Гран Пры Канады. Кубіца зрабіў гэта!
Ад Гран Пры Канады заўсёды трэба чакаць нечаканасьцяў і сэнсацыяў. Так сталася і ў 2008 годзе. Яшчэ ў кваліфікацыі стан асфальтавага пакрыцьця ўнес карэктывы ў стартавую расстаноўку пілотаў. А ў гонцы славуты сэйфці кар вырашыў зыход гонкі.
Пасьля таго як пітлэйн быў адкрыты, адразу усе пілоты з лідырыючай групы звярнулі на дазапраўку. Першымі зпрацавалі механікі BMW і Ferrari, але Роберт Кубіца і Кімі Райканен, убачыўшы чырвонае сьвятло на выездзе з піт-лэйн, спыніліся. Люіс Гамільтан не зрэагаваў на забарону выезду і не пасьпеў адтармазіцца. У выніку ён выбіў з барацьбы Кімі. Падобную памылку адразу ж за Люісам дапусьціў і Ніко Росберг. Гонка для лідэраў чэмпіянату была скончана. Гэтым і скарыстаўся Кубіца. У дамінуючым стылі малады паляк прынёс першую перамогу для BMW-Sauber. А Нік Хайдфельд забясьпечыў для каманды дубль! Фантастычны рэзультат вывеў Роберта ў лідэры чэмпіянату. А BMW уплатную падцягнуўся да Ferrari у Кубку канструктараў. Яшчэ аднім героем гонкі стаў Дэвід Култхард. Подыум ветэрана Формулы 1 пераканаў крытыкаў у тым, што шатляндца яшчэ рана сьпісваць на пенсію. [тут раней было відэа] 9.6.2008 ▪ Kubica ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |