Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team, якая выступае ў сусьветным чэмпіянаце па ралі - WRC. З 2010 году чэмпіён Формулы 1 будзе ганяць на ралійным аўто Citroen C4 WRC. Аб гэтым паведамляе новы беларускі сайт аб ралійных гонках WRC - WRCBY.com.
Лепшы час паказаў пілёт Brawn GP Джэнсан Баттан, які заваяваў другі поўл у гэтым сэзоне з двух гонак. Для Ферарры ж кваліфікацыя была катастрофай. Макларэн-Мэрсэдэс таксама ня вельмі быў усьцешаны 13 і 14 месцамі. Другое месца заняў гоншчык Toyota Ярна Трульлі. Трэці час паказаў Сэб Фэттэль, але з-за пакараеньня, якое наклалі на яго сьцюарды гран-пры [...]
12 студзеня ў Муджэлло каманда Формулы 1 Ferrari прэзэнтавала новы болід пад назвай Ferrari F60, зь якім яна будзе спаборнічаць у новым сезоне. Балід пабудаваны згодна з новым рэгламэнтам: аблегчаная аэрадынаміка, шырокае пярэдняе і вузкае задняе антыкрылы, сьлікі, KERS. Першую абкатку машыны правядзе віцэ-чэмпіён 2008 Феліпэ Маса. Паглядзім на здымкі, прадстаўленыя прэс-службай каманды. Пажадаем Ferrari [...]
Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!
Ад Гран Пры Канады заўсёды трэба чакаць нечаканасьцяў і сэнсацыяў. Так сталася і ў 2008 годзе. Яшчэ ў кваліфікацыі стан асфальтавага пакрыцьця ўнес карэктывы ў стартавую расстаноўку пілотаў. А ў гонцы славуты сэйфці кар вырашыў зыход гонкі.
У чэмпіянаце новы лідэр. Пасьля драмы з элемэнтамі трылеру ў Монтэ Карло на першы радок узняўся пілот McLaren Люіс Гамільтан.
Скудэрыя, нягледзячы на посьпех у кваліфікацыі, не парадавала сваіх аматараў. Маса прапусьціў наперад Кубіцу і Гамільтана з-за няўдалай стратэгіі, а Райканен запомніўся трукам у стылі самурая Такумы Саты, калі ўехаў у зад Адрыяну Зуцілю за [...]
Па выніках галасаваньня Прыз глядацкіх сымпатый F1BY.com 2007-2008 дастаецца камандзе Ferrari. Сымпатызуе італьянскай стайні 59% аўдыторыі сайту. Удвая менш прыхільнікаў у BMW і McLaren. А самай непапулярнай камандай аказалася Toyota.
Дзякуй усім, хто прыняў удзел у галасаваньні
Рэзультаты цалкам:
Выдатнае выступленьне Феліпэ Масы прынела бразільцу трэці запар Вялікі Прыз Турэччыны! Феліпэ заваяваў поўл і упэўнена правёў гонку, апярэдзіўшы сваіх супернікаў Люіса Гамільтана і Кімі Райканена.
Старт гонкі (РЕН-ТВ).
McLaren адмецілася нестандартнай тактыкай трох піт-стопаў.
Дамінаваньне італьянскай каманды працягваецца. Пачатак эўрапейскага сезону застаўся за Ferrari, і, судзячы па ўсім, шанцы канкурэнтаў (McLaren і BMW) з кожнай гонкай памяншаюцца.
Кімі Райканен ўпэўнена ўзяў поўл, і нішто не замінула фіну перамагчы ў першым эўрапейскім Гран Пры. Яго напарнік Маса стаў у нядзелю другім, аформіўшы для Ferrari ўжо другі ў гэтым сезоне [...]
Трэці этап Формулы 1, што прайшоў у Бахрэйне, пацьвердзіў дамінуючыя пазіцыі Ferrari.
Амаль увесь ўік-энд прайшоў пад сьцягамі італьянскай каманды. Толькі ў суботу па выніках кваліфікацыі поўл нечакана дастаўся паляку Роберту Кубіцы. Пілот BMW выдатна праехаў хуткае кола па трасе Сахіра і апярэдзіў сваіх больш тытулаваных супернікаў. Поўл для паляка і для BMW аказаўся першым у [...]
Пераможцам чарговага этапу Формулы 1 стаў лідэр каманды Ferrari Кімі Райканен. Другім фінішаваў пілот BMW паляк Роберт Кубіца, а трыцім стаў яшчэ адзін фін — Хэйкі Кавалайнен.
Рэабілітацыя каманды Фэрары за правальны Гран Пры Аўстраліі не прымусіла сябе чакаць. Ужо праз тыдзень, у Куала Лумпур, італьянская стайня разграміла сваіх супернікаў. У суботу Маса і Райканен заваявалі [...]
Пілот McLaren-Mercedes Льюіс Гамільтан перамог у першым Гран Пры сезона Формулы 1. З чым яго і віншуем! Дзеючы чэмпіён Кімі Райканен, пацярпешы ад праблем на кваліфікацыі, у гонцы не паказаў сябе тру айсмэнам, нягледзячы на добрую хуткасьць і імкненьне да барацьбы. Надапускаў памылак і сышоў за 4 колы да фінішу з-за праблем з рухавіком.
Вось ужо на сёмай перадачы імчыць да нас вясна, а разам зь ёй і новы сезон Формулы 1.
2007 год стаў цяжкім для Вялікіх гонак. Быў перажыты шпіёнскі скандал, а таксама сваркі McLaren са сваім пілотам. Але ўсё гэта — ў мінулым. Наперадзе новы цікавы сезон і 18 Гран Пры.
У рэгламенце значных зьмяненьняў няма, акрамя адмены [...]
Ferrari правяла першыя тэсты новай мадэлі F2008. Адбыліся яны на трасе італьянскай каманды ў Фіёрано на наступны дзень пасьля афіцыйнай прэзентацыі. Кіраваў балідам мінулагодні чэмпіён Формулы 1 Кімі Райканен. Фінам было пераадолена 55 колаў. Лепшы час склаў 1:00,897.
У наступны дзень пасьля прэзентацыі F2008, каманда Vodafone McLaren Mercedes паказала свой новы балід MP4-23. Спецыяльные пампезнае мерапрыемстве ў музеі Mercedes-Benz у Штутгарце выпадкова супала з 23-годдзем лідэра McLaren Люіса Гамільтана. Падарунак спадабаўся маладому брытанцу.
Люіс Гамільтан: “Vodafone McLaren Mercedes MP4-23 — найкруцейшы падарунак на дзень народзінаў, які толькі можна атрымаць!.. Я пратэстую яе ўпершыню [...]
У нядзелю, 6 студзеня, Ferrari першай з каманд Формулы 1 паказала журналістам свой новы балід. Мадэль F2008 стала эвалюцыяй мінулагодняй F2007. Па меркаваньні супрацоўнікаў каманды, ім удалося выправіць усе недахопы старой мадэлі, якая была недастаткова надзейная і не зусім пасавала стылю пілатаваньня чэмпіёна Формулы 1 Кімі Райканена. Новая F2008 стала вялікім крокам наперад у параўнаньні [...]