Стартуе новы сезон
Ужо хутка заравуць рухавікі і фанаты. А пакуль ёсьць час разабрацца з новымі правіламі і падумаць аб вечным. У 2009 FIA вырашыла крыху зьмяніць рэглямэнт. Зноўку з’явіліся сьлікі, разам з тым баліды згубілі ультрамодную аэрадынаміку з рознымі крылкамі і закрылкамі. Нібыта вяртаемся на 20 год назад. Як мяркуецца, усё гэта палегчыць абгоны і зробіць спорт больш відовішчным. А каб было яшчэ цікавей, стваральнікі першых формулаў вынайшлі новую сыстэму з чатырох літар - KERS. Схема такая: на тармажэньнях выпрацоўваецца нейкая колькасьць энэргіі, якая назапашваецца ў батарэях і можа быць скарыстаная гоншчыкамі раз на кола дзеля імгненнага паскарэньня. Эфектыўнасць сістэмы выклікае сумненьні, хаця на яе ўвядзеньне быў патрачаны не адзін мільён замежных грошай. Кадравых перастановак не так шмат. Себ Фэтэль замяніў Дэвіда Кулхарда у Red Bull. А на вакантнае месца ў Toro Rosso узялі Себа Буэмі. Як паведамлялася раней Honda заявіла аб сваім сыходзе з Ф1. Да шчасьця уся каманда была выратавана і перададзена Росу Браўну, зьмянілася толькі назва - Brawn GP. Што будзе далей, глядзіце самі! Формула 1 - Гран Пры Аўстраліі. Расклад трасляцый, БТ. 29 сакавіка (нядзеля) 00.05 - кваліфікацыя (у запісе) Прыемнага прагляду! 26.3.2009 ▪ Brawn ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |