Toyota пакідае F1
Услед за Honda і BMW з Формулы 1 сыходзіць наступны буйны аўтавытворца - Toyota. Аб гэтым было аб’яўлена ўсяго праз тры дні пасьля заканчэньня чэмпіянату 2009. Сусьветны крызіс істотна пахіснуў пазіцыі японцаў на рынку, таму саветам дырэктароў было прыйнята рашэньне скарачаць выдаткі. Адным з пунктаў стратаў і была Формула 1. Toyota дэбютавала ў каралеўскіх гонках у 2002, але да гэтага часу не здолела дамагчыся хаця б адной перамогі ў Гран Пры. За каманду Toyota F1 выступалі такія гоншчыкі як Ральф Шумахер, Ярно Трулі, Цімо Глок, Алан МакНіш, Міка Сало, Крысціано да Мата, Олівер Паніс, Рыкардо Зонта. У двух апошніх для каманды Гран Пры даволі ўдала браў удзел Камуі Кабаяшы. 4.11.2009 ▪ Toyota ▪ lodar
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |