Пры. Яго напарнік Маса стаў у нядзелю другім, аформіўшы для Ferrari ўжо другі ў гэтым сезоне дубль!

BMW і McLaren пакуль ня могуць навязаць барацьбу Ferrari. Люіс Гамільтан і Роберт Кубіца фінішавалі трэцім і чацьвертым суадносна. Запомнілася таксама жудасная аварыя Хэйкі Кавалайнена. На балідзе фіна нечакана ўзарвалася шына, і пілот McLaren на вялікай хуткасьці ўрэзаўся ў агароджу бясьпекі. Дзякуй Богу, усё абыйшлося. Да наступнай гонкі Хэйкі будзе ў норме.

Нечакана парадавала хуткасьцю каманда Renault. У суботу Фернанда Алёнса амаль не захапіў поўл і гішпанцу на роднай трасе прыйшлося задаволіцца другой стартавай пазыцыяй. Але гэтага аказалася недастаткова для посьпеху — падчас гонкі на балідзе Фернанда згарэў рухавік. Цікава будзе паглядзець на далейшы прагрэс каманды.

28.4.2008   ▪ ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь