rss   lj   del.icio.us

Красавік, 2009


23.4.2009

Гран пры Кітаю. Камэнтары некаторых пілётаў

Сэбаст’ян Фетэль: «Гэта неверагодна! На працягу дзесяці кругоў да фінішу я спрабаваў кантраляваць дыстанцыю паміж мной і наступным балідам. Я рабіў усё, што мог, але было вельмі цяжка. Часам мне прыходзілася ўтрымліваць машыну на трасе, у выніку чаго я губляў канцэнтрацыю, потым я проста праходзіў паварот за паваротам і не бачыў таго, што дзеецца наперадзе. [...]

20.4.2009

Гран Пры Кітаю. Перамога Феттэля

Першай перамогай і першым пераможным дублем завяршылася двухгадзінная дажджавая гонка для каманды Red Bull. Сэбаст’ян Феттэль правёў выдатную гонку, стартаваўшы з поўла,  у найцяжкіх умовах перамог ў Гран Пры Кітаю. Гэта другая перамога ў кар’еры юнага нямецкага пілёта. Варта адзначыць, што першую перамогу Сэб заваяваў таксама ў дажджавой гонцы ў Монцы ў 2008 годзе, стаўшы [...]

Гран Пры Кітаю – Феттэль перамагае ў кваліфікацыі

Другі раз у сваёй кар’еры Сэбасьцьян Феттэль выйгравае кваліфікацыю, атрымаўшы першы поўл для каманды Red Bull. Другі пілот Red Bull Марк Уэбер таксама смог паказаць выдатны час і завяршыў кваліфікацыю на трэцяй пазыцыі. Паміж двума пілотамі Red Bull смог уклінавацца Фэрнанда Алёнса, на машыне якога ўчора быў усталяваны вопытны ўзор падвойнага дыфузара.

Дыфузары дазволены

У аўторак адбылося паседжаньне апэляцыйнага суду FIA, на якім вырашаўся лёс падвойных дыфузараў, выкарыстоўваных камандамі Toyota, Williams і Brawn GP. Перад Гран-Пры Аўстраліі быў пададзены пратэст са боку Ferrari, Renault і Red Bull, а перад Гран-Пры Малайзіі пратэст падала і каманда BMW Sauber. Сутнасьць пратэсту – тры каманды чэмпіянату выкарыстоўваюць элемэнты аэрадынамікі, супярэчныя [...]

14.4.2009

Бэрні Эклстоўн ня супраць вярнуцца ў Паўночную Амерыку

Бос Формулы-1 Бэрні Эклстоўн распавёў аб тым, што шукае варыянты для вяртаньня Паўночнай Амерыкі ў каляндар Каралеўскіх гонак.

Ferrari паменьшыла паўнамоцтвы Лукі Балдысэрры

Каманда Ferrari, для якой пачатак сезону 2009 гады стаў горшым за апошнія 17 гадоў, прыняла рашэньне правесьці перастановы ў сваім кіравальным складзе.

12.4.2009

FIA вызывае McLaren “на разбор палётаў”

Каманда McLaren выкліканая на пазачарговае паседжаньне Сусьветнай аўтаспартыўнага савета FIA, якое адбудзецца 29 красавіка ў Парыжы, каб адказаць на пытаньні ў сувязі з парушэньнем Артыкула 151с Міжнароднага спартовага кодэкса.
Заява FІА:

Каманда Vodafone McLaren Mercedes запрашаецца на паседжаньне ў сувязі з высунутымі абвінавачваньнямі па наступных пяці пунктах:- 29 сакавіка 2009 гады прадстаўнікі McLaren паведамілі сьцюардам, што Гамільтан [...]

Спрэчныя дыфузары

Па меркаваньні ветэрана Формулы-1 Дэвіда Култхарда, Міжнародны Апэляцыйны Суд FIA на сваім паседжаньні 14 красавіка павінен дазволіць выкарыстаць спрэчныя дыфузары, якія ў цяперашні час усталяваныя на балідах каманд Williams, Toyota і Brawn GP.
“Я не інжынер, так што павінен абапірацца на меркаваньне тэхнічнага персанала FIA, - заявіў шатландзец. - У Мэльбурне яны сказалі, што баліды легальныя, [...]

Рос Браўн: “Кіраўнікі Honda вельмі расчараваныя тым, што змушаныя былі пакінуць Формулу-1″

Па словах уладальніка каманды Brawn GP Роса Браўна, кіраўнікі Honda вельмі расчараваныя тым, што змушаныя былі пакінуць Формулу-1 менавіта тады, калі іх стайня знаходзілася на парозе перамог у гран-пры.

Новыя чуткі пра хуткі сыход Mercedes з Формулы-1

Сусьветны эканамічны крызыс і новы скандал вакол каманды McLaren ізноў прывялі да слыху аб магчымым хуткім сыходзе з Формулы-1 кампаніі Mercedes-Benz.
Як паведамляе Sudwestrundfunk, на бліжэйшы час прызначанае паседжаньне акцыянераў Daimler - бацькоўскай кампаніі Mercedes-Benz, на якой, сярод іншага, можа быць падняты пытаньне аб будучыні нямецкага аўтагіганта ў Каралеўскіх гонках.

Гран-пры Малайзіі. Камэнтары некаторых пілётаў

Фінскі пілот McLaren Хэйкі Кавалайнен, для якога ўжо другая гонка ў гэтым сезоне сканчаецца, ледзь паспеўшы пачацца, прызнаў сваю памылку ў вылеце з трасы. “Старт мінуў нармалёва, - распавёў Хейкки. - Я правёў яго даволі акуратна і імкнуўся замацавацца ззаду Люіса . Затым я страціў заднія колы, і мяне разьвярнула. Гэта была мая памылка. Game [...]

Джэнсан Баттан: “Вар’яцкая гонка!”

Пераможца гран-пры Малайзіі Джэнсан Батан прызнаў, што ў гэты раз гонка на аўтадроме Сепанг выдалася проста вар’яцкай.

Гран-пры Малайзіі. BrownGP ізноў наверсе, але пад сьвінцовымі хмарамі

Ужо напачатку гонкі над стадыёнам Сепанг віселі чорныя сьвінцовая хмары. Падчас прагрэвачнага круга па радыё пілёт BMW Sauber Робэрт Кубіца перадаў у боксы інфармацыю пра тое, што мае праблемы з работай рухавіка. Перад пачаткам было ўражаньне, што ўсё пройдзе па тым жа сцэнары, што было й ў Аўстраліі. Але старт брытанцу не ўдаўся. Росбэрг [...]

Вынікі кваліфікацыі гран-пры Малайзіі-2009

Лепшы час паказаў пілёт Brawn GP Джэнсан Баттан, які заваяваў другі поўл у гэтым сэзоне з двух гонак. Для Ферарры ж кваліфікацыя была катастрофай. Макларэн-Мэрсэдэс таксама ня вельмі быў усьцешаны 13 і 14 месцамі. Другое месца заняў гоншчык Toyota Ярна Трульлі. Трэці час паказаў Сэб Фэттэль, але з-за пакараеньня, якое наклалі  на яго сьцюарды гран-пры [...]



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь