Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team, якая выступае ў сусьветным чэмпіянаце па ралі - WRC. З 2010 году чэмпіён Формулы 1 будзе ганяць на ралійным аўто Citroen C4 WRC. Аб гэтым паведамляе новы беларускі сайт аб ралійных гонках WRC - WRCBY.com.
Ferrari пацьвердзіла афіцыйна — Рос Браўн, тэхнічны дырэктар і адзін з найлепшых стратэгаў чэмпіянату, пакідае каманду ў канцы года, разам зь ім сыходзіць матарыст Паола Мартынэлі. Ужо ў лістападзе месца тэхнічнага дырэктара зойме Марыё Альмонда, спартовым дырэктарам стане Стэфана Даменікалі, маторамі зоймецца Жыль Сайман, а шасі — Алдо Коста.
З прэс-рэлізу: “Ferrari дзякуе Росу Браўну і Паола Мартынэлі за вялізны ўклад ў напісаньне самой экстраардынарнага раздзела ў гісторыі каманды і аўтаспорту ў цэлым. Мы зарабілі 11 тытулаў, атрымалі каля 90 перамог у Гран Пры. Пасьля такой няпростай працы Рос рашыў даць час для асабістага жыцьця, а Паола чакае новае прызначэньне ў групе кампаній FIAT. Мы жадаем ім посьпеху ва ўсіх распачынаньнях”.
Рос Браўн: “Я хачу падзякаваць Ferrari за магчымасьць быць датычным да настолькі знамянальнаму перыяду ў гісторыі каманды. Усе ведаюць, што Ferrari — гэта легенда, але любая каманда складаецца з людзей і ў Ferrari я сустрэў сапраўдных прафесіяналаў, бясконца адданых сваёй справе. Мы рыхтавалі гэта растаньне, я мог спакойна перадаць справы і безумоўна ўпэўнены ў тым, што каманда і без мяне даб’ецца посьпеху”.
Ferrari пацьвердзіла афіцыйна — Рос Браўн, тэхнічны дырэктар і адзін з найлепшых стратэгаў чэмпіянату, пакідае каманду ў канцы года, разам зь ім сыходзіць матарыст Паола Мартынэлі.
Дэвід Култхард і Эддзі Ірвайн узначаляць каманды ў тэлешоў “The Race”, якое шостага лістапада стартуе на тэлеканале Sky One. Дэвід будзе трэніраваць каманду дзяўчынак, сярод якіх Тамара Эклстоўн — дачка Бэрні, Эддзі зоймецца хлопчыкамі, адзін зь яго падапечных — вакаліст AC/DC Браян Джонсан.
За тыдзень кожнаму з пяці чальцоў каманд трэба атрымаць гоначную ліцэнзію, набыць належныя навыкі, каб 12 лістапада правесці фінальную гонку ў Сільвэрстоўне, дзе і будзе вызначаны пераможца.
Міхаэль Шумахер: “Я толькі што правёў свой фінальны Гран Пры ў Формуле 1 і пакуль не адышоў ад барацьбы. Каб вярнуцца ў гонкі, трэба адпачыць і трохі па іх змаркоціцца. Лаўда вярнуўся ў Формулу 1, Хакінен сеў за руль у серыі DTM, я таксама не буду нічога выключаць, але прама зараз не гатовы да гэтага. Хай пройдзе два-тры гады, а там паглядзім…”
Дэвід Култхард і Эддзі Ірвайн узначаляць каманды ў тэлешоў “The Race”, якое шостага лістапада стартуе на тэлеканале Sky One. Дэвід будзе трэніраваць каманду дзяўчынак, сярод якіх Тамара Эклстоўн — дачка Бэрні, Эддзі зоймецца хлопчыкамі, адзін зь яго падапечных — вакаліст AC/DC Браян Джонсан.
Міхаэль Шумахер: “Я толькі што правёў свой фінальны Гран Пры ў Формуле 1 і пакуль не адышоў ад барацьбы. Каб вярнуцца ў гонкі, трэба адпачыць і трохі па іх змаркоціцца. Лаўда вярнуўся ў Формулу 1, Хакінен сеў за руль у серыі DTM, я таксама не буду нічога выключаць, але прама зараз не гатовы да гэтага. [...]
Пасьля сыходу Міхаэля Шумахера для Ferrari наступае новая эра. У студзені да каманды далучыцца Кімі Райканен, які разам з Феліпэ Масай будзе абараняць гонар Скудэрыі у наступным годзе.
Феліпэ пачне падрыхтоўку да сезону 2007 года ўжо на тэстах у лістападзе, дзе ён будзе працаваць разам з тэст-пілотамі Ferrari. Кімі прыйдзецца пачакаць да студзеня, паколькі да канца 2006 года ён звязаны кантрактам з McLaren.
Сёлета задача Феліпэ Масы складалася ў тым, каб дапамагаць Міхаэлю Шумахеру ў барацьбе за чэмпіёнскі тытул, але Феліпэ абяцае, што ў наступным годзе ён ставіць перад сабой зусім іншыя мэты: “Я не буду падымаць нагу з педалі газу, каб Кімі праязджаў наперад. Калі я прыйшоў у Ferrari, я ведаў, што буду другім пілотам. Я чым мог дапамагаў камандзе, і, думаю, я добра выканаў сваю працу. Зараз мы з Кімі ў роўных умовах, таму хай не чакае саступак з майго боку”.
Пасьля сыходу Міхаэля Шумахера для Ferrari наступае новая эра. У студзені да каманды далучыцца Кімі Райканен, які разам з Феліпэ Масай будзе абараняць гонар Скудэрыі у наступным годзе.
Пасьля фінішу гонкі ў Бразіліі тэхнічны дырэктар Ferrari Рос Браўн абвінаваціў Джанкарла Фізікелу ў залішняй няўступлівасьці, якая прывяла да праколу задняй покрыўкі Міхаэля Шумахера. У Renault адмаўляюць, што зроблена гэта было наўмысна.
Флавіё Брыяторэ: “Фізікела дужаўся за пазіцыю. Такое часта бывае ў гонках – звычайны гоначны інцыдэнт. Нічога наўмыснага ў гэтым няма”.
Тым не менш, гэты інцыдэнт, магчыма, каштаваў Ferrari Кубка канструктараў. Улічваючы тэмп Міхаэля, які практычна змог адыграць кола адставаньня, лідэр Ferrari упэўнена мог дапоўніць перамогу Феліпэ Масы другім месцам. А пры дублі Ferrari і тых пазіцыях, на якіх у выніку апынуліся бы пілоты Renault, Кубак канструктараў адыходзіў бы ў Маранэла.
Прэзыдэнт футбольнага клуба Рэал (Мадрыд) Рамон Калдэрон заявіў сёньня аб дамоўленасьці з адной з топ-каманд Формулы 1. Хто стане партнёрам каралеўскага клуба пакуль невядома, але схема гэтага партнёрства ўжо агучаная — адна з каманд правядзе Гран Пры Гішпаніі 2007 з белымі, пазбаўленымі якіх-небудзь фундатарскіх налепак, машынамі з буйным лагатыпам клуба. Пацешна, гішпанская гонка праводзіцца ў Барсэлёне і мясцовая футбольная каманда — вечны апанент Рэала…
Упершыню ў гэтым сезоне пілот Super Aguri апынуўся блізка ад пойнтавай зоны. Такума Сато правёў выдатную гонку і фінішаваў 10-м, паказаўшы 9-ы час кола.
Такума Сато: “Неверагодны для нас вынік! Пасьля посьпеху ў Японіі мы не спадзяваліся на большае, але гонка ў Бразіліі атрымалася выдатнай. Хачу падзякаваць каманда за добра падрыхтаваную машыну. Усё прайшло проста супэр!”
Варта адзначыць, што Сакон Ямамото, другі пілот Super Aguri, паказаў у гонцы 7-ы час кола.
Кропку ў гісторыі Cosworth паставіла сутыкненьне двух гоншчыкаў Williams на першым коле Гран Пры Бразіліі…
Крыс Жыльберт, Cosworth: “Мы некалькі інакш уяўлялі сабе апошнюю гонку ў Формуле 1, але нажаль — усё скончылася на першым коле. Упэўнены, калі б не гэтая аварыя, гоншчыкі былі б канкурэнтаздольныя, абодва матора былі здольныя раскручвацца да 20 тысяч абарачэньняў на ўсёй дыстанцыі гонкі.
Сёньня — неверагодна смутны дзень для ўсіх, хто ўдзельнічаў у працы над маторам Cosworth, магутным, надзейным і пасьпяховым. У апошнія дні мы чулі нямала цёплых слоў, спадзяюся аднойчы Cosworth вернецца ў Формулу 1, нам па праве належыць месца ў гэтым чэмпіянаце”.
Абедзве машыны Toyota пакінулі бразільскую гонку з-за праблем з падвескай…
Цутому Таміта, Toyota: “Перад стартам усё было выдатна — хуткая машына, матываваныя гоншчыкі, падавалася ў нас усё атрымаецца. А потым — неверагодна, благі сон — абедзве машыны выбылі з-за праблем з задняй падвескай. Ральф паскардзіўся на іх адразу пасьля сыходу машыны бясьпекі, а Ярно — двума коламі пазьней. Чыннік яўна ў няроўнасьцях трасы, хоць падавалася, што мы гатовыя да гэтага. Каманда расчараваная, але нічога не парабіць, такія гонкі. Часам атрымоўваецца, часам — не…”
Флавіё Брыяторэ: “Сёньня ўсім нам варта падзякаваць Міхаэлю. Тое, што ён зрабіў у Бразіліі, увойдзе ў гісторыю. Ён ляцеў, не ведаю, як, але ён літаральна ляцеў па трасе. Мы атрымалі вельмі няпростую перамогу, выйгралі ў моцнага суперніка, я віншую Ferrari з тым, што ўсё вырашалася ў апошні момант, а нам ёсьць, што сёньня адзначыць!”
Фернанда Алёнса: “Я заўсёды гаварыў, што тытул, заваяваны ў барацьбе з Міхаэлем Шумахерам асабліва каштоўны. Мне пашанцавала, я стаў чэмпіёнам, пакуль ён яшчэ выступаў у Формуле 1. Без яго чэмпіянат будзе іншым”.
Кімі Райканен стартуе ў Бразіліі другім, але не верыць, што атрымаецца перамагчы ў Ferrari…
Кімі Райканен: “Мы не ведалі, чаго чакаць ад гэтага Гран Пры. Другое месца — добры вынік, але Ferrari занадта хуткая, так што подыўм — гэта наш максімум на заўтра. Матор на маёй машыне заўтра пачне сваю другую гонку, а яны выкарыстаюць рухавік, разлічаны на адзін Гран Пры, калі не адбудзецца нічога незвычайнага, шанцаў на перамогу ў нас няма”.
Міхаэль Шумахер паказаў лепшы час у другой кваліфікацыйнай сесіі, але не змог прыняць удзел у трэцяй, вярнуўшыся ў боксы пасьля прагравальнага кола. Рос Браўн пакінуў камандны масток, каб асабіста разабрацца з узніклымі праблемамі, а пасьля фінішу сесіі каментаваў іх для нямецкага канала Premiere…
Рос Браўн: “Міхаэлю зноў не пашанцавала, яму не вязе другую гонку запар. Сёньня нам замінула паломка паліўнай помпы, але машына хуткая і заўтра ён зможа дужацца. Мы ўсё яшчэ наладжваемся на дубль!”