Бэрні Эклстоўн ня супраць вярнуцца ў Паўночную Амерыку
Бос Формулы-1 Бэрні Эклстоўн распавёў аб тым, што шукае варыянты для вяртаньня Паўночнай Амерыкі ў каляндар Каралеўскіх гонак. “Мы імкнемся вярнуць яго, - заявіў Эклстоўн часопісу Motor Sport у адносінах да канадзкага аўтадрома імя Жыля Вільнёва. - Урад цікавіцца гэтым“. Што датычыцца ЗША, то бос Формулы-1 не жадае вяртацца ў Індыянапаліс, - ён бы жадаў правесьці гран-пры ў Нью-Ёрку. “Гэта адно з такіх мейсцаў, дзе на гэтым можна бы было зрабіць бізнэс, - упэўнены Берні. - Але акрамя Індыянапаліса ў Амерыцы няма такога месца, куды бы маглі паехаць з высокападнятай галавой і сказаць, што гэты аўтадром “цалкам адпавядае іншым трасам, якія мы ўзводзім па ўсім сьвеце“. Эклстоўн таксама адзначыў, што вяртаньне Паўночнай Амерыкі ў каляндар гонак знаходзіцца ў прамой залежнасьці ад таго, ці пагодзяцца каманды праводзіць больш 17 гран-пры за сезон.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |