rss   lj   del.icio.us

Новы сэзон F-1: усе каманды й пілёты

13.3.2010  ▪ Top-навіна

drivers

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.

Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў  чытаць далей →


19.8.2006

Роберт Кубіца: “У Польшчы і Турцыі Формула 1 стала больш папулярнай”

Роберт Кубіца, BMW: “Папулярнасць Формулы 1 у Турцыі, як і ў Польшчы, нязьменна расьце, зьяўленьне свайго гоншчыка або правядзеньне нацыянальнага Гран Пры выдатна мяняе сітуацыю, спадзяюся гледачы не будуць расчараваныя Гран Пры, якія нас чакаюць. Я ніколі ня быў у Турцыі, ніколі не ганяўся на гэтай трасе, але судзячы па відэазапісе леташняй гонкі, тут можна абганяць і я ўпэўнены ў тым, што нас чакае цікавы ўік-энд.

Нельга сказаць, што я задаволены сваім выступам на Хунгарарынзе — занадта шмат памылак, хоць і іншыя гоншчыкі памыляліся ў гэтакіх няпростых умовах, аднак у Вугоршчыне я шмат чаму навучыўся і спадзяюся, што гэты досьвед дапаможа дабіцца большага ў Турцыі”.

16.8.2006

Жак Вільнёў: “Шумахер хлусіць”

Практычна адразу ж пасьля свайго сыходу з Формулы-1 Жак Вільнёў выказаў усё, што думае аб Міхаэлю Шумахеру. Па меркаваньні канадца, сяміразовы чэмпіён хлусіць сваім заўзятарам.

“Думаю, праблема ў тым, што вы не бачыце яго сапраўдную асобу. Ён пілот – чысты пілот і нічога больш. Менавіта таму, на мой погляд, калі ён павесіць шлем на цвік, людзі забудуць яго. Насупраць, ніколі не забудуць Сену. Вядома, ён загінуў занадта рана, але ёсьць і іншыя фактары. Не думаю, што памяць аб Міхаэлю будзе столькі працяглая, як памяць аб Просьце або Мэнсэле. Яны былі героямі, а вось Міхаэля да такіх аднесьці нельга.

Міхаэль ніколі ня быў вялікім чэмпіёнам, таму што зрабіў занадта шмат подласьцяў. Так, Сенна таксама зьдзяйсьняў брудныя ўчынкі, але ён рабіў гэта шчыра. Калі ён выбіў Проста на Сузуке ў 1990-м, ён распавёў, што вырашыў гэта зрабіць яшчэ да гонкі. Потым, у адрозненьне ад Міхаэля, які пасьля інцыдэнту ў Манака спрабаваў даказаць сваю невінаватасьць, Сена сказаў: “Так, я адмыслова зрабіў гэта. Але яшчэ да гонкі я вам гаварыў, што зьбіраюся гэта зрабіць”. Гэта моцна адрозніваецца ад таго, што Міхаэль зрабіў у Херасе ў 1997-м і ў Адэлаідзе ў 1994-м. Сена не маніў сваім заўзятарам, у адрозненне ад Міхаэля. І самае дрэннае, што заўзятары прымаюць яго слова, прымаюць чорнае за белае. Хоць адбываецца гэта з-за таго, што яны жадаюць паважаць спорт, які любяць. А Міхаэль карыстаецца іх лаяльнасьцю”.

Mercedes прапаноўвае Райканену 64 мільёна

Як паведамляе нямецкае выданьне Bild, кампанія Mercedes гатовая прапанаваць Кімі Райканену двухгадовы кантракт на суму ў 64 мільёна даляраў. Калі фін прыме яго, то ў наступным сезоне ў McLaren будзе, мабыць, наймацнейшая пара пілотаў за апошнія некалькі гадоў Формулы-1.

У той жа час Mercedes не хавае, што гатовы выкупіць пакінутыя акцыі McLaren (зараз немцам прыналежыць 40%) і ўкласьці ў каманду вялізныя сродкі, каб вярнуць сабе чэмпіёнскі тытул. Пры гэтым месца Рона Дэніса, магчыма, зойме Норберт Хауг, віцэ-прэзідэнт Mercedes Motorsport.

Яўна, такія сур’ёзныя намеры Mercedes могуць паўплываць на рашэньне Кімі Райканена, якому ўжо прыпісваюць падпісаны кантракт з Ferrari.

kimi

14.8.2006

Як перамога Джэнсана Батана дапамагла Сільверстоўну?

Першая за 113 гонак перамога Джэнсана Батана ў Гран-Пры яўна надасьць рэпутацыі ягоному хатняму аўтадрому ў Сільверстоўне. Прадстаўнікі трасы заявілі, што перамога Джэнсана на мінулым тыдні істотна павялічыла колькасьць заявак на квіткі на Гран-Пры Вялікабрытаніі - 2007.

Ажыятаж узрос настолькі, што босы трасы змушаныя былі падвоіць персанал які працуе ў call-цэнтры па продажах квіткоў.

“Я не ўпэўнены, што зьдзівіла нас больш; перамога Джэнсана ў Вугоршчыне, або ўплыў гэтай перамогі і вялікі попыт на квіткі на Брытанскае Гран-Пры ў наступным годзе?” сказаў бос Сільверстоўна Рычард Філіпс. “Не для каго не сакрэт, што посьпех брытанскага пілота падвышае цікавасьць як да Формулы 1 у цэлым, так і да Гран-Пры Вялікабрытаніі ў прыватнасьці. Калі быць сумленным, то мы не былі гатовыя да такой рэакцыі заўзятараў пасля перамогі Джэнсана.”

8.8.2006

FIA і GPMA аб`ядналіся дзеля будучыні Формулы 1

FIA і GPMA узгаднілі ўчора ўмовы, якія спрыяюць паніжэньню выдаткаў на распрацоўку новых матораў у надзеі выйсьці на больш спартовы ўзровень гонак. Пачынальна з Гран-Пры Кітая, які пройдзе 1 кастрычніка гэтага года, усе далейшыя распрацоўкі і паляпшэньні рухавікоў будуць забароненыя, і зроблены ліміт па абаротах матора - 19000 аб/хв.

На сустрэчы ў панядзелак, на якой прысутнічалі прадстаўнік ад FIA - Макс Мослі й ад GPMA - доктар Бурхард Гешэль, былі зробленыя крокі да больш эфектыўнга, з пункта погляду паліва, рухавіка з 2009 году, паколькі вытворцы матораў маглі бы дадаваць у магутнасьці сваіх агрэгатаў за рахунак сыстэмы назапашваньня энергіі - гэтыя папраўкі ў рэглямэнт будуць апублікаваныя ў канцы года.

GPMA ужо стварыла працоўную групу, якая будзе працаваць над гэтым і наступнымі зьменамі ў рэглямэнце, якія могуць занесьці FIA і вытворцы матораў.

FIA робіць усё, каб стварыць поўную гармонію з GPMA.

7.8.2006

Тайсэн: «Мы вялі перамовы з Шумахерам»

Марыё Тайсэн прызнаў, што зьвяртаўся да Міхаэля Шумахера з прапановай выступаць за BMW у наступным годзе.

«Вядома, мы гаварылі аб гэтым, але сур’ёзнага абмеркаваньня не было», - сказаў Тайсэн у інтэрв’ю адной нямецкай газэце. Раней паведамлялася, што BMW-Sauber прапанаваў сяміразоваму чэмпіёну сто мільёнаў даляраў у год.

Тайсэн ня выдаў іншых падрабязнасьцяў прапановы, толькі сказаў: «Той, хто находзіцца на маім месцы й ня думае аб Міхаэле – паступае няправільна». Ён таксама заявіў, што каманда ня можа даць машыну, на якой Міхаэль змог бы выйграваць гонкі: «Мы разьлічваем на перамогі толькі да 2008 году».

Марк Ўэбер будзе выступаць за Red Bull!

Mark Webber

Марк Ўэбер стане партнёрам Дэвіда Култхарда па камандзе Red Bull у 2007-м. Сёньня было афіцыйна абвешчана аб гэтым. Кліен застанецца ў камандзе да канца сэзону, але яго будучыня ў Red Bull у дадзены момант не вызначана.

Марк Ўэбер: “Гэта фантастычна - далучыцца да хвалебнага калектыва Red Bull Racing. Яўна, што каманда згаладалася па посьпеху, гэта вельмі таленавіты калектыў і тут рэальна адчуваецца камандны дух і згуртаванасьць.

Я веру, што ў патрэбны момант перайшоў у гэтую каманду, каб дабіцца зь ёй поспеху. Пасля таго, як я пакінуў Jaguar Racing у канцы сезону - 2004 і пазнаў, што сп. Матэшыц (Mateschitz) набыў гэтую каманду, я адчуў, што каманда апынулася ў добрых руках і з добрым будучыняй.

У плане каманды, я думаю, што гэта будзе рэальны выклік для мяне. Я спадзяюся, што ў Red Bull я змагу правесьці лепшы сэзон у Формуле-1 і веру, што мы зможам быць вельмі і вельмі канкурэнтаздольнымі. Я з нецярпеньнем чакаю наступнага сэзону.”

Райканен вінаваціць Луіцы ў аварыі на 44-м крузе…

Кімі Райканен стартаваў у Вугоршчыне з поўл-пазішн і ехаў другім у гонцы, пакуль на 44-м крузе не ўрэзаўся ў Тора Роса Вітантоніо Луіцы…

БМВ развітваецца з Вільнёвым

Жак Вільнёў не вернецца за руль БМВ Заўбэр, у панядзелак бакі абвясцілі аб датэрміновым разрыве кантракту па ўзаемнай дамоўленасці.

Сцюарды дыскваліфікавалі Роберта Кубіцу

Пасля сканчэння працэдуры ўзважвання сцюарды Гран Пры Вугоршчыне дыскваліфікавалі Роберта Кубіцу за недастатковую вагу машыны. Нічога наўмыснага ў дзеяннях каманды не было, недахоп двух кілаграм стала следствам празмернага зносу гумы, але машына не адпавядала аднаму з самых строгіх пунктаў рэгламенту, і паляка, які зарабіў ачкі ў сваім дэбютным Гран Пры, прыйшлося дыскваліфікаваць.

6.8.2006

Гэта тое чаго мы так чакалі!!!

Напэўна, я не памылюся, калі скажу, што такую гонку мы чакалі даўно. Тут было ўсё: аварыі, развароты, абгоны, шмат абгонаў!
Сыход лідараў і нечаканыя пераможцы. Адным словам ВАЎ!

Шумахер і Алонса сыйшлі з-за адной і той жа праблемы - падвеска. Райканена выбіў колавы(ці ён сам аб яго выбіўся), сцюарды разьбяруцца.

Колькасьць абгонаў уражвае, барацьба дэ ля Розы з Шумахерам - прыгажосьць… Дзівоцтвы Скота Сьпіда на псэўдасьліках на мокрай трасе і так да бясконцасьці, тут ужо не да сну:)) Смакуйма паньство!

PS. Паляк прыгажун, хаця Барыкелу мог і прапусьціць, калі той абыходзіў яго на кола.

Гран Пры Вугоршчыны. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Дж. Батан Honda 1:52:20.941 10
2 П. дэ ля Роса McLaren +30.837 8
3 Н. Хайдфэльд BMW +43.822 6
4 Р. Барыкела Honda +45.205 5
5 Д. Култхард RedBull +1 кола 4
6 Р. Шумахер Toyota +1 3
7 R. Kubica BMW +1 2
8 Ф. Маса Ferrari +1 1
9 М. Шумахер Ferrari +3 0
10 Т. Мантэйра MidlandF1 +3 0
11 Х. Альбэрс MidlandF1 +3 0
12 S. Speed ScuderiaToroRosso +4 0
13 Я. Трулі Toyota +5 0
14 Т. Сата SuperAguri +5 0
15 Ф. Алёнса Renault +19 0
16 К. Райканэн McLaren +44 0
17 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +45 0
18 N. Rosberg Williams +51 0
19 Дж. Фізыкела Renault +52 0
20 Х. Кліен RedBull +63 0
21 М. Ўэбэр Williams +68 0
22 S. Yamamoto SuperAguri +70 0

Jenson Button

4.8.2006

Гран Пры Вугоршчыны. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 К. Райканэн McLaren 1:19.599
2 Ф. Маса Ferrari 1:19.886
3 Р. Барыкела Honda 1:20.085
4 Дж. Батан Honda 1:20.092
5 P. delaRosa McLaren 1:20.117
6 М. Ўэбэр Williams 1:20.266
7 Р. Шумахер Toyota 1:20.759
8 Дж. Фізыкела Renault 1:20.924
9 Я. Трулі Toyota 1:21.132
10 R. Kubica BMW 1:22.049
11 Н. Хайдфэльд BMW 1:20.623
12 М. Шумахер Ferrari 1:20.875
13 Д. Култхард RedBull 1:20.890
14 Х. Кліен RedBull 1:21.207
15 Ф. Алёнса Renault 1:21.364
16 Т. Мантэйра MidlandF1 1:23.767
17 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:22.068
18 N. Rosberg Williams 1:22.084
19 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:22.317
20 Т. Сата SuperAguri 1:22.967
21 Х. Альбэрс MidlandF1 1:23.146
22 S. Yamamoto SuperAguri 1:24.016

McLaren разьлічвае на першую ў сэзоне перамогу

Другі поўл запар заваяваў Кімі Райканен. Посьпехам можна назваць гэты вынік, улічваючы чацьвёртае месца Пэдра дэ ля Росы. McLaren разьлічвае на першую ў сэзоне перамогу.

Кімі Райканен: “Выдатная кваліфікацыя, вельмі выдатна выйграць поўл. Машына ўвесь ўік-энд была хуткая, я ўпэўнены, што мы зрабілі дакладны выбар гумы. Я поўны ўпэўненасьці наконт заўтрашняй гонкі, у нас ёсьць шанец выйграць”.
Пэдра дэ ля Роса: “Я вельмі задаволены вынікам. Была вельмі шчыльная барацьба, але ў гонцы наша машына адчувае яшчэ лепш. Пры выбары гумы мы рабілі стаўку на гонку, так што я зьдзіўлены, што мы былі такія хуткія ў кваліфікацыі”.

29.7.2006

Гран Пры Нямеччыны. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:27:51.693 10
2 Ф. Маса Ferrari +0.720 8
3 К. Райканэн McLaren +13.206 6
4 Дж. Батан Honda +18.898 5
5 Ф. Алёнса Renault +23.707 4
6 Дж. Фізыкела Renault +24.814 3
7 Я. Трулі Toyota +26.544 2
8 Х. Кліен RedBull +48.131 1
9 Р. Шумахер Toyota +1:00.351 0
10 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
11 Д. Култхард RedBull +1 0
12 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
13 Х. Альбэрс MidlandF1 +1 0
14 Т. Мантэйра MidlandF1 +2 0
15 М. Ўэбэр Williams +9 0
16 Т. Сата SuperAguri +30 0
17 Ж. Вільнёў BMW +35 0
18 Р. Барыкела Honda +48 0
19 Н. Хайдфэльд BMW +58 0
20 P. delaRosa McLaren +64 0
21 S. Yamamoto SuperAguri +65 0
22 N. Rosberg Williams +66 0

16.7.2006

Гран Пры Францыі. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:32:07.803 10
2 Ф. Алёнса Renault +10.131 8
3 Ф. Маса Ferrari +12.546 6
4 Р. Шумахер Toyota +27.212 5
5 К. Райканэн McLaren +33.006 4
6 Дж. Фізыкела Renault +45.265 3
7 P. delaRosa McLaren +49.407 2
8 Н. Хайдфэльд BMW +1кола 1
9 Д. Култхард RedBull +1 0
10 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
11 Ж. Вільнёў BMW +1 0
12 Х. Кліен RedBull +1 0
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
14 N. Rosberg Williams +2 0
15 Х. Альбэрс MidlandF1 +2 0
16 Ф. Мантэгны SuperAguri +3 0
17 Дж. Батан Honda +9 0
18 М. Ўэбэр Williams +16 0
19 Я. Трулі Toyota +28 0
20 Р. Барыкела Honda +52 0
21 Т. Мантэйра MidlandF1 +56 0
22 Т. Сата SuperAguri +70 0

15.7.2006

Гран Пры Францыі на БТ. Не прапусьціце!!!

Беларускія аматары Формулы-1 змогуць пабачыць прамую трансляцыю гонкі Гран Пры Францыі на Беларускім Тэлебачаньні заўтра (ў нядзелю 16-га ліпеня) а 15.00.

Гран Пры Францыі. Вынікі кваліфікацыі

Паз. Пілот Каманда Час
1 М. Шумахер Ferrari 1:15.493
2 Ф. Маса Ferrari 1:15.510
3 Ф. Алёнса Renault 1:15.785
4 Я. Трулі Toyota 1:16.036
5 Р. Шумахер Toyota 1:16.091
6 К. Райканэн McLaren 1:16.281
7 Дж. Фізыкела Renault 1:16.345
8 П. дэ ля Роза McLaren 1:16.632
9 N. Rosberg Williams 1:18.272
10 Д. Култхард RedBull 1:18.663
11 М. Ўэбэр Williams 1:16.129
12 Н. Хайдфэльд BMW 1:16.294
13 Х. Кліен RedBull 1:16.433
14 Р. Барыкела Honda 1:17.027
15 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:18.063
16 Х. Альбэрс MidlandF1 1:17.105
17 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:17.164
18 Ж. Вільнёў BMW 1:17.304
19 Дж. Батан Honda 1:17.495
20 Т. Мантэйра MidlandF1 1:17.589
21 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:18.637
22 Т. Сата SuperAguri 1:18.845

7.7.2006

БТ будзе трансляваць Формулу-1!

Улічваючы вялікую глядацкую цікавасьць і ідучы насустрач шматлікім пажаданням беларускіх балельшчыкаў, Белтэлерадыёкампанія будзе трансліраваць усе этапы чэмпіянату сьвету па аўтагонках у клясе “Формула-1″. У прамым эфіры Першага Нацыянальнага тэлеканала аматары аўтаспорту ўбачаць 8 гонак гэтага года, а таксама ўвесь наступны сезон чэмпіянату.

Як адзначыў намеснік дырэктара дырэкцыі спартыўнага вяшчання Белтэлерадыёкампаніі Аляксандр Казюкевіч, трансляцыі будуць весьціся ва ўжо вядомым фармаце: кваліфікацыя ў суботнім эфіры і прамая трансляцыя гонак у нядзелю.

Для таго каб трансляцыі былі яшчэ больш цікавымі, каменціраваць разам з журналістамі будуць спецыялісты па аўтаспорце.

15 ліпеня на Першым Нацыянальным тэлеканале будзе паказана кваліфікацыя першага этапа чэмпіянату, а на наступны дзень, 16 ліпеня, аматары аўтаспорту ўбачаць прамую трансляцыю Гран-пры Францыі з Мані-Кура.

Паводле Белтэлерадыёкампаніі.

5.7.2006

Юдзі Ідэ спадзяецца вярнуцца ў Формулу-1

Былы пілот Super Aguri Юдзі Ідэі спадзяецца, што аднойчы зможа вярнуцца ў Формулу-1. Нагадаем, што японца пазбавілі супэр-ліцэнзіі пасьля першых чатырох Гран Пры гэтага сэзона. Ідэ вярнуўся ў Японію і прыме удзел у шасці гонках чэмпіянату Formula Nippon за каманду DoCoMo Team Dangelion Racing.

Юдзі Ідэ: “Я не пакінуў надзею вярнуцца ў Формулу-1, але зараз я павінен сканцэнтравацца будучых гонках, каб добра выступіць. Я прашу прабачэньня ва усіх маіх заўзятараў, якія хваляваліся за мяне, і спадзяюся, што вы працягнеце падтрымліваць мяне ў будучыні”.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь