rss   lj   del.icio.us

Новы сэзон F-1: усе каманды й пілёты

13.3.2010  ▪ Top-навіна

drivers

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.

Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў  чытаць далей →


3.6.2006

BMW едзе ў Сільверстоўн за пойнтамі

Пасьля складанага старту ў Манака, у Ніка Хайдфельда на фінішы атрымалася зарабіць 2 пойнты. Па заявах спартовага дырэктара BMW, каманда добра падрыхтавалася да Сільверстоўну.

Марыё Тайсэн: “Нашыя вынікі будуць заўважна лепшыя на наступнай гонцы, бо пойнты, якія каманда зарабіла на Гран-Пры Манака паказваюць, што каманда можа працаваць у складаных умовах і пераадольваць непрадбачаныя праблемы. Па ходзе вольных заездаў і кваліфікацыі ў нас былі праблемы з электронікай, якія не дазволілі нам добра кваліфікавацца. Але дзякуючы добрым дзеяньням каманды й пілотаў, Нік змог падняцца з 15 месцы на 7 у гонцы. Гэта былі цяжкія 2 пойнты.

Мы набіралі пойнты ў 5 з 7 гонак гэтага сэзону. Гэтая ж задача стаяць і на Сільверстоўн. Зьмены ў аэрадынаміцы, наладкі машыны й выбар гумы,якая будзе выкарастана на гэтым ўік-энддзе будуць зробленыя падчас тэстаў у Барселоне й на нашай базе ў Хінвіле. Траса ўяўляе сабою выпрабаваньне для рухавікоў. Пілоты на маторах V10 ехалі “на мяжы” 58 адсоткаў кола, што складае больш паловы. Для “васьмёрак” жа гэтыя значэньні падняліся яшчэ вышэй. У адрозненьні ад Манака, матор тут мае вельмі важнае значэньне.

Нік паедзе на тым жа самым маторы, што й у Манака, а Жак на новым. У апошні час шмат было дыскусій аб гэтым аўтадроме, ці патрэбен ён Ф1…скажу вам, што так, гэта ж клясычная гонка Ф1, частка легенды.”

2.6.2006

Шумахер найхутчэйшы ў апошні дзень тэстаў у Барсэлоне

ФерарыУчора Міхаэль Шумахер пабіў рэкорд трасы ў Барсэлёне. А сёньня немец зноўку быў на вяршыні неафіцыйнага пратаколу дня. Лепшы час быў на паўсэкунды горш учорашняга. Роберт Кубіца, які замяніў Жака Вільнёва, паказаў другі рэзультат дня.

У Хондзе Энтані Дэвідсан і Джэймс Росітэр замянілі асноўных пілотаў, якія працавалі ў сераду і чацьвер.

У Таёце Паніс вярнуўся на трасу. Разам з Трулі ён працаваў над апошнімі наладкамі для Гран Пры Вялікабрытаніі. На дваіх яны праехалі 842 кіламетраў і сабралі важную інфармацыю па наладах машыны і вызначыліся з выбарам гумы на Сільверстоўн.

У Рэно Фізікела і Кавалайнен працягнулі працу разам. Абодва пілоты тэставалі баліды на доўгай дыстанцыі і ў канцы дня таксама вызначыліся з выбарам тыпу гумы Мішлен. Гоншчыкі паказалі 3-ці і 4-ты час дня суадносна.

Формула-1 у Гайд Парку

BMW арганізуе рэклямную акцыю для фанатаў аўтаспорту ў Лонданскім Гайд Парку. Жак Вільнёў пракоціцца на сваім балідзе па 380-метровай дарожцы парку ў аўторак, 13 чэрвеня, перад пачаткам гоначнага ўік-энду на Сільвэрстоўне.

Акцыя будзе арганізавана кампаніяй Intel. А кампанію Жаку Вільнёву ў гэты дзень складзе Эндзі Прыёль за рулём BMW M6.

Валянціна Росі падпісаў новы кантракт з Yamaha

Падобна, што мы ўжо сапраўды ня ўбачым Валянціна Росі ў Ф1 у наступным сэзоне. Італьянец падпісаў новы кантракт з Yamaha. Гэта будзе ўжо ягоны 4-ы сэзон за гэтую каманду.

Лін Джарвіс, кіраўнік, дырэктар Yamaha Motor Racing: “Па-першае мы вельмі радыя, што Валянціна застаецца ў MotoGP. Ён вялікі мотапілот і ягоная прысутнасьць ў гэтым спорце надзвычай важная. Ён самы таленавіты й хуткі мотапілот сучаснасьці й для ўсіх астатніх ён застаецца прыкладам для перайманьня.

1.6.2006

Фэліпе Маса прызнае памылку

Фэліпе Маса прызнае, што з-за ягонай дрэнага выступу кваліфікацыя ў Манака была найгоршай для Фэрары.
“Гэта была мая памылка, я спрабаваў спаймаць балід, але ў мяне не атрымалася.”
Таксама Фэліпе прызнаўся, што не канца выкарыстоўваў нагрэтыя накрыўкі.

Эддзі Джордан жадаў бы вярнуцца ў Формулу-1

Нават, нягледзячы на тое, што FIA адхіліла заяву Эдзі Джордана на ўдзел ягонай каманды ў Формуле-1 у сэзоне-2008, ён не адчайваецца й гаворыць, што ўсё роўна жадаў бы вярнуцца ў Формулу-1.

«Калі б ў мяне была магчымасьць вярнуцца ў Формулу-1 з добрай, канкурэнтаздольнай камандай я зрабіў бы гэта» - сказаў 58-гадовы Джордан.

31.5.2006

McLaren і Toyota не трапілі ў Камісію Формулы-1

FIA абвясьціла сёньня сьпіс камандаў, якія ўвойдуць у Камісію F1 на сэзон 2008 года. McLaren і Toyota не патрапілі ў іх лік.

Камісія Формулы-1 - гэта група аўтавытворцаў і прамоўтэраў гонак, якія ўхваляюць новыя правілы, а затым падаюць іх на разгляд Сусветнай Аўтаспартыўнай Радзе.

Такім чынам, у 2008 году ў камісію ўключаныя: Ferrari, Renault, Williams, Honda, Red Bull і BMW Sauber. А таксама прадстаўнікі гоначных трас: Аўстралія, Бразілія, Гішпанія, Вугоршчына і Манака.

30.5.2006

Фізыкела ганарыцца сабою

Джанкарла Фізыкела ганарыцца тым, што здолеў абагнаць пецярых канкурэнтаў на вузкіх вулачках трасы ў Манака.

Джанкарла Фізыкела: “Гэта быў выдатны дзень. Абагнаць аднаго суперніка ў Манака - ужо дасягненьне, але пецярых…шчыра кажучы, я ганаруся сабою. Я думаю гледачы, якія глядзелі трансляцыю гонкі, бачылі мой абгон Култхарда й Вільнёва на ўваходзе ў шыкану, але камеры выпусьцілі моманты абгону Росберга ў Mirabeau і Ліюцы па зьнешняй траекторыі ў Rascasse! Гэта было рызыкоўна, але хто не рызыкуе, той ня п’е шампанскага. У мяне ж усё атрымалася, і я вельмі ганаруся гэтым!”

Жак Вільнёў ажаніўся

Пілот BMW Жак Вільнёў ажаніўся са сваёй нявестай Джоанай Марцінез. Цырымонія прайшла ў панядзелак у Швейцарыі ў прысутнасьці сваякоў і блізкіх сяброў.

Шлюб праходзіў ў мястэчку Chateau d’Aigle, пасьля чаго госьці пераехалі ў мястэчка Віларс, дзе будуць жыць маладыя, на ўрачысты прыём. Шлюб жа пройдзе на наступным тыдні ў Парыжы.

Карлас Гон:”Renault працягне інвэстыцыі ў каманду”

Прэзідэнт Renault Карлас Гон заявіў, што кампанія нацэленая на доўгатэрміновую перспэктыву ў Формуле 1. Гон засьведчыў, што каманда атрымае неабходныя інвэстыцыі для таго, каб застацца ў групе лідыраў.

Карлас Гон: “У нас доўгатэрміновыя перспектывы, зьвязаныя з Формулай 1. Для мяне асабіста, і для Renault, ніколі не было нявызначанасьці ў пытаньні аб удзеле ў чэмпіянаце. Мы павінны прыцягваць людзей і прасоўваць нашую марку, і нашыя вынікі й наш камандны дух дазваляюць рабіць гэта. Пытаньне для Renault было і застаецца - як мы ўвасобім удзел у чэмпіянаце ў рост нашай гандлёвай маркі. Канкрэтней на яго мы зможам адказаць у 2009 годзе. На працягу трох наступных гад, папулярнасьць наскай маркі павінна залежыць ад нашых перамог у Формуле 1.”

Renault больш за сур’ёзна вызначылася з будучыняй у Ф1. Прэзідэнт Renault таксама пацьвердзіў, што інвестыцыі ў каманду не спыняцца.

Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMW

Былы пілот Ф1 Алекс Занардзі возьме ўдзел у тэстах BMW напрыканцы гэтага сэзону. Італьянец, які страціў абедзве нагі ў 2001 году падчас гонкі сэрыі ChampCar, не павесіў шалом на цвік.

Алесандра Занардзі дэбютаваў у Формуле 1 у 1991 на Гран-Пры Гішпаніі ў складзе каманды Jordan. Ён стартаваў 20-м і фінішаваў 9-м. Ягонай апошняй гонкай у Ф1 было Гран-Пры Японіі ў 1999 у складзе Williams.

Занарддзі год адпачыў ад гонак, а затым, у 2001-м, падпісаў кантракт з камандай Mo Nunn Racing, якая выступала ў ChampCar. Падчас гонкі на Лаўзытцрынге ў Нямеччыне, у сутыкненьні ён страціў абедзьве нагі й амаль што памёр з-за вялікай страты крыві. Ягонае дзіўнае выздараўленьне натхніла шматлікіх маладых пілотаў, заўсёды імкнуцца да сваёй мары.

MF1 Racing можа быць прададзена ўжо на наступным тыдні

Група галандскіх інвестараў мела перамовы з гаспадаром MF1 Racing Алексам Шнайдэрам наконт магчымага продажу каманды Формулы-1. Даклад гаворыць, што яна можа быць прададзена за 100 мільёнаў долараў ЗША.

Дакладчык пацьверджіў, што сп. Шнайдэр сур’ёзна разглядае прапанову і рашэньне будзе прынята на наступным тыдні.

29.5.2006

Кімі пракаментаваў гонку

Кімі, які знаходзіўся на дыстанцыі не больш сэкунды ад лідэра на працягу ўсяго перыяду гонкі да рэжыму бясьпекі, сыйшоў з-за паломкі рухавіка.
«Сёньня быў ня мой дзень. Наша стратэгія была разьлічаная на абгон падчас другой сэрыі піт-стопаў, аднак усё пайшло ня так, калі на трасу выехаў аўтамабіль бясьпекі».
«Потым адбыўся перагрэў рухавіка, які выклікаў узгараньне цеплавой абароны, якая ў сваю чаргу пашкодзіла пучок правадоў кіруючай электронікі. У гэты момант гонка для мяне скончылася».

Гідраўліка пазбавіла Трулі подыўма

Пасьля сходу пары лідэраў і штрафу Рубенса Барыкела на трэцім месцы апынулася Toyota Ярна Трулі. Аднак італьянцу, пераможцу гонкі ў Манака 2004 года, не наканавана было падняцца на подыўм.

Ярно Трулі: “Я зрабіў усё, што мог – але зноў не пашчасьціла. Машына была досыць хуткая, я мог ісьці хутчэй за супернікаў, але затрымаўся ў трафіку. На піт-стоп мы адправіліся разам з Барыкела, і відаць было, што ён забыў уключыць абмежавальнік хуткасьці. Пад канец я прэтэндаваў на подыўм, але адмовіла гідраўліка”.

28.5.2006

Ніка Росьбергу крыўдна за каманду

Для пілота каманды Williams Ніка Росберга гонка апынулася такой жа няўдалай, што й для ягонага паплечніка па камандзе Марка Ўэбера. У Ніка таксама не атрымалася дайсьці да фінішу.

«Каманда прарабіла вялікую працу, і пачатак гонкі быў вельмі добрым - я адыграў дзьве пазыцыі. Нажаль, гэтага было нядосыць» - сказаў Росьберг.

«Я думаю справа ў тым, што я ішоў на два піт-стопы, у то час як мае бліжэйшыя супернікі на адзін. Мне вельмі шкада, што каманда не дайшла да фінішу, бо мы маглі скончыць гонку на подыўме і набраць пойнты» - скончыў Ніка.

Гран Пры Манака. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:43:43.116 10
2 ХП. Мантоя McLaren +14.567 8
3 Д. Култхард RedBull +52.298 6
4 Р. Барыкела Honda +53.337 5
5 М. Шумахер Ferrari +53.830 4
6 Дж. Фізыкела Renault +1:02.072 3
7 Н. Хайдфэльд BMW +1 2
8 Р. Шумахер Toyota +1 1
9 Ф. Маса Ferrari +1 0
10 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
11 Дж. Батан Honda +1 0
12 Х. Альбэрс MidlandF1 +1 0
13 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
14 Ж. Вільнёў BMW +1 0
15 Т. Мантэйра MidlandF1 +2 0
16 Ф. Мантэгны SuperAguri +3 0
17 Я. Трулі Toyota +5 0
18 Х. Кліен RedBull +21 0
19 N. Rosberg Williams +26 0
20 К. Райканэн McLaren +28 0
21 М. Ўэбэр Williams +30 0
22 Т. Сата SuperAguri +32 0

27.5.2006

Гран Пры Манака. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 М. Шумахер Ferrari 1:13.898
2 Ф. Алёнса Renault 1:13.962
3 М. Ўэбэр Williams 1:14.082
4 К. Райканэн McLaren 1:14.140
5 Дж. Фізыкела Renault 1:14.396
6 ХП. Мантоя McLaren 1:14.664
7 Р. Барыкела Honda 1:15.804
8 Я. Трулі Toyota 1:15.857
9 Д. Култхард RedBull 1:16.426
10 N. Rosberg Williams 1:16.636
11 Р. Шумахер Toyota 1:14.398
12 Х. Кліен RedBull 1:14.747
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:14.969
14 Дж. Батан Honda 1:14.982
15 Ж. Вільнёў BMW 1:15.052
16 Н. Хайдфэльд BMW 1:15.137
17 Х. Альбэрс MidlandF1 1:15.598
18 Т. Мантэйра MidlandF1 1:15.993
19 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:16.236
20 Т. Сата SuperAguri 1:17.276
21 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:17.502
22 Ф. Маса Ferrari бяз часу

Гран Пры Манака. Субота. Практыка

Паз. Пілот Каманда Час Колы
1 Ф. Алёнса Renault 1:13.823 19
2 М. Шумахер Ferrari 1:14.031 20
3 Дж. Фізыкела Renault 1:14.056 20
4 Д. Култхард RedBull 1:14.550 19
5 N. Rosberg Williams 1:14.623 17
6 ХП. Мантоя McLaren 1:14.785 21
7 М. Ўэбэр Williams 1:14.804 16
8 Ф. Маса Ferrari 1:14.842 24
9 Дж. Батан Honda 1:15.020 21
10 К. Райканэн McLaren 1:15.124 17
11 Р. Барыкела Honda 1:15.283 20
12 Х. Кліен RedBull 1:15.476 19
13 Н. Хайдфэльд BMW 1:15.591 20
14 Т. Мантэйра MidlandF1 1:15.809 26
15 Х. Альбэрс MidlandF1 1:16.066 26
16 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:16.147 27
17 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:16.201 21
18 Ж. Вільнёў BMW 1:16.285 27
19 Я. Трулі Toyota 1:16.456 24
20 Т. Сата SuperAguri 1:17.148 24
21 Р. Шумахер Toyota 1:17.860 21
22 Ф. Мантэгны SuperAguri 1:17.934 21

26.5.2006

Загінуў кіраўнік кампаніі Michelin, Эдуард Мішлен

Па апошніх паведамленьнях, што прыйшлі з Францыі, загінуў Эдуард Мішлен. Гэта адбылося падчас рыбалкі. Лодка, на якой плылі Мішлен і ягоны сябар патанула, забраўшы з сабою жыцьці двух людзей.
Імя гэтага выбітнага чалавека вядома ўсім, хто хоць неяк зьвязаны з аўтамабілем. У 1985 у ягоны гонар была названая французская кампанія, якая вырабляе накрыўкі.

У гэты ўікэнд Michelin будзе змагацца за пятую перамогу на ГП Манака.

25.5.2006

Дыяментавае стырно да 40-годдзю McLaren

22 траўня 1966 года на Гран-Пры Манака дэбютавала першая машына Формулы-1, пабудаваная Брусам Маклярэнам. У гэтыя дні McLaren адзначае 40-годдзе, і гэтую дату каманда рашыла адзначыць арыгінальным спосабам.
На гонцы ў Манака машыны Кімі Райканена й Хуана-Пабла Монтоі будуць абсталяваныя стырном, упрыгожаным дыяментамі. Партнёрам McLaren выступае кампанія Steinmetz, якая летась падрыхтавала дыяментавыя ўпрыгожванні для шлемаў пілотаў “срэбных стрэлаў”.
Для прэзентацыі быў падрыхтаваны макет баліда Формулы-1, створаны з двух тонаў лёду. Кими Райкконен, якому, як вядома, далі мянушку “Айсмен”, залез у яго і папазіраваў фатографам з новым стырном.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь
microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010