Ferrari застаецца ў F1, BMW сыходзіць

fota_geneva_f1

Макс Мослі і супольнасьць каманд F1 (FOTA) нарэшце дамовіліся.

Нагадаем, што ў 2010 годзе FIA плянавала ўвесьці дабраахвотнае абмежаваньне бюджэтаў малых камандаў да £40 000 000. За гэта дазвалялася будаваць балід з больш прывабнымі характарыстыкамі, што па меркаванні экспертаў дало б вялікую перавагу на трэке. Гэта ідэя не спадабалася буйным заводзкім камандам, якія прызвычаіліся траціць каля паловы мільярду фунтаў на сэзон. Асабліва Ferrari і Toyota былі настолькі не задаволеныя новым рэглямантам, што заявілі аб сыходзе з F1 у 2010. Да іх далучыліся амаль усе дзейсныя каманды Формулы 1.

Як паведамляе Daily Mail, пасьля доўгіх перамоваў FOTA і FIA кансэнсус відаць быў знойдзены. Макс Мослі пайшоў на саступкі: падвойнага рэгляманту для бюджэтнікаў і вялікіх каманд не будзе, разам з тым ліміт бюджэту павялічыўся да £85 000 000, а заводзкія каманды зараз змогуць прадаваць свае шасі новым удзельнікам вялікага цырку.

Мяркуецца, што незадаволенымі засталіся толькі ў камандзе Toyota. Японцы пры вялізных укладаньнях так і не дабіліся посьпехаў у F1 і верагодна пакінуць чэмпіянат ўсьлед за Honda.

FIA аб’явіць усіх удзельнікаў сэзону F1 2010 ужо 12 чэрвеня.

P.S. Аб сваім сыходзе з гонак Ф1 нечакана аб’явіла каманда BMW. А Таёта шчыра клянецца, што прыме ўдзел у 2010 годзе.

29.5.2009   ▪ , , , ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь