Гран Пры Францыі. Перамога Масы і няўдача Райканена

Felipe Massa
Феліпэ Масса прызнаўся, што нават і не спадзяваўся перамагчы

Пасьля ўдалых гастроляў у Канадзе Вялікі цырк ізноў вярнуўся ў Эўропу.

Аўтадром ля французскай глубінкі Магні-Кур заўсёды пасаваў камандзе Ferrari.  Менавіта тут у 2007 годзе пачаў сваё ўпэўненае шэсьце да чэмпіёнскага тытулу Кімі Райканен. Сёлета Ferrari таксама была на голаву мацней канкурэнтаў. Хаця можна сказаць, што яны самі нэйтралізаваліся: пілоты McLaren зарабілі штрафы, а каманда BMW прывезла не вельмі ўдалае абнаўленьне аэрадынамікі.

Такім чынам, Кімі Райканен заваяваў поўл і чакаў лёгкай перамогі ў гонцы Усё да гэтага і йшло: Кімі ехаў хутчэй за Массу і адарваўся ад яго амаль на 7 сэкунд да першага піт-стоп, пасьпеўшы паказаць найхутчэйшы час на коле (ужо пяты раз запар у гэтым сезоне!). Але на 40 коле фін нечакана пачаў губляць хуткасьць - адбылася паломка ў сыстэме выхлапа, якая пачала рассыпацца. Чым і скарыстаўся Феліпэ Масса.

Бразілец нагнаў скалечаны балід Райканена і захаваў першую пазіцыю да фінішу, стаўшы новым лідэрам чэмпіянату. Фін са згубіўшым моцнасьць рухавіком здолеў фінішаваць другім, здабыўшы для Ferrari дубль. На трэцяй прыступцы п’едысталу аказаўся Ярно Трулі на Toyota. Ярно і японская каманда ў гэтым сэзоне нечакана радуюць аматараў сваёй хуткасьцю.

Балід BMW дазволіў Роберту Кубіцы фінішаваць толькі на пятай пазыцыі, і паляк згубіў лідэрства ў чэмпіянаце.

26.6.2008   ▪    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Брытаніі 2008, Сільвэрстоўн

Сільвэрстоўн Формула 1

04 ліпеня 2008
12:00-13:30 Практыка
16:00-17:30 Практыка

05 ліпеня 2008
12:00-13:00 Практыка
15:00 Кваліфікацыя

06 ліпеня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Трулі
08. Ўэбер
09. Алёнса
10. Барыкела
11. Росберг
12. Накаджыма
13. Култхард
14. Глок
15. Фэтэль
16. Батан
17. Піке
18. Бурдэ

48
48
48
46
36
24
20
18
13
11
8
8
6
5
5
3
2
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Toyota
05. Red Bull
06. Williams
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

96
82
72
25
24
16
15
14
7

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь