Гран Пры Кітаю. Перамога Феттэля

CHINESE GRAND PRIX F1/2009 - SHANGHAI

Першай перамогай і першым пераможным дублем завяршылася двухгадзінная дажджавая гонка для каманды Red Bull. Сэбаст’ян Феттэль правёў выдатную гонку, стартаваўшы з поўла,  у найцяжкіх умовах перамог ў Гран Пры Кітаю. Гэта другая перамога ў кар’еры юнага нямецкага пілёта. Варта адзначыць, што першую перамогу Сэб заваяваў таксама ў дажджавой гонцы ў Монцы ў 2008 годзе, стаўшы самым маладым пілётам у гісторыі Формулы 1, перамагаўшым у гонках. Другім гонку завяршыў яго напарнік па камандзе Марк Уэбэр. На трэцюю прыступку падняўся трыўмфатар двух першых гран пры ў цяперашнім сезоне – Джэнсан Батан. Досыць нядрэнна выступіла каманда McLaren – пасля двух няўдалых этапаў, каманда змагла фінішаваць поўным складам, набраўшы 7 ачкоў. Для Андрыяна Суціля і каманды Force India гонка магла завяршыцца посьпехам і першымі поінтамі, але за шэсьць кругоў да фінішу Андрыян не справіўся з кіраваннем і разьбіў машыну, да гэтага моманту ён знаходзіўся на 6-ай пазыцыі. Ferrari трэцюю гонку запар застаюцца без ачкоў – Феліпэ Маса сышоў з-за тэхнічных праблем, а Кімі Райканэн здолеў дабрацца да клецістага сьцяга, але падняцца вышэй 10-ай пазыцыі яму не атрымалася. Для Скудэрыі пачатак сезону можна лічыць адным з самых правальных у гісторыі каманды. Акрамя Ferrari, правалам завяршылася гонка і для BMW Sauber – Нік Хайдфэльд фінішаваў 12-ым, а Робэрт Кубіца – 13-ы. Робэрт неаднаразова памыляўся па ходзе гран пры, адна зь яго памылак прывяла да аварыі і стала чыньнікам сходу Ярна Трульлі. Варта адзначыць добры выступ пілёта Toro Rosso Сэбаст’яна Буэмі, якому атрымалася фінішаваць на 8-ым месцы.

Вынікі гонкі:

1. Sebastian Vettel  Red Bull

2. Mark Webber Red Bull Racing

3. Jenson Button Brawn GP

4. Rubens Barrichello Brawn GP

5. Heikki Kovalainen Vodafone McLaren Mercedes

6. Lewis Hamilton Vodafone McLaren Mercedes

7. Timo Glock Panasonic Toyota Racing

8. Sebastien Buemi Scuderia Toro Rosso

9. Fernando Alonso ING Renault

10. Kimi Räikkönen Scuderia Ferrari Marlboro

11. Sébastien Bourdais Scuderia Toro Rosso

12. Nick Heidfeld BMW Sauber

13. Robert Kubica BMW Sauber

14. Giancarlo Fisichella Force India

15. Nico Rosberg AT&T Williams

16. Nelson Piquet ING Renault

17. Adrian Sutil Force India F

Not classified:

Kazuki Nakajima AT&T Williams

Felipe Massa Scuderia Ferrari Marlboro

Jarno Trulli Panasonic Toyota Racing

20.4.2009   ▪    ▪ Denkral


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь