rss   lj   del.icio.us

Новы сэзон F-1: усе каманды й пілёты

13.3.2010  ▪ Top-навіна

drivers

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.

Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў  чытаць далей →


4.5.2006

Росс Браун: “У Ferrari няма прывілеяў…”

Тэхнічны дырэктар Ferrari Росс Браун ня згодны з тымі, хто лічыць Ferrari прывілегаванай камандай, якая карыстаецца паблажкамі з боку FIA…

3.5.2006

Williams прадставіць абноўленую аэрадынаміку

Марк Ўэбер і Ніка Росьберг паспрабуюць на Нюрбургрынгу новыя аэрадынамічныя рашэньні, якія павінны падвысіць канкурэнтаздольнасьць Williams FW28…

Сэм Майкл, тэхнічны дырэктар: “Нашыя машыны заўсёды былі хуткія на Нюрбургрынгу, мы павінны быць канкурэнтаздольныя й у гэты ўік-энд, тым больш, што каманда падрыхтавала некалькі цікавых навінак.

Дапрацоўка аэрадынамікі стала вынікам распрацаванай намі праграмы ўдасканаленьня машыны. У пятніцу мы дамо Марку й Ніку трошкі больш часу, каб знайсьці аптымальныя наладкі, звыкнуцца з новымі складамі гумы Bridgestone, якія захоўваюць эфектыўнасьць у большым дыяпазоне тэмператураў. Мы павінны рэалізаваць патэнцыял FW28, а я вельмі разьлічваю на гонку, якая мае быць”.

2.5.2006

Джэнсан Батан: “Для перамогі ўсё павінна быць ідэальна”

Джэнсан Батан лічыць, што ягоная першая перамога не за гарамі. Хай Honda пачалаі сэзон ня лепшым чыянам, галоўнае — праца й вера ў посьпех…

Джэнсан Батан: “Цалкам ня маюць рацыі тыя, хто лічыць, што я ніколі не здолее выйграць гонку. Кожная каманда дапушчае памылкі, сярод іх і Renault, гэта я ведаю па ўласным досьведзе. Бяз гэтага немагчымы працэс дасягненьня — вы памыляецеся, робіце высновы й дамагаецеся посьпеху.

Для перамогі ўсё павінна быць ідэальна, нажаль — мы пакуль гэтаму не адпавядаем. Цяжка рухацца наперад, калі машына моцна саступае супернікам у хуткасьці, але ў нас такіх праблемаў няма — Honda досыць канкурэнтаздольная, каб дужацца за перамогу, уся справа ў дробязях, над якімі мы зараз працуем.”

1.5.2006

Рос Браўн: “На пратэст мы адкажам пратэстам…”

Пасьля гонкі ў Імоле бос Honda Нік Фрай выказаў прэтэнзіі да антыкрылаў Ferrari, заявіўшы аб існаваньні ягоных відэаматэрыялах, на якіх выразна відаць зьмену геаметрыі антыкрылаў падчас гонкі. Honda адправіла па гэтай падставе ліст тэхнічным службам FIA, але першая публічная рэакцыя, хай і праз тыдзень, прыйшла не ад федэрацыі, а ад Ferrari…
Рос Браўн, Ferrari: “Любы, хто падасьць пратэст на антыкрылы Ferrari, атрымае адказны пратэст. У нас ёсьць відэазапісы, па якіх відаць, што аэрадынамічныя элемэнты ўсіх, без выключэньня, камандаў, мяняюць сваю геамэтрыю пад нагрузкай. Калі сыходзіць зь відэазапісу, то абсалютна ўсе машыны не адпавядаюць рэглямэнту”.

28.4.2006

Міхаэль Шумахер: “Нам трэба дамагчыся значна больш ад гумы…”

Міхаэль Шумахер: “Няма ніякіх чыньнікаў лічыць Ferrari ня досыць канкурэнтаздольнай, з адзіным выключэньнем, сьведкамі якога мы сталі ў Малайзіі. У Аўстраліі, калі накрыўкі запрацавалі як трэба, мы былі хуткія, зараз трэба дамагчыся стабільнасьці на дыстанцыі гонкі.

Усе бачылі, як запаволілася мая машына ў Імоле з другім камплектам накрывак, важна знайсьці прычыну й не дапусьціць паўтора гэтай сытуацыі ў будучыні. На тэстах у Поль Рыкар мы пастараліся прайграць гэтую праблему, дбайна кантралюючы працу машыны, але трэба прызнаць, што праблема яшчэ не вырашаная”.

Новая каманда Prodrive зьявіцца ў Формуле-1

Каманда Дэвіда Рычардса была выбрана FIA з-за найлепшага фінансаваньня і досьведу ў аўтагонках.

Prodrive правядзе першую гонку ў F1 у 2008 годзе.

24.4.2006

Super Aguri рыхтуе новую машыну да гонкі ў Маньі Кур

Super Aguri плянуе выставіць сваю новую машыну на Гран Пры Францыі, 16 ліпеня, а тэхнічныя рашэньні да таго часу правераць на трэцяй машыне, якая будзе выкарыстоўвацца на вольных заездах у пятніцу, пачынаючы з Гран Пры Эўропы. Перш за ўсё каманда зьбіралася паказаць навінку ў Імоле, але з-за праблемаў з аўтарскім правам, змушаная была адкласьці дэбют.

База ў машыны будзе ранейшай, сёлета Super Aguri ня зможа пазбавіцца ад шасі Arrows A23, але падвеску, аэрадынаміку й некаторыя сілавыя вузлы канструктуюць нанова. Уласна таму гэтыя элемэнты будзе лёгка праверыць на дзеючай машыне. Імя трэцяга пілота павінна быць абвешчана на гэтым тыдні…

Юдзі Ідэ пакуль не сыходзіць!

Пасьля таго, як Юдзі Ідэ брутальна ўрэзаўся ў зад Хрысьціяну Альберсу ў Імале і быў афіцыйна папярэджаны судзьдзямі гонкі, пачалі было гаварыць, што гэта была апошняя гонка японскага пілота Супэр Агуры. Заснавальнік каманды Агуры Сузукі на гэты конт заявіў, што рашэньне аб будучыні Юдзі Ідэ яшчэ не прынята.

“Мая каманда вельмі маладая, таму ён не меў досыць тэстаў перад Бахрэйнам”, сказаў Агуры Сузукі. “Ідэ не праходзіў дастаткова тэстаў на балідзе, таму ён не разумее як ім карыстацца.”

“Яго будучыня яшчэ ня вырашана. Пасьля апошняй гонкі мы павінны правесьці некаторыя сустрэчы і прыняць канчатковае рашэньне. На маю думку, ён павінен застацца. Але гэта толькі маё меркаваньне”

23.4.2006

Гран Пры Сан Марына. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 М. Шумахер Ferrari 1:31:06.486 10
2 Ф. Алёнса Renault + 2.096 8
3 ХП. Мантоя McLaren + 15.868 6
4 Ф. Маса Ferrari + 17.096 5
5 К. Райканэн McLaren + 17.524 4
6 М. Ўэбэр Williams + 37.739 3
7 Дж. Батан Honda + 39.635 2
8 Дж. Фізыкела Renault + 40.200 1
9 Р. Шумахер Toyota + 45.511 0
10 Р. Барыкела Honda + 1:17.851 0
11 N. Rosberg Williams + 1:19.675 0
12 Ж. Вільнёў BMW + 1:22.370 0
13 Н. Хайдфэльд BMW + 1 кола 0
14 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso + 1 кола 0
15 S. Speed ScuderiaToroRosso + 1 кола 0
16 Т. Мантэйра MidlandF1 + 2 колы 0
17 Д. Култхард RedBull + 15 колаў 0
18 Т. Сата SuperAguri + 18 колаў 0
19 Х. Кліен RedBull + 22 колы 0
20 Y. Ide SuperAguri + 39 колаў 0
21 Я. Трулі Toyota + 57 колаў 0
22 Х. Альбэрс MidlandF1 + 62 колы 0

21.4.2006

Маса не зьвяртае ўвагі на крытыку

Гутаркі аб будучыні Фэліпэ Масы ў Ferrari наўпрост зьвязаныя з рашэньнем Міхаэля Шумахера й Кімі Райканена. Кіраўніцтва каманды ўжо заяўляла аб тым, што бразільцу нядрэнна было бы дабіцца большага й гонка ў Імоле можа мець вырашальнае значэньне, але Фэліпэ не зьвяртае ўвагі на прэсынг, бо даказваць свой патэнцыял яму прыйдзецца не на старонках газэтаў, а на трасе…
Фэліпэ Маса: “Я стараюся не чытаць газэтаў і не слухаць радыё. Мне трэба сваю працу, менавіта на гэтым я й засяроджуся. Выступаючы за Ferrari вы стала находзіцеся пад ціскам і павінны ўмець з гэтым спраўляцца. Нас чакае хатняя для маёй каманды гонка, а аб выніку давайце пагаворым у нядзелю”.

Чакаецца дажджлівы пачатак гоначнага ўік-энду

Нягледзячы на тое, што шматлікія пілоты вераць у тое, што нядзельная гонка ў Імоле пройдзе па сухім асфальце, у пачатку гоначнага ўік-энду чакаюцца навальнічныя дажджы. Асабліва верагодныя навальніцы падчас вольных заездаў у пятніцу.

Чацьвер, 20 красавіка – сонечна

Тэмпература паветра: 7-18°С

Вецер: паўночны хуткасьцю 0,5 м/с

Пятніца, 21 красавіка – навальнічныя дажджы

Тэмпература паветра: 5-19°С

Вецер: усходні з хуткасьцю 2 м/с

Субота, 22 красавіка – пераменная хмарнасьць

Тэмпература паветра: 5-20°С

Вецер: паўночны хуткасьцю 1,5 м/с

Нядзеля, 23 красавіка – сонечна

Тэмпература паветра: 6-21°С

Вецер: усходні з хуткасьцю 1,5 м/с

У FIA ужо вылучылі 12 камандаў

Кіраўніцтва FIA ужо вызначылася са сьпісам з дванаццаці камандаў, якія возьмуць удзел у чэмпіянаце сьвету 2008 году. Грамадзкасьці яго пакуль не паведамляюць, афіцыйная заява павінна быць зроблена на наступным тыдні, але ніхто не сумняваецца ў тым, што гэта будуць 11 дзеючых камандаў плюс Prodrive Дэвіда Рычардса…

На мінулым тыдні ў FIA скончылі аналіз усіх заявак, якія паступілі, у сераду федэрацыя склала падрабязную анкету на кожнага патэнцыйнага ўдзельніка чэмпіянату, а да нядзелі будзе прынята канчатковае рашэньне. Дзеючыя каманды атрымалі месца аўтаматам, а ў барацьбе за адзіную, 12-ю вакансыю, у Prodrive было безумоўная перавага. Астатнім прэтэндэнтам прыйдзецца разьлічваць на тое, што адна з камандаў адмовіцца або будзе гатовая зьмяніць уладальніка.

20.4.2006

Пытаньне гнуткасьці антыкрылаў закрытае.

У сераду зьбіралася тэхнічная група(TWG) у складзе дырэктароў камандаў, якая вырашыла, што праблема адсутнічае, т.я. пасьля Малайзіі Фэрары, БМВ і Мклярэн зьмянілі канструкцыю сваіх антыкрылаў.

Таксама было зьнятая з павесткі пытаньне наконт раўнавагі рухавікоў V8 і абмяжаваных V10. Амаль усе каманды задаволеныя абмяжаваньнямі.

18.4.2006

Жан Тод: “Для Масы шмат што вырашыць гонка ў Імале…”

На дзьве вакансыі Ferrari у сэзоне 2007 года фармальна чацьвёра прэтэндэнтаў - Міхаэль Шумахер, Кімі Райканэн, Валянціна Росі й Фэліпэ Маса. Менш за ўсё казыроў у бразільца, Маса - нядрэнны ,пілот але яму далёка да фаварытаў. Амаль усё залежыць ад рашэньня Міхаэля й Кімі, але каманда паволі пачынае камэнтаваць сытуацыю, каб любы варыянт пары пілотаў з гэтай чацьвёркі падаваўся лягічным…

17.4.2006

Алёнса прапаноўвае свой варыянт кваліфікацыі…

Трэцяя, фінальная частка новага фармату кваліфікацыі, шматлікім падаецца нецікавай — вялікую частку сэсіі пілоты не сьпяшаючыся спальваюць паліва, адкладаючы барацьбу за поўл да апошніх колаў. У FIA паўстала была прапанова проста скараціць сэсію, але Фернанда Алёнса лічыць, што і ў трэцяй спробе трэба даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола…

Фернанда Алёнса: “Год таму заўзятары бурна рэагавалі на вынікі пілотаў у кваліфікацыі, бо бачылі бачылі час кожнага зь іх па сэктарах і маглі судзіць, хто й дзе прайграе. Гэты фармат можна было бы пашырыць і на апошнія дзесяць машынаў, а зараз мы проста марнуем час, а гледачы сумуюць на трыбунах. Было бы прасьцей даць пілотам магчымасьць праехаць адзінае хуткае кола й у трэцяй спробе, тады кожны будзе разумець, што ў гэтую хвіліну адбываецца на трасе”.

Мода на бесступенёвыя скрыні?

Усьлед за БМВ Ферары таксама рыхтуе бесступенёвую скрыню перадачаў. Аргумэнтацыя дакладна аткая ж як і ў іншых папярэднікаў, таму зацікаўленым прапаную яшчэ раз прачытаць БМВ рыхтуе бесступенёвую скрыню

15.4.2006

Racing Engineering зьбіраецца купіць MF1

Учора MF1 выпусьціла заяву аб тым, што каманда не прадаецца,
а сёньня ўладальнік Racing Engineering Альфонса дэ Арлеан Бурбон распавёў гішпанскай прэсе аб сваіх плянах па
набыцьці Midland F1.

Гаскойн і Williams

Тэхнічны дырэктар Williams ня стаў катэгарычна адмаўляць,
што ўцякач з Toyota Майк Гаскойн, магчыма, ужо на паў шляху ў Гроўве.
Да кастрычніка Гаскойн будзе заставацца ў Toyota, нічога ня робячы,
але яго нечаканы сыход парадзіў мноства чутак аб тым, што ён зьбіраецца перайсьці ў каманду з Брытаніі.
Дагэтуль будучыня 40-гадовага ангельца гіпатэтычна злучалі з Midland (зь Сільверстоўна) і Super Aguri
(зь Ліфылда), але пераход у лягер Фрэнка Вільямса, разьмешчаны ў Аксфордшырэ, падаецца, найболей верагодным.
Больш таго, у каманды, падобна, ёсьць вольная вакансыя, бо ў мінулым месяцы зь яе сыйшоў дызайнер Ёрг Цандэр.
“Калі мы вырашым нешта зьмяняць, - сказаў Сэм Майкл інтэрнэт-выданьню f1total.com, - мы не станем абмяркоўваць гэта публічна”.

14.4.2006

Renault не дае гарантый…

Былы фінансавы дырэктар Renault і пераемнік Патрыка Фора на пасту прэзыдэнта Renault F1 59-гадовы француз Ален Даса, не гатовы даць гарантыі ўдзелу завадской каманды ў Формуле 1 пасьля канчатка сэзону 2007 года. Усё залежыць ад посьпехаў FIA у скарачэньні выдаткаў…

Ален Даса: “Пакуль мы ня можам нічога гарантаваць. Рашэньне Renault наўпрост залежыць ад мераў па скарачэньні выдаткаў, прапанаваных FIA. Калі федэрацыі атрымаецца скараціць бюджэт каманд і зьнізіць вартасьць удзелу ў чэмпіянаце, тады мы застанемся. Зараз рана аб гэтым гаварыць, перамовы ідуць у патрэбным напрамку, пытаньне ў тым, наколькі эфэктыўнымі апынуцца прынятыя меры”.

F1-пілоты згуляюць у футбол

Чарговая футбольная гульня з удзелам пілотаў Формулы-1 пройдзе перад гонкай у Імале. Капітанам каманды будзе легендарны Міхаэль Шумахер. Таксама прымераць футбольную форму Ярна Трулі, Джанкарла Фізыкела, Вітантонья Ліюцы, Філіпэ Маса.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь