FIA вызывае McLaren “на разбор палётаў”

McLaren

Каманда McLaren выкліканая на пазачарговае паседжаньне Сусьветнай аўтаспартыўнага савета FIA, якое адбудзецца 29 красавіка ў Парыжы, каб адказаць на пытаньні ў сувязі з парушэньнем Артыкула 151с Міжнароднага спартовага кодэкса.

Заява FІА:

Каманда Vodafone McLaren Mercedes запрашаецца на паседжаньне ў сувязі з высунутымі абвінавачваньнямі па наступных пяці пунктах:- 29 сакавіка 2009 гады прадстаўнікі McLaren паведамілі сьцюардам, што Гамільтан (машына №1) не атрымліваў інструкцый прапусціць наперад Трульлі (машына №9), калі абодва ехалі за машынай бясьпекі, хоць ведалі, што гэтая ілжывая заява;

- каманда вымусіла свайго пілёта Гамільтана, дзейснага чэмпіёна, падтрымаць і пацьвердзіць гэтую ілжывую заяву;

- ведаючы, што гэтая ілжывая заява будзе выклікаць несправядлівае пакараньне суперніка, каманда не зрабіла нічога, каб выправіць сытуацыю;

- 2 красавіка 2009 гады падчас другога слуханьня, якое праходзіла ў Малайзіі, каманда не распачала спробу выправіць ілжывую заяву, зробленае 29 сакавіка, а, наадварот, пацьвердзіла сваю заяву, нягледзячы на тое, што падчас слуханьня быў прадэманстраваны запіс радыёперамоваў, дзе Гамільтан атрымлівае інструкцыю прапусьціць наперад Трульлі;

- 2 красавіка 2009 гады на другім слуханьні каманда вымусіла Гамільтана падтрымаць ілжывую заяву, зробленую 29 сакавіка, хоць ведала, што заява не адпавядае праўдзе.

12.4.2009   ▪    ▪ Denkral


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь