Гран-пры Малайзіі. BrownGP ізноў наверсе, але пад сьвінцовымі хмарамі

Ужо напачатку гонкі над стадыёнам Сепанг віселі чорныя сьвінцовая хмары. Падчас прагрэвачнага круга па радыё пілёт BMW Sauber Робэрт Кубіца перадаў у боксы інфармацыю пра тое, што мае праблемы з работай рухавіка. Перад пачаткам было ўражаньне, што ўсё пройдзе па тым жа сцэнары, што было й ў Аўстраліі. Але старт брытанцу не ўдаўся. Росбэрг спачатку выйграў тры пазыцыі, а пасьля неўзабаве і зусім стаў першым.

Лепшым жа на старце быў гішпанец Фэрнанда Алёнса, які на першым жа павароце абыйшоў чатырох суперннікаў. На першым жа крузе Хэйкі Кавалайнен, што стартаваў 14-ым, выехаў за межы трасы. Вярнуцца ў гонку ён ужо ня змог. А на другім крузе зышоў паляк Робэрт Кубіца з-за тых жа праблемаў з маторам. У пачатку гонкі адразу ж прыцягнула да сябе ў вагу барацьба Себаст’яна Фэтэля й Ніка Хайдфэльда за сьпінай фіна Кімі Райканена за дзявятую пазыцыю. Па сутнасьці, аформіўся цікавы “цягнічок Алёнса” з гоншчыкаў, што займалі 7-10 месцы. Фэрнанда ня надта добра ехаў: ці то з-за мэханічных праблемаў, ці то з-за праблемаў з кіраваньнем. На восьмым крузе Нік дапусьціў памылку пры тармажэньні ў адным з паваротаў, чым скарысталіся Себ Фэтэль і Льюіс Гамільтан. Але ўсе абыйшлося і немец вярнуўся на трасу. На дзясятым крузе Росбэрг, Трульлі й Баттан узначальвалі гонку. Разрывы паміж імі былі ня вельмі вялікімі - усе тры пілёты ехалі ў чатырох сэкундах. Чацьвёртым ехаў Рубэнс Барыкела. Адставалі ад яго на 15-16 сэкундаў Фэрнанда Алёнса і Кімі Райканен. Кімі усё-ткі к канцу дзясятага круга здолеў абагнаць Фэрнанда й выйсьці на пятую пазыцыю. Тут жа гоншчык Рэно адчуў на сабе прэсынг Марка Ўэбэра і Ціма Глока. Пасьля сэрыі прыгожых абгонаў на шостае месца выйшаў Марк. Такім чынам, у гэты час асноўная барацьба праходзіла за 5-6 пазыцыі. Наверсе ж было без пераменаў.

Прыкладна на 13 крузе Сэбаст’ян Фэтэль, што пасьля кваліфікацыі меў найменш паліва ў баках, заехаў у боксы. У гэты ж час Росбэрг і Трульлі пачалі адзін за адным штампаваць лепшыя кругі. Літаральна на 16-17 крузе пачалі зьяўляцца навіны што праз 10 мінут пачнецца дождж. Тут жа Фэрары вырашыла згуляць на апераджэньне: на піт-стопе Кімі Райканен паставілі дажджавыя пакрышкі. А дажджу ўсё не было. Бальшыня ж пілётаў паставіла на машыны прамежкавыя шыны. На працягу некалькіх кругоў фін выглядзеў недарэчна. Нават быў момант, калі Кімі Райканен на асобных сэктрах губляў па 6 сэкундаў. Але на 22-ім крузе пачаўся дождж. І стала зразумела, што за тыя 4-5 кргуоў па адносна сухім пакрыцьці Райканен так зьезьдзіў шыны, што толку было мала.

Тут жа пачалася захапляючая барацьба Ўэбэра й Гамільтана за 4 месца. Пасьля сэрыі ўзаемных абгонаў Ўэбэр выходзіць наперад, але адразу ж вылятае. Чым карыстаецца Нік Хайдфэльд. Але на праз паўтара круга Марк абыходзіць Ніка і выходзіць на 5 месца. Між тым Райканен едзе ўжо на 14 месцы. На 26 крузе пачаўся сапраўдны лівень. І тут пачалося!.. Хто ў боксы, хто на абгоны… Усе пачалі ставіць дажджавую рэзіну. На 27-ым крузе Джэнсан Баттан абганяе Росбэрга, але Ніка адразу ж заязджае ў боксы. Тым часам на другое месца выходзіць Рубенс Барыкела, за ім Ціма Глок і Яріна Трульлі. На 29-ым крузе дождж трохі паменшыўся й ўсе пачалі ставіць пакрышкі мэдыўм на колы, і толькі Ціма Глок ды Філіп Масса надзелі дажджавую гуму. І адразу ж пайшоў вялікі дождж, нават былі маланкі - сапраўдны шторм. Зьяўляюцца жоўтыя сьцягі з-за вылету Сэба фэттэля. На 31 крузе выязджае з боксаў сэйфэты кар і гонка адразу становіцца статычнай. Ужо пасьля зьяўленьня сэйфэты кара некаторыя гоншчыкі працягвалі вылятаць з трасы. А праз некалькі хвілін і навогул зьяўляюцца чырвоныя сьцягі і гонка зусім спыняецца. Пілёты атрымалі толькі палову поінтаў, бо яны не праехалі 75% гонкі.

Вынікі гонкі:

1. Jenson Button/Brawn-Mercedes / 31 / Winner
2. Nick Heidfeld / BMW Sauber / 31 / +22.7 secs
3. Timo Glock / Toyota / 31 / +23.5 secs
4. Jarno Trulli / Toyota / 31 / +46.1 secs
5. Rubens Barrichello / Brawn-Mercedes / 31 / +47.3 secs
6. Mark Webber / RBR-Renault / 31 / +52.3 secs
7. Lewis Hamilton / McLaren-Mercedes / 31 / +60.7 secs
8. Nico Rosberg / Williams-Toyota / 31 / +71.5 secs
9. Felipe Massa / Ferrari / 31 / +76.9 secs
10. Sebastien Bourdais / STR-Ferrari / 31
11. Fernando Alonso / Renault / 31
12. Kazuki Nakajima / Williams-Toyota / 31
13. Nelsinho Piquet / Renault / 31
14. Kimi Räikkönen / Ferrari / 31
15. Sebastian Vettel / RBR-Renault / 30 +1 Lap
16. Sebastien Buemi / STR-Ferrari / 30 +1 Lap
17. Adrian Sutil / Force India-Mercedes / 30 +1 Lap
18. Giancarlo Fisichella / Force India-Mercedes / 29 +2 Laps
Ret. Robert Kubica / BMW Sauber / 1 +30 Laps
Ret. Heikki Kovalainen / McLaren-Mercedes / 0 +31 Laps

12.4.2009   ▪    ▪ Denkral


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь