Вынікі сезону ад Auto Motor und Sport

Нямецкае выданьне Auto Motor und Sport увесь год ацэньвала выступы гоншчыкаў Формулы 1 па выніках Гран Пры, ставячы ад 1 (найвышэйшая адзнака) да 6 (найнізкая). У канцы чэмпіянату пунктуальнымі немцамі былі падведзеныя вынікі.

1. Рубенс Барыкела - 2,08
Бразілец у гэтым сезоне зноў быў сярод лідэраў Формулы 1. Ветэран апынуўся без пойнтаў толькі ў дзвюх гонках цяперашняга сезону і ўзнагароджаны за сваю надзейнасьць. Па адзнаках ён крыху апярэдзіў Джэнсана Батана.

2. Джэнсан Батан - 2,10
Батан прапусьціў наперад напарніка і павінен зьмірыцца з гэтым. Таму ёсьць свае чыньнікі: у другой частцы сезону ангелец выступаў сярэдне, у той час як у першай палове года пілоты Brawn GP звычайна абодва атрымлівалі найвышэйшыя адзнакі.

3. Себасцьян Фетэль - 2,16
Немец завяршыў самы паспяховы сезон у сваёй кар’еры. У рэйтынгу адзнак ён ледзь не стаў найлепшым, аднак горшая адзнака за Гран Пры Монако ўсёткі згуляла сваю ролю.

4. Ніко Росберг - 2,19
Як і Барыкела, Ніко Росберг па ходзе сезону толькі двойчы выступіў дрэнна: у Кітаі і Італіі ён быў вельмі далёка ад пойнтаў. У цэлым жа немец выціснуў максімум са свайго Williams-Toyota і проста зьнішчыў японскага партнёра па камандзе.

5. Марк Ўэбер - 2,39
Як і Фетэль аўстраліец не змог абыйсьціся без правалу: у Японіі ён атрымаў адзнаку “5“. Аднак дзякуючы дзьвюм першым для сябе перамогам і шэрагу дасягненьняў у сярэдзіне сезону Ўэбер усёткі застаўся ў ліку лідэраў.

6. Феліпэ Маса - 2,44
Да сваёй аварыі бразілец хай і не змог дамагчыся вельмі сур’ёзных дасягненьняў, аднак выступаў стабільна добра. У Барселоне яму не пашанцавала, калі ўздым наверх перапыніўся з-за тэхнічных праблем.

7. Цімо Глок - 2,52
Дзякуючы сваім бліскучым прарывам наперад Цімо Глок пацьвердзіў сваю славу барацьбіта. Да сваёй аварыі ў кваліфікацыі Гран Пры Японіі ён атрымаў дрэнную адзнаку толькі ў Монако. У астатнім жа ён выступаў прынамсі здавальняюча.

8. Кімі Райканен - 2,61
У выпадку з Кімі няўдалых выступаў было больш. Аднак “5″ ў Гішпаніі і “4″ ў Абу-Дабі былі кампенсаваныя трыма выступамі з найвышэйшай адзнакай, так і атрымалася выніковае восьмае месца.

9. Фернанда Алёнса - 2,65
Сёлета камбінацыя Алёнса/Renault была не такой пасьпяховай, як звычайна. Гішпанец не выступаў дрэнна, але для трапленьня ў першыя шэрагі гэтага было мала. Этапы з адзнакай “вельмі добра” былі рэдкія, хутчэй Фернанда знаходзіўся дзесьці паміж “добра” і “здавальняюча”.

10. Люіс Гамільтан - 2,69
З такой адзнакай Люіс ледзь-ледзь застаўся ў першай дзясятцы. Дрэнны выступ у Монако (5), Турцыі (6) не атрымалася сур’ёзней зкампенсаваць трыма перамогамі ў гонках бліжэй да канцу сезону.

11. Нік Хайдфельд - 3,19
Даволі сур’ёзна адстаўшы ад Гамільтана, Хайдфельд не патрапіў у топ-10. Напачатку сезону выступы немца былі не занадта выразнымі. Пяць пасьпяховых гонак у фінале дазволілі падняцца, і ўсёткі гэтага было недастаткова.

12. Ярно Трулі - 3,25
Добрых выступаў у кваліфікацыі ўсёткі мала. Менавіта таму ўдзел Ярно ў сезоне-2010 знаходзіцца пад пытаньнем. Італьянец проста быў занадта нестабільным. Два выдатных выступаў у Турцыі і Японіі нівеліраваліся дзвюма “5″ (Кітай і Сінгапур) і “6″ у Нямеччыне.

13. Роберт Кубіца - 3,29
Паляк выдатна пачаў сезон у Аўстраліі, але аварыя з Фетэлем пазбавіла яго моцнага выніку. Таксама адзнакай “вельмі добра” было ацэнена выступленьне Кубіцы ў Сан-Паўлу. Аднак у астатнім паляк выглядаў не заўсёды канкурэнтаздольным.

14. Адрыян Зуціль - 3,61
Зуціль сёлета занадта залежыў ад машыны і пэўнай трасы. Дзе Force India паводзіла сябе не вельмі добра, Зуциль таксама не ўражваў. Аднак калі немец атрымліваў шанец, то часцей ім карыстаўся. Прынамсі, ён двойчы атрымліваў адзнаку “1″.

15. Хэйкі Кавалайнен - 3,65
Пілот McLaren яркіх вынікаў не паказаў. Толькі тройчы фін быў на вышыні, а вялікую частку сезону заставаўся ў цені Люіса і рабіў занадта шмат памылак у вырашальныя моманты.

16. Себасцьян Буэмі - 3,84
Сем разоў сёлета выступы швейцарца ацэньваліся як “дрэнныя”. З-за сваёй неспрактыкаванасці ён некалькі сапсаваў уражанне, створанае ў дэбюце чэмпіянату. Толькі ў канцы году швейцарац прадэманстраваў пераканаўчы выступ.

17. Нельсіньё Піке - 4,07
Дрэнны ўзровень выключыў бразільца з F1. Слабая форма Renault рэдка давала Піке магчымасьць выглядаць канкурэнтаздольным.

18. Джанкарло Фізыкела - 4,31
У Спа выступ італьянца быў ацэнена як “вельмі добра”. Аднак гэта стала выключэннем на фоне ўсяго сезону. З Ferrari італьянец так і не зладзіўся і зваліўся яшчэ ніжэй.

19. Казукі Накаджыма - 4,39
Вердыкт ясны: у той час як партнёр па камандзе Росберг набраў 34,5 пойнты, японец не набраў ніводнага. Казукі увесь час выступаў дрэнна і, верагодна, у наступным годзе не атрымае месца ў F1.

20. Себасцьян Бурдэ - 4,74
Пасля дрэннага выступу ў мінулым сезоне француз няўдала пачаў і новы чэмпіянат. Перад летнім перапынкам кіраўнікі Red Bull палічылі, што з іх досыць, і памянялі француза.

21. Хайме Альгерсуары - 4,75
Зменшчык Бурдэ на кароткім адрэзку часу не запэўніў у сваіх сілах і трохі прайграў французу. Пасьля добрага пачатку ў Вугоршчыне малады гішпанец не паказаў добрых тэндэнцый. Што ж, у наступным сезоне шанцаў будзе больш.

22. Раман Гражан - 5,86
Толькі раз француз атрымаў 5 (ГП Эўропы), а шэсць разоў зарабляў 6 - гэта кажа само за сябе. Выступы зменшчыка Піке недастаткова добрыя для ўзроўня Формулы 1. Верагодна, у наступным годзе яго тут ня будзе.

Па за конкурсам

Камуі Кабаяшы - 1,67
Дзьве бліскучыя гонкі ў канцы сезону спадабаліся не толькі японскім заўзятарам. Калі б Toyota не сышла, у сезоне 2010 Камуі змог бы стаць яе баявым пілотам.

Вітантоньё Ліюцы - 4,13
У Монцы ўсё пачалося шматспадзеўна, калі б толькі тэхнічная адмова не пазбавіла італьянца пойнтаў. Але ў апошніх чатырох гонках Ліюцы не здолеў паўтарыць узровень свайго выступу.

Лука Бадоэр - 6,00
Бадоэр дзьве гонкі замяняў Феліпэ Масу, і гэтыя выступы хутчэй нашкодзілі, чым дапамаглі. Разумеючы традыцыйныя складанасьці, якія ўзнікаюць у пачаткоўцаў, выступы італьянца апраўдаць нельга нічым. Дзьвюх гонак хапіла і Ferrari.

Паводле Auto Motor und Sport

9.11.2009   ▪ , ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь