Фернанда Алонса аб сваім будучым у Формуле 1
Двухразовы чэмпіён свету Фернанда Алонса заявіў журналістам у Манака, што яго турбуе пытанне працягу кар’еры ў Формуле 1. Каманда Renault, за якую цяпер выступае іспанец, заявіла аб магчымым выхадзе з чэмпіянату свету, калі FIA не зменіць рэгламент, гэтую ж пазіцыю займае Ferrari, за якую, па слыху, Алонса мог бы выступаць у будучыні. Фернанда Алонса: “Я спрабую засяродзіцца на барацьбе, і тут, у Манака, я цалкам сканцэнтраваўся на працы, але на мінулым тыдні, я не мог аб гэтым не думаць – магчыма гэта мой апошні прыезд на Гран Пры Манака. Буйныя каманды і аўтавытворцы могуць пакінуць Формулу 1, і я не жадаю змагацца з маленькімі камандамі - гэта ўжо не Формула 1, на свеце мноства іншых катэгорый. Мне здаецца дзіўным, што ніхто не падумаў аб тым, наколькі сур’ёзна наш спорт пацярпеў за апошнія два месяцы. Страта сямі найбуйных вытворцаў дзеля трох-чатырох новых каманд, гэта і страта дзесяці лепшых гоншчыкаў - такая Формула 1 не цікавая. Сёлета я наведаю Ле-Ман, але мне 27 гадоў, я двойчы выйграваў тытул і жадаў бы выступаць больш, чым у адной гонцы за сезон. Я усё яшчэ жадаю перамагаць”. 21.5.2009 ▪ birdim
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |