rss   lj   del.icio.us

Бывай, Super Aguri…

6.5.2008  ▪ Top-навіна

Super Aguri


12.11.2007

Рос Браўн пераходзіць у Honda!

Былы тэхнічны дырэктар Ferrari, Рос Браўн, стане новым кіраўніком каманды Honda і прыступіць да працы ўжо 26-га лістапада. Асноўным абавязкам брытанца будзе распрацоўка баліда, а Нік Фрай зоймецца адміністрацыйнай работай.
Рос Браўн: “Я шчасьлівы аб’явіць аб падпісаньні кантракта з Honda. У гэтай каманды багатая гоначная спадчына і вялікі патэнцыял у Формуле 1. Я прыняў новы, фантастычны […]

7.11.2007

Williams 2008: Росберг і Накаджыма

Каманда Williams не стала адкладваць і назвала склад пілотаў на 2008 год. Адбылося без нечаканасьцяў: імі сталі Ніко Росберг і Казукі Накаджыма.
Такім чынам Williams паклала канец чуткам пра пераход Росберга ў McLaren.
Сезон 2008 года стане для Ніко, сына чэмпіёна-1982 Кеке Росберга, трэцім у Williams.
Малады японец Казукі Накаджыма правядзе першы поўны сезон у Формуле 1.

4.11.2007

Міка Хакінен сыходзіць з DTM

Двухразовы чэмпіён Формулы 1 Міка Хакінен заявіў аб сваім сыходзе з гоначнай серыі DTM.
Міка Хакінен: “Надышоў час спыніць мае выступы ў DTM. Гэта дрэнная навіна. Добрая навіна — мае супернікі на трасе могуць супакоіцца.”

3.11.2007

Відэа: Жыцьцё Райканена і Формула 1 у Фінляндыі

Ролік быў зьняты бразільскімі журналістамі і распавядае пра радзіму Райканена, яго жыцьцё і кар’еру…

2.11.2007

Алёнса сыходзіць з McLaren!

Фернанда Алёнса і McLaren усё-такі скасавалі кантракт.
Падпісаўшы трохгадовы кантракт і далучыўшыся да ангельскай каманды ў гэтым сезоне, Алёнса спадзяваўся на статус першага пілота каманды, але фантастычны дэбют маладога Люіса Гамільтана задзеў амбіцыі двухразовага чэмпіёна. Адносіны Фернанда і боса McLaren Рона Дэніса, які прадвігаў Гамільтана, значна пагоршыліся, і апагеем крызісу стала разьбіральніцтва па справе ‘шпіёнскага скандала’, […]

Эддзі Джордан супраць кліенцкіх машын

Фундатар каманды Jordan Эддзі Джордан мяркуе, што праблема кліенцкіх шасі можа стаць пагібельнай для Формулы 1, і дазваляць іх выкарыстаньне ні ў якім разе нельга.
У 2008 годзе плянаваўся дэбют каманды Prodrive. Дэвід Рычардс, яе ўладальнік, разьлічваў на выкарыстаньне шасі McLaren…

1.11.2007

Кліпец пра сезон 2007

00:02:38 / 16.66Mb (via raikkonen.ru)

31.10.2007

Нікі Лаўда пра сезон 2007

Трохразовы чэмпіён Формулы 1 Нікі Лаўда (Niki Lauda) падзяліўся з сайтам f1.com сваімі меркаваньнямі наконт сезону 2007.
Q: Ці была каманда Ferrari найлепшай у пелетоне?
Нікі Лаўда (NL): Ferrari выйграла Кубак Канструктараў і Кубак пілотаў. Гэта кажа само за сябе, значыць адказ — ‘так’!
Q: Ці заслугоўвае Кімі Райканен тытула Чэмпіёна?
NL: Кімі перамог у шасьці Гран Пры […]

30.10.2007

Цімо Глок шукае вольны балід Формулы 1

Чэмпіён GP2 Цімо Глок (Timo Glock) — найбольш верагодны кандыдат у пілоты Формулы 1 на 2008 сезон. Немец ужо выступаў у Формуле 1 у 2004 годзе за Jordan. Тады ён правёў 4 Гран Пры і заваяваў 2 пойнты. У гэтым сезоне ён быў тэст-пілотам BMW і ганяўся ў GP2.
Зараз двадцаціпяцігадовы Глок абмяркоўвае свой будучы кантракт […]

Люіс Гамільтан мяняе ПМЖ

Пілот кананды Mclaren Люіс Гамільтан вырашыў зьмяніць месца жыхарства. Па словах брытанца, ён стаміўся ад таго, што яго ўсе пазнаюць у Лёндане, а гнюсныя папарацы не даюць зрабіць і кроку.
Для пераезду была выбрана кватэра ў Жэневе. Што і не дзіўна: сваімі нізкімі падаткамі Швейцарыя заўсёды цягам цягла да сябе славутых асобаў. Не выключэньне і пілоты […]

29.10.2007

Прыкладны склад каманд у 2008

Ferrari
#1 Райканен
#2 Маса
BMW
#3 Хайдфельд
#4 Кубіца
Renault
#5 Алёнса
#6 Піке

Рос Браўн: “Я вельмі рады за Кімі”

Былога тэхнічнага дырэктара Ferrari ўразіла моцнае выступленьне Кімі Райканена ў гэтым сезоне.

28.10.2007

Season Log: Барацьба за тытул. Гонка за гонкай

Аўстралія
Кімі бярэ поўл і з лёгкасьцю зарабляе першыя 10 пойнтаў за новую каманду. Дамінаваньне Ферары здаеццы бясспрэчным, як і будучы тытул Райканена. Макларэн Алёнсы фінішуе другім. Замыкнуўшы п’едэстал, навічок Люіс Гамільтан зьдзіўляе вельмі моцным стартам.
Пойнты: Райканен 10, Алёнса 8, Гамільтан 6

21.10.2007

Кімі Райканен — Чэмпіён 2007!


6.8.2007

Страх і нянавісьць Гран Пры Вугоршчыны

Вырашыў-такі парадаваць вас невялічкім аглядам Гран Пры (-:
Пасьля ўдакладненых прагнозаў надвор’я на нядзелю сюрпрызаў ад гонкі чакаць не прыходзілася. Не было і намёкаў на тое, што здарыцца нешта падобнае на бліскучую мінулагоднюю перамогу Джэнсана Батана на мокрым асфальце трэка пад Будапештам. Гран Пры Вугоршчыны 2007 можа запомніцца бадай што бруднымі антыспартыўнымі паводзінамі каманды Макларэн падчас […]



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Турэччыны 2008, Істанбул

Істанбул Формула 1

09 траўня 2008
10:00-11:30 Практыка
14:00-15:30 Практыка

10 траўня 2008
11:00-12:00 Практыка
14:00 Кваліфікацыя

11 траўня 2008
15:00 Гонка

Live timing


 ▪ АПОШНІЯ КАМЭНТЫ

Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...

bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.

lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс

lodar: Памятаю толькі, што дэ ля Роса на адну гонку падмяняў Мантою...

wiktar: Здаецца ж і Дэ Ля Роза ўвайшоў у Ф1 гэтак жа: пасьля падмены...


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая з дзвух каманд возьме больш пойнтаў у Кубку канструктараў 2008?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008



01. Райканен
02. Маса
03. Гамільтан
04. Кубіца
05. Хайдфельд
06. Кавалайнен
07. Ўэбер
08. Алёнса
09. Трулі
10. Росберг
11. Накаджыма
12. Батан
13. Бурдэ

35
28
28
24
20
14
10
9
9
8
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. BMW
03. McLaren-Mercedes
04. Williams
05. Red Bull
06. Toyota
07. Renault
08. Honda
09. Toro Rosso

63
44
42
13
10
9
9
3
2


© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь