Гран Пры Турэччыны. Маса перамагае і робіцца прэтэндэнтам на тытулВыдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена. Старт гонкі (РЕН-ТВ). McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў. Як аказалася, на такой стратэгіі настаяў шынны манапаліст Bridgestone, занепакоены ступеньню зноса сваіх накрывак балідам MP4-23. Хэйкі Кавалайнен аказаўся самым заўважным пілотам у гонцы. Аправіўшыся пасьля аварыі ў Гішпаніі, фін паказаў другі час ў кваліфікацыі, але няўдала стартаваў, сутыкнуўшыся са сваім суайчыньнікам Кімі Райканенам. Пасьля вымушанага заезду ў боксы Хэйкі адкаціўся у канец пэлетону, але працягнуў змагацца, парадаваўшы гледачоў прыгожымі абгонамі. Да жалю, вычурная стратэгія McLaren не дазволіла фіну ўзяць заліковыя пойнты. Дзякуючы перамозе, Феліпэ Маса падцягнуўся ў Кубку пілотаў на другое месца і далучыўся да барацьбы за тытул. Наступны этап пройдзе 25 траўня ў легендарным Монако! 12.5.2008 ▪ Grand Prix, Massa ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200801. Маса 48 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200801. Ferrari 91 |
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс