Кімі Райканен перайшоў у ралі

Кімі Райканен - ралі Фінляндыя 2009

Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team, якая выступае ў сусьветным чэмпіянаце па ралі - WRC. З 2010 году чэмпіён Формулы 1 будзе ганяць на ралійным аўто Citroen C4 WRC. Аб гэтым паведамляе новы беларускі сайт аб ралійных гонках WRC - WRCBY.com.

У наступным сезоне фін праедзе 12 з 13 этапаў WRC – усе гонкі, акрамя этапу ў Новай Зеландыі. Партнёрам Кімі па Citroen Junior Team стане Себасцье Ож’е. З якім штурманам будзе выступаць Райканен у наступным сезоне – пакуль не ўдакладняецца. У сваёй першай гонцы чэмпіянату сьвету – Ралі Фінляндыі, які прайшоў у ліпені, ён выступаў з Каем Ліндстрамам. Праўда ў той гонцы фінскі экіпаж не даехаў да фінішу, выляцеўшы з трасы на апошнім суботнім допе. Да гэтай аварыі фінскі пілот займаў трэцяе месца ў заліку групы N.

Кімі Райканен: “Я вельмі хацеў правесьці ў ралі нейкі этап сваёй кар’еры, дзякуючы Red Bull у мяне з’явілася магчымасьць сесьці на руль найлепшай машыны – Citroen C4. Гэта новы, захапляльны выклік. Пакуль мы падпісалі толькі аднагадовы кантракт, паглядзім, як усё складзецца. Я з нецярпеньнем чакаю тэстаў і старту першай гонкі”.

Паводле: WRC-Беларусь - за навінамі ралі і посьпехамі Кімі Райканена сачыце там.

4.12.2009   ▪ ,    ▪ lodar


 


 

напісать камэнтар




 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь