Жан Тодт - новы прэзідэнт FIA
Афіцыйна скончылася эпоха тыраніі і дэспатыі! Пад ціскам каманд Формулы 1 Макс Мослі склаў свае паўнамоцтвы. 23 кастрычніка 2009 адбыліся выбары і новым прэзідэнтам FIA быў абраны былы кіраўнік Фэрары Жан Тодт. За француза было пададзена 135 галасоў супраць 49 галасоў за фіна Ары Ватанена. Жан Тодт нарадзіўся 25 лютага 1946 у Францыі. З 1969 паспяхова выступаў у чэмпіянаце ралі за каманду Peugeot Talbot у якасьці штурмана. У 1981 годзе стаў віцэ-чэмпіёнам сэрыі (таксама штурманам), прайграўшы свайму будучаму канкурэнту на пасаду прэзідэнта ФІА Ары Ватанену. Неўзабаве Тодт стаў спартовым мэнэджарам і канструктарам. Ён прыняў удзел у стварэньні Peugeot 205 для ралі. Машына выйграла чэмпіянаты 1985 і 1986, а таксама 24 гадзіны Ле-Мана ў 1992 і 1993. Тодт спрабаваў угаварыць кіраўніцтва стварыць каманду «Пэжо» ў Ф1, але ідэя не была падтрымана. Пасьля гэтага Жан прыняў прапанову Ferrari і ўзначаліў яе аддзяленьне ў F1 з 1993 году. Жан прыцягнуў у каманду Роса Браўна і Міхаэля Шумахера, з якімі яны прывялі Ferrari да чарады бліскучых перамог у чэмпіянатах. Жан Тодт выйшаў у адстаўку пасьля чарговага тытулу Ferrari ў 2007 годзе.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |