rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Бахрэйна: кваліфікацыя

14.3.2010  ▪ Top-навіна

Фетэль

Себ Фэтэль у Бахрэйне стаў уладальнікам першага поўла гэтага году. Немец апярэдзіў двух гоншчыкаў Ferrari, якія паказалі другі і трэці час. У дзясятку лепшых уайшлі таксама Гамільтан, Росбэрг, Уэбэр, Шумахер, Батан, Кубіца й Зуціль. Для Фэтэля гэты поўл у кваліфікацыі Гран Пры Бахрэйна-2010 стаў ужо шостым у кар’еры.
чытаць далей →


10.9.2006

Кампанія Spyker купіла MidlandF1

Продаж расійскай каманды Midland адбыўся, новым уладальнікам стала галандская кампанія Spyker. Таксама быў пацверджаны кантракт з Майкам Гаскойнам, які стане тэхнічным дырэктарам каманды, заява з нагоды пастаўкі матораў чакаецца ў бліжэйшыя дні, верагодна гэта будзе Cosworth V8.

Алекс Шнайдер, Midland: “Рашэнне аб продажы каманды стала адным з самых складаных у маім жыцці, заўсёды цяжка адмовіцца ад таго, чаму аддадзена столькі часу і сіл. Мы зрабілі ўсё для таго, каб каманда ўстала на ногі і я лічу гэтую ўгоду наступным крокам наперад для Midland Group, Spyker і каманды.

Цікавасць да Формулы 1 у Галандыі значна больш, чым у Расіі і я ўпэўнены ў тым, што новыя ўладальнікі змогуць дабіцца сур’ёзнага камерцыйнага поспеху, эксплуатуючы нацыянальную прыналежнасць каманды. Я ведаю, што яна ў добрых руках”.

Віктар Мюлер, CEO Spyker Cars N.V. і Spyker MF1 Racing: “Новая праграма па вытворчасці спартовых машын стартавала ў 2000-м і кожны год аб’ёмы вытворчасці падвойваліся. Валодаючы абмежаваным бюджэтам мы рашылі скарыстацца рэкламным патэнцыялам Формулы 1, падкрэсліць асацыяцыю Spyker з аўтаспортам і павялічыць міжнародную вядомасць брэнда. Я перакананы ў тым, што Формула 1 у дакладнасці адпавядае мэтам і задачам Spyker”.

Берні Эклстоўн: “Гэта добрая навіна для Формулы 1. З’яўленне ў чэмпіянаце яшчэ аднаго аўтавытворцы павялічвае патэнцыял і прывабнасць чэмпіянату”.

Фармальна ўгода будзе завершаная 30 верасня 2006 года, яе вартасць ацэньваецца ў 53 мільёны Еўра.

9.9.2006

Алёнса пакараны!

Суддзі рашылі пакараць Фернанда Алёнса за блакоўку Феліпэ Маса. Праз пару гадзін пасьля кваліфікацыі абодва пілота былі выкліканыя для тлумачэньняў. У вынініку гішпанца пазбавілі трох лепшых кругоў, і ў выніку лідэр чэмпіянату заўтра будзе стартаваць дзесятым.

Кваліфікацыя для Алёнса выдалася вельмі складанай. Пракол гумы памяшаў яму падужацца за поул. За пару секунд да клецістага сьцяга Фернанда сыйшоў на апошні хуткі круг і змог паказаць пяты вынік. Па словах Масы, пілот Renault сапсаваў яго хуткае кола, за што і атрымаў пенальці.

Гран Пры Італіі. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 К. Райканэн McLaren 1:21.484
2 М. Шумахер Ferrari 1:21.486
3 Н. Хайдфэльд BMW 1:21.653
4 Ф. Маса Ferrari 1:21.704
5 Ф. Алёнса Renault 1:21.829
6 Дж. Батан Honda 1:22.011
7 R. Kubica BMW 1:22.258
8 P. de la Rosa McLaren 1:22.280
9 Р. Барыкела Honda 1:22.787
10 Дж. Фізыкела Renault 1:23.175
11 Я. Трулі Toyota 1:21.924
12 N. Rosberg Williams 1:22.203
13 Р. Шумахер Toyota 1:22.280
14 Д. Култхард Red Bull 1:22.589
15 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:23.165
16 Х. Кліен RedBull без часу
17 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:23.043
18 Х. Альбэрс MidlandF1 1:23.116
19 М. Ўэбэр Williams 1:23.341
20 Т. Мантэйра MidlandF1 1:23.920
21 Т. Сата SuperAguri 1:24.289
22 S. Yamamoto SuperAguri 1:26.001

6.9.2006

Кавалайнен заменіць Алёнса

Як і чакалася, Хэйкі Кавалайнен у наступным сезоне стане партнёрам Джанкарла Фізікела па Renault. Аб гэтым было абвешчана сёньня.

Хэйкі Кавалайнен: “Я вельмі рады, што атрымаў магчымасьць выступіць за такую чэмпіёнскую каманду як Renault. Я з 2002 года прымаў удзел у праграме падрыхтоўкі маладых пілотаў Renault і ўвесь гэты час марыў стаць пілотам Формулы-1. Зараз мая мара спраўджваецца. Апошнія два года я працаваў на тэстах, а таксама выступіў у GP2 – усё гэта дазволіла мне набрацца самавітага доследу, які спатрэбіцца мне для перамог у Формуле-1.

У мяне была выдатная магчымасьць паказаць камандзе, што я магу. І тое, што яны паверылі ў мяне, надае мне самавітай матывацыі. Я з нецярпеньнем чакаю фантастычнага моманту, калі апынуся на стартавай рашотцы Мельбурна. Але да гэтага яшчэ шмат часу, а зараз я канцэнтруюся на тым, каб дапамагчы Renault выйграць чэмпіянат 2006 года”.

Heikki Kovalainen

4.9.2006

Чаму Райканен прапусьціў тэсты ў Монцы?

Пасля турэцкай аварыі каманда вызваліла Кімі Райканена ад тэстаў, але зараз усё ў парадку — фін у выдатнай форме і гатовы да новых выпрабаваньняў…

Кімі Райканен: “Монца — сапраўды хуткасная траса і справа не толькі ў хуткіх прамых, тут ёсьць некалькі фантастычных паваротаў, накшталт Parabolica, у якіх вы абавязаныя дабіцца ад машыны максімуму, каб паказаць добры час на коле. Высокія хуткасьці і частыя атакі парэбрыка падвышаюць патрабаваньні да надзейнасьці і налаках машыны, на тэстах каманда вызначыла прыярытэты, але ў пятніцу нам трэба шмат зрабіць.

Пасьля аварыі ў Турцыі ў мяне балела спіна і каманда рашыла вызваліць мяне ад тэстаў, каб я паправіўся да гонкі. Зараз ніякіх праблем няма, я ў выдатнай форме і з нецярпеньнем чакаю пачатка ўік-энду. Спадзяюся, ў Монцы мы даб’емся большага, чым у Стамбуле”.

Ёсьць меркаваньне, што каманда проста не пусціла фіна на свае тэсты, паколькі стала вядома аб падпісаным кантракце з іншай камандай. Натуральна, што каманда не жадае дэманстраваць навінкі пілоту, які збіраецца сыходзіць да канкурэнтаў. Трэба адзначыць, гэта звычайная практыка для ўсіх каманд, калі толькі пілот не змагаецца за чэмпіёнскі тытул.

1.9.2006

Ferrari зробіць заяву пасьля гонкі ў Монцы

Прадстаўніца прэс-службы Ferrari сёньня ўдакладніла дату і час чаканай ў Монцы заявы Ferrari з нагоды складу ў наступным сезоне. Каманда выпусціць прэс-рэліз адразу пасьля фінішу Гран Пры Італіі, а ўвечар журналісты памкнуцца на прэс-канферэнцыю.

Шырока распаўсюджана інфармацыя, што да Ферары верагодна далучыцца Кімі Райканен, але найбольш цікавіць пытаньне, ці пакіне ў гэтым сезоне Формулу 1 Міхаэль Шумахер.

Італьянская Gazzetta dello Sport лічыць, што немец хутчэй за ўсё сёлета скончыць сваю кар’еру ў Формуле 1: “Той факт, што ў Маранэла вырашылі зрабіць заяву пасьля фінішу, верагодна гаворыць аб тым, што гонка ў Італіі можа стаць апошнім выступам Шумахера ў Монцы”.

Пэдра дэ ля Роса: “У наступны ўік-энд Ferrari напэўна дадасьць”

Феліпэ Маса ўзначаліў неафіцыйны пратакол першага і трэцяга дня тэстаў у Монцы, Пэдра дэ ля Роса лічыць, што ў дні правядзеньня Гран Пры Італіі чырвоныя машыны паедуць яшчэ хутчэй…

Пэдра дэ ля Роса, McLaren: “У наступны ўік-энд Ferrari напэўна дадасьць, верагодна ў іх ёсць яшчэ некалькі дзесятых у запасе. Справа не ў тым, што каманда не жадае паказваць усе свае карты, проста на гэтым аўтадроме ў Bridgestone перавага над Michelin. Розніца не так вялікая, як чакалася, але ўсё ж вельмі адчувальная.

Машыны Renault выдатна глядзеліся на тэстах, мы таксама дадалі, але Ferrari на крок наперадзе ўсіх, думаю, што можна гаварыць аб перавазе ў тры-чатыры дзесятых на коле”.

31.8.2006

Часьцінка ад Беларусі ў Формуле 1

Аказваецца, у сучасных балідах Формулы 1 ёсьць беларуская часьцінка. Гаворка ідзе пра ультравысокатрывалы корд для покрывак, які выкарыстоўвае кампанія Bridgestone. Гэты дэвайс вырабляюць на “Беларускім металургічным заводзе”.

Гаворыць Мікалай Андрыянаў, генеральны дырэктар прадпрыемства:
- Ультравысокатрывалы корд для аўтамабільных покрывак, які вырабляюць на “Беларускім металургічным заводзе”, выкарыстоўваецца ў балідах Формулы 1, у прыватнасьці, кампаніяй Bridgestone.

Па запрашэньні кампаніі мы наведалі адзін з этапаў аўтагонак. З’ездзілі, паглядзелі, што гэта такое — занадта шмат шуму, і нічога не відаць. Па тэлевізары глядзець лепш.

Тое, што наш корд карыстаецца попытам, не выпадкова.

29.8.2006

Папярэдняя вэрсія каляндара на сезон 2007 года

Прэс-служба FIA апублікавала папярэднюю вэрсію каляндара на сезон 2007 года. Сезон пачнецца 18 сакавіка ў Аўстраліі і скончыцца 21 кастрычніка ў Бразіліі. Будзе праведзена 17 гонак. Гран Пры Бельгіі вернецца ў каляндар, а Эўропа і Сан-Марына мабыць яго пакінуць, але ў Імалы шанец усё ж ёсьць — калі арганізатары пасьпеюць завяршыць мадэрнізацыю аўтадрома, то гэты этап зойме месца ўсярэдзіне месячнага перапынку паміж Бахрэйнам і Гішпаніяй.

Папярэдняя вэрсія каляндара на сезон 2007 года:

18 сакавіка Гран Пры Аўстраліі
8 красавіка Гран Пры Малайзіі
15 красавіка Гран Пры Бахрэйна
13 траўня Гран Пры Гішпаніі
27 траўня Гран Пры Манака
10 чэрвеня Гран Пры Канады
17 чэрвеня Гран Пры ЗША
1 ліпеня Гран Пры Францыі
8 ліпеня Гран Пры Вялікабрытаніі
22 ліпеня Гран Пры Нямеччыны
5 жніўня Гран Пры Вугоршчыны
26 жніўня Гран Пры Турцыі
9 верасня Гран Пры Італіі
16 верасьня Гран Пры Бельгіі
30 верасьня Гран Пры Кітая
7 кастрычніка Гран Пры Японіі
21 кастрычніка Гран Пры Бразіліі

28.8.2006

Алёнса: “Накрыўкі вызначаць пераможцу”

Лідэр чэмпіянату Фернанда Алёнса кажа, што Michelin і Bridgestone вызначаць, хто, ён ці Міхаэль Шумахер, пераможа ў гэтым сезоне. Алёнса павялічыў свой адрыў ад Міхаэля да 12 пойнтаў пасьля Гран Пры Турэччыны.

Фернанда Алёнса: “Я лічу, што ўсё ў руках Michelin і Bridgestone, таму што баліды зараз на максімальнай ступені разьвіцьця. Накрыўкі могуць даць больш за паўсэкунды перавагі на коле, таму я лічу іх вызначальным фактарам.”

Зараз увага прыкавана да тэстаў у Монцы.

Фернанда Алёнса: “Ніхто не ведае, што адбудзецца падчас гэтых тэстаў і потым пасьля гонкі ў Монцы, калі будуць праведзены яшчэ дзьве тэставыя сесіі, якія падрыхтавалі для нас інжынеры Michelin.”

27.8.2006

Кімі Райканен: “Старт атрымаўся брудным”

Летась Гран Пры Турцыі прынёс Кімі Райканену поўл і перамогу, зараз фін стартаваў зь сёмага месца і скончыў сваю гонку на першым коле, пасьля завалы ў першым павароце…

Кімі Райканен: “Старт атрымаўся брудным. Я спрабаваў пазьбегнуць кантакту з машынай Фізыкелы, якую пачало разгортваць, і ў тую ж сэкунду Спід урэзаўся ў маё задняе левае кола. Прыйшлося праехаць цэлае кола з прабітай шынай, каб заехаць у боксы, дзе механікі зрабілі замену, але мабыць машына пацярпела значна сур’ёзней — вярнуўшыся на трасу я змог дабрацца толькі да чацьвертага павароту. Задняя частка машыны страціла счапленьне з трасай, яе разгарнула і я стукнуўся аб ахоўны бар’ер з покрывак. Спіна трохі баліць, але чыннікаў для хвалявання няма, нажаль я не мог нічога зьмяніць у той сітуацыі”.

Феліпэ Маса: “Сёньня мая мара спраўдзілася!”

Феліпэ Маса, адразу пасьля фінішу заявіў, што перамагчы ў Формуле 1 было яго запаветнай марай. І зараз гэтая мара стала яваю. Бразілец дамінаваў у Турцыі ад старту да фінішу і не змог стрымаць слёзаў шчасьця на пасьлягоначнай прэс-канферэнцыі.

Феліпэ Маса: “Гэта фантастычнае пачуцьцё. Я так шмат працаваў на працягу ўсёй маёй кар’еры, каб у адзін выдатны дзень зьведаць гэтае пачуцьцё, і гэта цудоўнае. Аглядаючыся на ўсё тое, што я рабіў у сваім жыцьці, каб апынуцца тут, і раптам я дасягнуў сваё, патрапіў у Формулу 1, і вось яна - мая першая перамога.

Мне атрымаўся старт і першае кола. Машына была добра збалансаваная на працягу ўсёй гонкі, нават пасьля машыны бясьпекі, я мог атакаваць. Усю гонку, машына была проста фантастычнай, і я мог лёгка зрабіць сабе адрыў ад усіх і ехаць у спакойнай манеры. Сёньня мая мара спраўдзілася.”

Фернанда Алёнса: “Я быў упэўнены ў тым, што не прапушчу Міхаэля”

Фернанда Алёнса заявіў, што быў упэўнены ў тым, што зможа адбіць усе атакі Міхаэля Шумахера на апошніх колах Гран Пры Турцыі. Гішпанец фінішаваў другім, усяго на 0,081с. перагнаўшы Міхаэля Шумахера, але рызыка была апраўдана, зараз адрыў ад немца ў чэмпіянаце павялічыўся да 12 пойнтаў.

Фернанда Алёнса: “Нам пашанцавала з машынай бясьпекі, і мы змаглі прайсьці Міхаэля. Затым я змог трохі адарвацца ад яго, таму што ў мяне было менш паліва ў баках. Потым Міхаэль дапусьціў памылку ў восьмым павароце, страціўшы на гэтым 3 або 4 сэкунды, якія, магчыма, сталі ключавымі на другім піт-стопе.

Я фінішаваў з запасам у паўкорпуса баліда, але гэтага хапіла, каб фінішаваць другім. Я шчасьлівы, але не настолькі, таму што мы не змаглі перамагчы сёньня, бо Феліпэ дагнаць было немагчыма. Калі шчыра, то я быў поўнасьцю ўпэўнены ў сабе ў канцы гонкі, мы падвысілі звароты рухавіка, калі Міхаэль крытычна да мяне наблізіўся, і я змог давесьці гонку да канца.”

Зараз перавага Алёнса ў чэмпіянаце за 4 гонкі да канца сэзону складае 12 пойнтаў.

Гран Пры Турэччыны. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Маса Ferrari 1:28:51.082 10
2 Ф. Алёнса Renault +5.575 8
3 М. Шумахер Ferrari +5.656 6
4 Дж. Батан Honda +12.334 5
5 P. дэ ля Роса McLaren +45.908 4
6 Дж. Фізыкела Renault +46.584 3
7 Р. Шумахер Toyota +59.337 2
8 Р. Барыкела Honda +1:00.034 1
9 Я. Трулі Toyota +1 кола 0
10 М. Ўэбэр Williams +1 0
11 Х. Кліен RedBull +1 0
12 R. Kubica BMW +1 0
13 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
14 Н. Хайдфэльд BMW +2 0
15 Д. Култхард RedBull +3 0
16 Х. Альбэрс MidlandF1 +12 0
17 Т. Сата SuperAguri +15 0
18 N. Rosberg Williams +33 0
19 S. Yamamoto SuperAguri +34 0
20 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +45 0
21 К. Райканэн McLaren +56 0
22 Т. Мантэйра MidlandF1 +58 0

Felipe Massa

25.8.2006

Гран Пры Турэччыны. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Маса Ferrari 1:26.907
2 М. Шумахер Ferrari 1:27.284
3 Ф. Алёнса Renault 1:27.321
4 Дж. Фізыкела Renault 1:27.564
5 Р. Шумахер Toyota 1:27.569
6 Н. Хайдфэльд BMW 1:27.785
7 Дж. Батан Honda 1:27.790
8 К. Райканэн McLaren 1:27.866
9 R. Kubica BMW 1:28.167
10 М. Ўэбэр Williams 1:29.436
11 Х. Кліен RedBull 1:27.852
12 П. дэ ля Роса McLaren 1:27.897
13 Я. Трулі Toyota 1:27.973
14 Р. Барыкела Honda 1:28.257
15 N. Rosberg Williams 1:28.386
16 Х. Альбэрс MidlandF1 1:28.639
17 Д. Култхард RedBull 1:29.136
18 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:29.158
19 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:29.250
20 Т. Мантэйра MidlandF1 1:29.901
21 S. Yamamoto SuperAguri 1:30.607
22 Т. Сата SuperAguri 1:30.850

Формула 1 і допінг…

Тэма допінгу ў Формуле 1 ніколі не падымалася. У паказальных мэтах у 2002-м пакаралі Томаша Энге за паленьне марыхуаны, тым усё і абмежавалася, але ў асацыяцыі гоншчыкаў Гран Пры (GPDA) ёсць тыя, хто патрабуе ўзмацненьня жорсткасьці спроб на допінг, хоць ёсьць і тыя, хто супраць. Зараз гоншчыкі здаюць аналіз мачы, але для дэталёвай спробы гэтага мала — дозы некаторых забароненых прэпаратаў настолькі малаважныя, што іх можна выявіць толькі па аналізе крыві.

Адзін з гоншчыкаў, папытаўшы не згадваць прозвішча, заявіў нядаўна журналістам Autosport: “Гоншчык не можа выступаць пад уздзеяньнем допінгу, так што баяцца няма чаго, але некаторыя прэпараты, накшталт EPO (эрытрапаэтын), якія падвышаюць цягавітасьць і канцэнтрацыю, забароненыя ў веласпорце і павінны быць забароненыя ў Формуле 1. Я бы жадаў узмацненьня жорсткасьці спроб на допінг, гоншчыкі павінны выступаць у роўных умовах, без якія-небудзь стымулятараў”.

Дырэктар GPDA Дэвід Култхард незадаволены гэтымі гутаркамі: “Перыядычна гэтая тэма ўсплывае, але я не думаю, што ў Формулы 1 ёсьць праблема з допінгам. Усе мы людзі, усе мы перыядычна п’ем тыя або іншыя пігулкі і скандалы, якія часта ўзьнікаюць у іншых відах спорту, не да твару Формулы 1. Калі хтосьці жадае ўзмацненьня жорсткасьці спроб, я пастаўлю гэтае пытаньне на позву дня брыфінгу пілотаў, але не думаю, што гэта варта абмяркоўваць у газэтах. Формула 1 і допінг несумяшчальныя”.

Фернанда Алёнса: “Аднойчы Кубіца можа стаць зоркай Формулы 1″

Фернанда Алёнса: “Гучныя імёны, аўтарытэты мінулых гадоў саступаюць дарогу маладым, імёны якіх аднойчы могуць стаць гучнымі — гэта натуральны працэс для любога чэмпіянату. Мы страцілі Вільнёва, але прыйшоў Кубіца — выдатны гоншчык, я лічу, што ён можа стаць сапраўднай зоркай Формулы 1…”

Култхард і Батан каментуюць сыход Вільнёва з BMW

Дэвід Култхард — даўні сябар Жака Вільнёва, Джэнсан Батан выступаў зь ім у адной камандзе. На прэс-канферэнцыі ў чацьвер журналісты цікавіліся меркаваньнем брытанцаў аб нечаканым сыходзе канадца з BMW…

Дэвід Култхард: “Жак гэтак жа нечакана сыйшоў і з каманды BAR, гэта асаблівасьць яго характару. Кожны, хто знаёмы з Вільневам, ведае, наколькі гэта моцная асоба і верагодна ўсё не так проста, як пісала прэса пасля Хакенхайму. Жак дабіўся вялікіх посьпехаў у сваёй кар’еры, як у Амерыцы, так і ў Формуле 1. Незалежна ад таго, што аб ім думаюць, як аб гоншчыку, незалежна ад рэйтынгаў, я бы вельмі ганарыўся такімі дасягненьнямі. Ён заўсёды гаворыць тое, што думае і робіць тое, што лічыць патрэбным, я ўпэўнены, Жак яшчэ блісьне ў якім-небудзь чэмпіянаце”.

Джэнсан Батан: “Я не так добра ведаю Вільнёва, як Дэвід, але спадзяюся ўсё памятаюць аб тым, што ён выйграў тытул, гэтага ўжо не аднімеш. У апошнія некалькі гадоў усё складалася не зусім так, як жадалася бы Жаку, але за сваю кар’еру ён дабіўся таго, чаго не змаглі дабіцца шматлікія іншыя гоншчыкі”.

22.8.2006

Стаўкі букмекераў на Гран Пры Турэччыны

Стаўкі букмекераў брытанскай канторы William Hill на Гран Пры Турэччыны:

 

Стаўкі букмекераў на перамогу ў кваліфікацыі
М.Шумахер 2.00 К.Райканен 3.75
Ф.Алёнса 4.50 Ф.Маса 9.00
Д.Фізыкела 17.00 Дж.Батан 21.00
Р.Барыкела, П. дэ ла Роса 34.00 Р.Шумахер, Я.Трулі 67.00
М.Ўэбер 81.00 Н.Росберг, Н.Хайдфэльд 101.00
Р.Кубіца 126.00 Д.Култхард 201.00
К.Клін 251.00 У.Ліўцы 301.00
Т.Монтейру, К.Альберс, З.Спід, Т.Сато, З.Ямамота 501.00
Стаўкі букмекераў на перамогу ў гонцы
М.Шумахер 2.00 Ф.Алёнса 3.50
К.Райканен 7.00 Ф.Маса 8.00
Д.Фізікела 17.00 Д.Батан 26.00
П.дэ ла Роса 34.00 Р.Барыкела 41.00
Р.Шумахер, Я.Трулі 67.00 М.Ўэбер 81.00
Н.Росберг, Н.Хайдфэльд 101.00 Р.Кубіца 126.00
Д.Култхард 151.00 К.Клін 201.00
У.Ліўцы 251.00 З.Спід 301.00
Т.Сато, Т.Монтейру, З.Ямамота, К.Альберс 501.00

Кімі Райканен спадзяецца на паўтарэньне леташняга посьпеху ў Турэччыне

Кімі Райканен: “Летні перапынак важны для каманды, але асабіста я з нецярпеньнем чакаю вяртаньня на трасу, бо год назад у Турэччыне я стартаваў з поўла і выйграў гонку. Цікавая траса, патрабавальная да машын і гоншчыкаў, але наша машына была канкурэнтаздольная ў Вугоршчыне і было б выдатна паўтарыць леташняе дасягненьне.

Пераменны рэльеф трасы можна не ўлічваць пры наладжванні машыны, але ганяцца тут сапраўды цікава. У першым павароце і ў канцы доўгай прамой можна абганяць, а аб восьмым павароце ходзяць легенды і гэта сапраўды ўнікальнае месца. Варта дапусьціць памылку пры выбары траэкторыі і вы вылятаеце з трасы на хуткасці ў 310 км/г, але зьніжаць хуткасьць нельга, гэта адразу прывядзе да вялікай страты часу на коле”.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь