Гран Пры Кітаю – Феттэль перамагае ў кваліфікацыі

MOTOR RACING/REDBULL

Другі раз у сваёй кар’еры Сэбасьцьян Феттэль выйгравае кваліфікацыю, атрымаўшы першы поўл для каманды Red Bull. Другі пілот Red Bull Марк Уэбер таксама смог паказаць выдатны час і завяршыў кваліфікацыю на трэцяй пазыцыі. Паміж двума пілотамі Red Bull смог уклінавацца Фэрнанда Алёнса, на машыне якога ўчора быў усталяваны вопытны ўзор падвойнага дыфузара.

Што тычыцца лідэраў чэмпіянату – пілётаў каманды Brawn GP, то кваліфікацыю можна назваць не самай удалай, улічваючы, што дзьве папярэднія гонкі Джэнсан Батан стартаваў з поўл-пазыцыі. Гэтым разам Батан будзе стартаваць пятым, упершыню ў сэзоне саступіўшы ў кваліфікацыі свайму партнёру па камандзе Рубенсу Барыкела.

Толькі па адным пілёту леташніх лідэраў McLaren і Ferrari змаглі прабіцца ў трэцюю сэсію кваліфікацыю – Кімі Райканен кваліфікаваўся восьмым, а Люіс Гамільтан будзе стартаваць дзявятым.

Удала склалася кваліфікацыя для адзінага дэбютанта чэмпіянату швайцарца Себасцьяна Буэмі, які смог прабіцца ў трэцюю сэсію, завяршыўшы кваліфікацыю на 10-ай пазыцыі, калі як яго напарнік – вопытны Сэбасцьян Бурдэ толькі 16-ы.

Галоўным няўдачнікам кваліфікацыі Гранаў Пры Кітаю можна назваць пілёта BMW Sauber Робэрта Кубіцу, які ня змог патрапіць нават у другую сэсію і заўтра сыдзе ў гонку з 18-ай пазыцыі.

1 15 Sebastian Vettel RBR-Renault 1:36.565 1:35.130 1:36.184 11
2 7 Fernando Alonso Renault 1:36.443 1:35.803 1:36.381 21
3 14 Mark Webber RBR-Renault 1:35.751 1:35.173 1:36.466 19
4 23 Rubens Barrichello Brawn-Mercedes 1:35.701 1:35.503 1:36.493 21
5 22 Jenson Button Brawn-Mercedes 1:35.533 1:35.556 1:36.532 19
6 9 Jarno Trulli Toyota 1:36.308 1:35.645 1:36.835 21
7 16 Nico Rosberg Williams-Toyota 1:35.941 1:35.809 1:37.397 23
8 4 Kimi Räikkönen Ferrari 1:36.137 1:35.856 1:38.089 19
9 1 Lewis Hamilton McLaren-Mercedes 1:35.776 1:35.740 1:38.595 17
10 12 Sebastien Buemi STR-Ferrari 1:36.284 1:35.965 1:39.321 21
11 6 Nick Heidfeld BMW Sauber 1:36.525 1:35.975 14
12 2 Heikki Kovalainen McLaren-Mercedes 1:36.646 1:36.032 10
13 3 Felipe Massa Ferrari 1:36.178 1:36.033 11
14 10 Timo Glock Toyota 1:36.364 1:36.066 14
15 17 Kazuki Nakajima Williams-Toyota 1:36.673 1:36.193 13
16 11 Sebastien Bourdais STR-Ferrari 1:36.906 10
17 8 Nelsinho Piquet Renault 1:36.908 10
18 5 Robert Kubica BMW Sauber 1:36.966 8
19 20 Adrian Sutil Force India-Mercedes 1:37.669 10
20 21 Giancarlo Fisichella Force India-Mercedes 1:37.672 10

20.4.2009   ▪    ▪ Denkral


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь