rss   lj   del.icio.us

Новы сэзон F-1: усе каманды й пілёты

13.3.2010  ▪ Top-навіна

drivers

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.

Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў  чытаць далей →


11.10.2006

Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі трасы Spa-Francorchamps

Берні Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі Spa-Francorchamps. Сёлета правядзеньню Гран Пры на легендарнай трасе памяшалі незавершаныя працы па мадэрнізацыі аўтадрома, потым ранейшыя гаспадары абвесьцілі аб банкруцтве і, нягледзячы на ўмяшаньне мясцовых улад, усё сарвалася.

Учора быў падпісаны новы кантракт, улады гарантавалі вылучэньне 30 мільёнаў Эўра на мадэрнізацыю трасы, а калі працы не будуць скончаныя ў тэрмін, то яны заплацяць Берні палову гэтай сумы ў якасьці кампенсацыі.

Гран Пры Бельгіі мусіць прайсьці 16 верасьня 2007 года.

8.10.2006

Міхаэль Шумахер: “Пытаньне з тытулам для мяне зачынена”

Пасьля Гран Пры Японіі Міхаэль Шумахер саступае Алёнса дзесяць пойнтаў, адыграць якія без тэхнічных праблем у супернікаў немагчыма — як бы не фінішаваў немец, іспанцу для перамогі досыць зарабіць адзін пойнт. Патрапіўшы ў колы журналістаў Міхаэль не выглядаў прыгнечаным — барацьба за тытул скончаная, але яшчэ не вырашаны лёс Кубка Канструктараў…

Міхаэль Шумахер: “Пытаньне з тытулам для мяне зачынена, але праз два тыдні мы паедзем у Бразілію за Кубкам Канструктараў. У нас выдатная каманда, я задаволены працай інжынераў і механікаў Ferrari — такіх хлопцаў няма не ў каго, а сёньняшняя адмова рухавіка — гэта гонкі, гэта жыцьцё, у якой усякае можа адбыцца. Формула 1 — камандны від спорту, вы разам перамагаеце і разам прайграеце.

Мы можам ганарыцца працай каманды, у Канадзе мы саступалі 25 пойнтаў і ніхто не верыў, што Ferrari зможа вярнуцца ў барацьбу. Зараз асноўная задача — Кубак Канструктараў, ніхто не ведае, што можа здарыцца ў Бразіліі, але гэта галоўная мэта”.

Гран Пры Японіі. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:23:53.413 10
2 Ф. Маса Ferrari +16.151 8
3 Дж. Фізыкела Renault +23.953 6
4 Дж. Батан Honda +34.101 5
5 К. Райканэн McLaren +43.596 4
6 Я. Трулі Toyota +46.717 3
7 Р. Шумахер Toyota +48.869 2
8 Н. Хайдфэльд BMW +1:16.095 1
9 R. Kubica BMW +1:16.932 0
10 N. Rosberg Williams +1 кола 0
11 P. delaRosa McLaren +1 0
12 Р. Барыкела Honda +1 0
13 R. Doornbos RedBull +1 0
14 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
15 Т. Сата SuperAguri +1 0
16 Т. Мантэйра SpykerMF1 +2 0
17 S. Yamamoto SuperAguri +3 0
18 S. Speed ScuderiaToroRosso +4 0
19 М. Ўэбэр Williams +14 0
20 М. Шумахер Ferrari +17 0
21 Д. Култхард RedBull +18 0
22 Х. Альбэрс SpykerMF1 +32 0

7.10.2006

Гран Пры Японіі. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Маса Ferrari 1:29.599
2 М. Шумахер Ferrari 1:29.711
3 Р. Шумахер Toyota 1:29.989
4 Я. Трулі Toyota 1:30.039
5 Ф. Алёнса Renault 1:30.371
6 Дж. Фізыкела Renault 1:30.599
7 Дж. Батан Honda 1:30.992
8 Р. Барыкела Honda 1:31.478
9 Н. Хайдфэльд BMW 1:31.514
10 N. Rosberg Williams 1:31.856
11 К. Райканэн McLaren 1:30.827
12 R. Kubica BMW 1:31.094
13 P. de la Rosa McLaren 1:31.254
14 М. Ўэбэр Williams 1:31.276
15 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:31.943
16 Х. Альбэрс SpykerMF1 1:33.750
17 Д. Култхард RedBull 1:32.252
18 R. Doornbos RedBull 1:32.402
19 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:32.867
20 Т. Сата SuperAguri 1:33.555
21 Т. Мантэйра SpykerMF1 1:33.709
22 S. Yamamoto SuperAguri бяз часу

6.10.2006

Гран Пры Японіі на БТ.

Субота.
07.55 Чэмпіянат свету па аўтагонках “Формула-1″. Гран-пры Японіі. Кваліфікацыя. Прамая трансляцыя.

Нядзеля.
07.55 Чэмпіянат свету па аўтагонках “Формула-1″. Гран-пры Японіі. Прамая трансляцыя.

Прыемнага прагляду!

Кімі Райканен: “Нас чакае цяжкі ўік-энд”

Кімі Райканен: “Прыезджая на чарговую трасу мы заўсёды настрайваемся на перамогу, сёлета выйграць гонку пакуль не атрымалася, паглядзім, што адбудзецца ў Сузуке і Сан Паўло. Ці зможам мы дужацца за перамогу ў Японіі? Не думаю. Летась у нас была больш канкурэнтаздольная машына і мы выйгралі гэты Гран Пры, але на гэты раз каманду чакае цяжкі ўік-энд. Вядома, мы зробім усё магчымае, але супернікі вельмі моцныя, да таго ж я не вялікі прыхільнік Сузукі”.

5.10.2006

Хайдфельд папрасіў прабачэньня ў Ямамота

Нік Хайдфельд сёньня папрасіў прабачэньня Сакону Ямамота за інцыдэнт, які адбыўся ў мінулую нядзелю. Немец быў незадаволены дзеяньнямі Такумы Сато на апошнім коле Гран Пры Кітая і кінуўся высьвятляць адносіны, але пераблытаў японцаў і пад гарачую руку патрапіў Ямамота, які быў не ў курсе, што адбываецца…

Нік Хайдфельд: “Тады я не вельмі разумеў, хто перад мной, думаў — Сато, а апынулася — Ямамота. Яўна ён не разумеў, у чым яго вінавацілі, у чым і прызнаўся — тады гэта выклікала яшчэ большую незадаволенасць з майго боку. Сёньня я прынёс свае выбачэньні, мы пагаварылі, добрыя адносіны адноўленыя”.

4.10.2006

Кімі Райканен мае намер адыграцца ў Японіі

Каманда McLaren праводзіць свой першы за дзесяць гадоў сезон без перамог, але Кімі Райканен упэўнены, што ён зможа кампенсаваць свой сыход на Гран Пры Кітая пасьпяховым выступам у Японіі. Фін паказваў патэнцыйна пераможны тэмп у гонцы да таго моманту, як пасьля свайго першага піта яго McLaren спыніўся.

Кімі Райканен: “Мы прадэманстравалі канкурэнтаздольнасьць свайго аўтамабіля ў мінулы ўік-энд Гран Пры Кітая, і наша хуткасьць дазваляла нам разлічваць за перамогу, але нажаль крыўдны сыход не дазволіў паказаць які-небудзь вынік.

Узровень нашай канкурэнтаздольнасьці павінен застацца такім жа і ў Японіі, на трасе Сузука, на якой неверагодна прыемна ганяцца, і пакуль што я не бачу чыннікаў, чаму мы зноўку не зможам на роўных дужацца з лідэрамі.”

Алёнса вінаваціць свайго напарніка па камандзе Фізікелу

Дзеючы чэмпіён сьвету Фернанда Алёнса працягвае вінаваціць сваю каманду ў тым, што яна перашкаджае яму выйграць другі тытул.

На гэтым тыдні ў гішпанскай прэсе з’явіліся абвінавачваньні Фернанда чальцам каманды, а зараз ён выказвае незадаволенасьць сваім напарнікам Джанкарла Фізікелам.

У той час як галава Ferrari Жан Тодт намякае на тое, што дзеяньні Джанкарла можна прыраўняць да блакоўкі, Алёнса вінаваціць італьянца ў абгоне. «У падобнай сітуацыі, па маім меркаваньні, Маса бы не абагнаў Шумахера».

Фрэнк Ўільямс: “Калі б я быў Ронам, то запрасіў бы Хэмілтана за руль асноўнай машыны”

Фрэнк Уільямс не сумняваецца ў тым, што Люіс Хэмільтан гатовы да Формулы 1…

Фрэнк Ўільямс: “Я не гэтак самаўпэўнены, каб даваць рады Рону Дэнісу, але ніколькі не шкадую аб тым, што запрасіў Ніка Росберга з GP2 адразу за руль асноўнай машыны. Хэмілтан выдатна правёў сезон у GP2, ён сапраўды хуткі і таленавіты. Калі б я быў Ронам, то не на секунду не сумняваўся ў тым, што Люіс гатовы сесьці за руль асноўнай машыны, тым больш, што запрашэньне маладых гоншчыкаў жыватворна адбіваецца на бюджэце каманды і надае ёй гнуткасьць пры стратэгічным плянаваньні”.

Стаўкі букмекераў на Гран Пры Японіі

Букмекеры аўтарытэтнай канторы William Hill прымаюць стаўкі на Гран Пры Японіі па наступных каэфіцыентах:

Стаўкі букмекераў на перамогу ў кваліфікацыі
М.Шумахер 2.25 Ф.Алёнса 3.25
К.Райканен 6.00 Ф.Маса 7.50
Дж.Фізікела 11.00 Д.Батан 15.00
Р.Барыкела 26.00 П.дэ ля Роса 34.00
Р.Кубіца, Н.Хайдфельд 51.00 Р.Шумахер, Я.Трулі 81.00
М.Уэбер 101.00 Н.Росберг 126.00
Р.Дорнбос 151.00 Д.Култхард 151.00
У.Ліуцы 201.00 З.Спід 251.00
Т.Сато, Т.Монтейру, З.Ямамота, К.Альберс 301.00
Стаўкі букмекераў на перамогу ў гонцы
М.Шумахер 2.00 Ф.Алёнса 2.62
К.Райканен 9.00 Ф.Маса 10.00
Дж.Фізікела 17.00 Д.Батан 21.00
Р.Барыкела, П.дэ ля Роса 34.00 Р.Кубіца, Н.Хайдфельд 67.00
Р.Шумахер, М.Уэбер, Я.Трулі 101.00
Н.Росберг, Д.Култхард 151.00 У.Ліуцы, Р.Дорнбос 201.00
З.Спід 251.00 Т.Монтейру, К.Альберс 301.00
Т.Сато, З.Ямамота 501.00
Стаўкі букмекераў на перамогу ў асабістым заліку
М.Шумахер 1.61 Ф.Алёнса 2.20
Стаўкі букмекераў на перамогу ў Кубку Канструктараў
Ferrari 1.57 Renault 2.25

3.10.2006

Алёнса вінаваціць Renault у пройгрышы

Фернанда Алёнса абвінаваціў Renault у тым, што каманда не дапамагае яму выйграць чэмпіёнскі тытул. Алёнса заявіў, што каманда поўнасьцю сканцэнтраваная на кубку канструктараў.

Доказам таго, што каманда ўжо не так зацікаўленая ў Алёнса можа служыць стратэгія і памылкі на піт стопах падчас гонкі ў Кітаі.

Фернадна Алёнса: «Яны жадалі, каб мы фінішавалі на 2 і 3 месцы, яны не жадаюць, каб я сыйшоў у іншую каманду з першым нумарам. Без сумненняў кубак канструктараў больш важны для каманды. Толькі некаторае чальцы каманды былі засмучаныя, што мы прайгралі Міхаэлю Шумахеру. Іншыя ж былі шчаслівыя, што мы абыйшлі Ferrari. Каманда не дапамагае мне так, як магла бы».

2.10.2006

Рэканструяваная траса Фудзы рыхтуецца прыняць Гран Пры Японіі ў 2007 годзе

Уладальнікі новай-старой японскай трасы ў Фудзы, якая ў наступным сезоне зьменіць Сузуку ў якасьці гаспадара нацыянальнага Гран Пры, сабралі журналістаў, каб пазнаёміць іх з падрабязнасьцямі новага праекту.

Рэканструяваная траса сапраўды ўражвае. Кампанія Toyota, якая ў наступным году адсьвяткуе 50-годдзе сваёй прысутнасьці ў аўтаспорце, выдаткавала 20 мільярдаў Ен (170 мільёнаў даляраў), каб увасобіць у жыцьцё ідэі Германа Тыльке. На адной з самых доўгіх прамых чэмпіянату (1475 метраў) машыны павінны разганяцца да 330 км/г перад цяжкім тармажэньнем у першым павароце, значна дапрацаваны зоны бясьпекі, арганізатары Гран Пры ўпэўніваюць, што ўлічана ўсё, што магчыма ўлічыць.

У 300-кіламетровай зоне вакол трасы жыве каля 80 мільёнаў чалавек, трыбуны здольныя змясьціць 140 тысяч заўзятараў, якім таксама былі дадзеныя гарантыі бясьпекі…

Джон Хауэт, прэзыдэнт Toyota Motorsport: “Мы зрабілі ўсё, каб гонка на гэтай трасе была ўнікальным выпрабаваньнем для машын і гоншчыкаў, ды й матарыстам прыйдзецца папрацаваць, каб гарантаваць высокую хуткасьць на прамых Фудзы — я думаю, што нягледзячы на вялікую працягласьць машыны будуць праязджаць кола за 1′20. Зразумела мы падбалі аб камфорце гледачоў, з размяшчэньнем і пад’язных шляхах да трасы. Гэта — сур’ёзны выклік, але мы ўпэўненыя, што пры падтрымцы мясцовых уладаў зможам дабіцца выніку”.

Гран Пры Паўднёвай Карэі адбудзецца ў 2010 годзе

Пасьля шанхайскай гонкі Берні Эклстоўн выляцеў у Сеўл, дзе адбылося падпісаньне кантракту на правядзеньне Гран Пры Паўднёвай Карэі ў сезоне 2010 года.

За наступныя чатыры гады трэба пабудаваць трасу, распрацаваную Германам Тыльке. Яе працягласьць складзе 5.45 км, вартасьць праекту ацэньваецца ў 250 мільёнаў даляраў.

У 2007-м McLaren зьменіць зьнешні выгляд і філасофію

У наступным году McLaren зменіць галоўнага спонсара і пачне супрацоўніцтва з Vodafone, яўна зьменіцца размалёўка машын, але Рон Дэніс заявіў сёньня, што гэтым справа не абмяжуецца…

Рон Дэніс: “Каманда зьменіць не толькі размалёўку машын, але і імідж. Нас часта крытыкуюць за халоднасьць і некаторую адлучанасьць ад публікі, у наступным сезоне вы зразумееце, што гэта ня так — мы жадаем стаць часткай мары. Хтосьці жадае стаць мастаком, хтосьці астранаўтам або гоншчыкам і карыстаючыся статутам каманды Формулы 1 мы жадаем падарыць ім натхненьне, запал да заваяваньня вяршыняў. Зразумела гэта ніяк не адаб’ецца на сур’ёзнасьці задач, якія мы ставім перад сабою. Каманда будзе змагацца за перамогу!”

1.10.2006

Сато дыскваліфікаваны, Альберс аштрафаваны

Сцюарды Гран Пры Кітаю, разгледзеўшы акалічнасьці інцыдэнту на апошнім коле, дыскваліфікавалі Такуму Сато і аштрафавалі Крысьціяна Альберса даданьнем 25 секунд да яго фінальнага выніку.

Сато пакараны за блакоўку гоншчыкаў, абганяючых яго на кола і прызнаны вінаватым ў інцыдэнце. У гэтым сезоне японца ўжо штрафавалі за падобныя паводзіны, таму ён быў дыскваліфікаваны. Алберс пакараны за тыя жа дзеянні, але ён “патрапіў” упершыню, таму і адкараскаўся лягчэйшым пакараньнем.

Рубенс Барыкела пазьбег пакараньня, сцюарды тлумачылі яго сутыкненьне з Хайдфельдам, як звычайны гоначны інцыдэнт.

Кімі Райканен: “Я цалкам мог выйграць гэтую гонку…”

У чатырох апошніх Гран Пры Кімі Райканен тройчы не змог фінішаваць. У Вугоршчыне і Турцыі фін патрапіў у аварыю, у Італіі фінішаваў другім, а ў Кітаі напэўна адмовіла электроніка…

Кімі Райканен: “Я цалкам мог выйграць гэтую гонку, усё йшло добра, пакуль нешта не адбылося з педальлю газу — электроніка няслушна зразумела каманду, уключыўшы нейтральную перадачу і бясьпечны рэжым кіраваньня рухавіком.

Я добра стартаваў, адыграў некалькі пазіцый на першым коле і ледзь пазней абагнаў Фізікелу. Судзячы па хуткасьці можна было паспрабаваць абыйсьці Алёнса на піт-стопе, але здарылася тое, што здарылася. Прынамсі мы канкурэнтаздольныя, а значыць ёсьць шанец падужацца за перамогу ў двух пакінутых гонках”

Гран Пры Кітая. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:37:32.747 10
2 Ф. Алёнса Renault +3.121 8
3 Дж. Фізыкела Renault +44.197 6
4 Дж. Батан Honda +1:12.056 5
5 П. дэ ля Роса McLaren +1:17.137 4
6 Р. Барыкела Honda +1:19.131 3
7 Н. Хайдфэльд BMW +1:31.979 2
8 М. Ўэбэр Williams +1:43.588 1
9 Д. Култхард RedBull +1:43.796 0
10 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 кола 0
11 N. Rosberg Williams +1 0
12 R. Doornbos RedBull +1 0
13 R. Kubica BMW +1 0
14 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
15 Х. Альбэрс SpykerMF1 +3 0
16 S. Yamamoto SuperAguri +4 0
17 Р. Шумахер Toyota +7 0
18 Ф. Маса Ferrari +12 0
19 Я. Трулі Toyota +18 0
20 Т. Мантэйра SpykerMF1 +19 0
21 К. Райканэн McLaren +38 0
22 Т. Сата SuperAguri +56 0

30.9.2006

Фернанда Алёнса “Мы павінны быць канкурэнтаздольныя пры любым надвор`і”

Фернанда Алёнса: “Учора і сёньня ў нас амаль не было магчымасьці папрацаваць на сухой трасе, але мы павінны быць канкурэнтаздольныя пры любым надвор’і, хоць дождж заўсёды дадае непрадказальнасьці і я ўпадабаў бы сухі асфальт у гонцы. Сітуацыя ў чэмпіянаце вельмі напружаная, але ў каманды ёсьць падстава для аптымізму — машына хуткая і мы ведаем, як перамагаць на гэтай трасе”.

У Williams спадзяюцца на сухую трасу

Марк Ўэбер і Ніка Росберг з цяжкасьцю прайшлі ў другую кваліфікацыйную сесію і ў нядзелю будуць стартаваць з 15-га і 16-га месцаў суадносна — гума Bridgestone пад моцным дажджом нашмат саступала Michelin, а машына не дазволіла адыграць гэты гандыкап…

Марк Ўэбер: “Нічога дзіўнага, яшчэ ў Вугоршчыне было зразумела, што на мокрай трасе мы не канкурэнтаздольныя, спадзяюся, заўтра дажджу не будзе, хоць і ў гэтым выпадку гонка будзе складанай — за два першых дня з-за дажджу асфальт не пакрыўся адпрацаванай гумай і счапленьне зь ім пакідае жадаць лепшага”.

Ніка Росберг: “У гэтых умовах наша гума прайгравае. Калі траэкторыя подсыхае, гума становіцца эфектыўней, але сёньня стала ліў дождж і мы не змаглі дабрацца да трэцяй кваліфікацыі. Спадзяюся, заўтра дажджу ня будзе і мы зможам дадаць”.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь