13.3.2010 ▪ Top-навіна

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.
Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў чытаць далей →
13.4.2006 Шматразовы чэмпіён брытанскага чэмпіянату F3, каманда Carlin Motorsport, пацьвердзіла сёньня падачу заяўкі на ўдзел у чэмпіянаце сьвету 2008 года. Бос Carlin Motorsport Трэвар Карлін летась быў спартовым дырэктарам Jordan, але пакінуў каманду з-за фінансавых праблемаў… Трэвар Карлін: “Ініцыятывы FIA, накіраваныя на скарачэньне кошту ўдзелу ў чэмпіянаце, даюць шанец невялікім камандам. Мы дабіліся посьпеху ў малодшых чэмпіянатах і жадалі бы паспрабаваць сябе ў Формуле 1. Зараз ідуць падрыхтоўчыя працы, мы вядзем перамовы з пэрсаналам на ключавыя пасты, кантракты будуць падпісаныя, калі заяўка Carlin Motorsport будзе прынятая FIA”.
Інжынэры Ferrari разабраліся ў праблемах, з-за якіх у першых гонках сэзону прыйшлося некалькі разоў мяняць рухавікі. Як апынулася, слабым месцам “васьмёрак” з Маранэла сталі поршні, якія пастаўляе нямецкая кампанія Mahle. Сёньня каманда тэстуе новыя поршні, якія зьявяцца на чырвоных машынах ужо ў Імоле. Падобныя праблемы былі й у каманды Red Bull, якая выкарыстоўвае рухавікі Ferrari. Аднак у Імоле яны, хутчэй за ўсё, не атрымаюць апошнюю вэрсыю італійскіх V8.
12.4.2006 Калі на іншых трасах наведвальнасьць Гран Пры падае, то ў Барсэлёне трыбуны будуць поўнымі. Посьпех Фернанда Алёнса й бліскучыя зборы мінулай вясны вымусілі гаспадароў трасы пабудаваць дадатковыя трыбуны на 12 тысяч месцаў, але і на іх ужо няма квіткоў, так што тым, хто жадае пабачыць гішпанскую гонку “жыўцом” могуць разьлічваць толькі на квіткі, якія вярнуцца ў касы з-за адмены паездкі кім-небудзь з жадаючых наведаць Гран Пры. Апошнія 1200 квіткоў прададуць у гэты чацьвер.
Каманда Super Aguri Formula 1 дала Юджы Ідэ яшчэ адну магчымасьць. Зьявіліся шмат здагадак, што пачаткоўца-японца заменяць перад Гран-Пры Сан-Марына з-за вылетаў у першых трох гонках сэзону. Ідэ сыйшоў у Бахрэйне й Малайзіі, а ў Аўстраліі прыехаў ззаду свайго паплечніка па камандзе Такумы Сата. Звыяайна, выпускнік Formula Nippon едзе на дзьве сэкунды павольней за Сата. Гаварылі, што ў Імоле яго заменіць Сэкон Ямамота. Ямамота таксама пачатковец Формулы-1, але летась ён выступіў у ролі трэцяга пілота каманды Jordan на трасе Сузука, з гэтай трасай ён знакам вельмі блізка. «Мы даем Юджы Ідэ поўную падтрымку на тэстах у Барсэлоне й Гран-Пры Імолы», - сказаў сёньня кіраўнік Super Aguri Даніэль Аўдэта. «Затым Агуры Сузукі прааналізуе ягоны выступ і зробіць вынікі».
Тэст-пілот Фэрары Марк Жэнэ на гэтым тыдні тэстуецца на коле Каталуньі. Гішпанец верыць у тое, што італьянская каманда зможа перамагчы на ГП Сан Марына з мадэрнізаваным шасі Ferrari 248 F1.
11.4.2006 Па прыкладзе Макларэн, Ўільямс і Хонда ў БМВ вырашалі таксама выкарыстоўваць бесступенёвую скрыню перадач, якая ёсьць вельмі блізкай па сваіх характырыстыках да аўтаматычнай, але ёй не зьяўляецца й рэглямэнтам дазволеная. Такая скрыня дазваляе эканоміць да некалькі дзесятыз з кола, за гонку набягае да некалькі сэкундаў. Так атрымліваецца з-за магтнасьці якая не губляецца пры пераключэньнях, як у звычайнай скрыні.
Гэтак сказаў F1 дырэктар кампаніі Michelin Нік Шарок.
Нізкая тэмпература ў Імоле і падчас наступных эўрапейскіх Гран Пры забясьпечыць балідам з накрыўкамі ад Bridgestone лепшыя шанцы на перамогу, але ўсё адно Michelin паспрабуе захаваць сваё дамінуючае становішча.
Нагадаем, што Michelin пакіне Формулу-1 пасьля гэтага сэзону.
9.4.2006 Каманда прыняла такое рашэньне пасьля таго, як Хонда адмовілася аддаць свайго пілота Джэймса Росітэра, палічыўшы больш вартым ягоны выступ у сусьветнай сэрыі Рэно. Але ж Хонда будзе ўсё адно дапамагаць маладой камандзе, даючы Супэр Агуры свайго тэстэра Энтані Дэвідсана. Пакуль што, каманда будзе чаргаваць пілотаў.
8.4.2006 Аленса выдзьвінулі на гэтую намінацыю разам зь іншымі выбітнымі спартоўцамі(Лэнс Армстранг, Ранальдзінья, Валенціна Росі й інш.). Хто атрымае гэтае званьне будзе вядома 22 траўня, прымаць рашэньне будуць 42 адмыслоўцы. Сярод якіх і Эмэрсон Фітапільдзі, дасягненьне якога(самы малады чэмпіён) Алёнса й палепшыў.
7.4.2006 Пілот сказаў журналістам, што штраф за абгон пад жоўтыя сьцягі і недысцыплінаваныя паводзіны ня зьменіць ягоных адносінаў да гонак і іншых пілотаў. “Мама казала мне, што ня варта спрачацца за пустое, але ж я амэрыканец і буду сябе абараняць,”- сказаў Скот.
Нагадаю, што амэрыканец атрымаў 25 сэкундаў і 5000 даляраў штрафу адпаведна.
6.4.2006 Каманда й інжынэр разарвалі адносіны. Фармальна Гаскойн накіраваны на адпачынак у Англію з захаваньнем кантракту, але гэта зроблена толькі дзеля захаваньня таямніцаў.
Нагадаю, што Таёта самая багатая чэмпіянату, покуль што ня можа дабіцца больш менш значных посьпехаў…
Прадстаўнікі Таёта кажуць, што могуць выйсьці з чэмпіянату, калі ФІА ня дасьць гарантыяў іхнага ўдзелу ў чэмпіянце. Бо завадзкія каманда падалі заўякі на ўдзел у чэмпіянаце 2008 году, лае ж не атрымалі няікіх гарантыяў камандам…
4.4.2006 А пабачым яе на справе праз тры тыдні ў Імоле. Нас чакае : новы рухавік, пярэдняя й задняя падвеска, а таксама новыя склады гумы Брыджстоўн. Міхаэль Шумахер: “У новай машыны вялікі патэнцыял, галоўнае пытаньне ў тым, як яго арскрыць падчас уікэнду”.
Дэвід Кулхард паедзе наступнае ГП з новым рухавіком Ферары.
Хаця каманда й мела магчымасьць зьмяніць рухавік напярэдадні ГП Аўстраліі, але інжынэры палічылі, што ён праехаў няшмат падчас ГП Малайзіі пасьля ягонага сыходу. Так, яны рызыкавалі, аде ж зараз маюць магчымасьць усталяваць новы, дапрацаваны рухавік на ягоную машыну!
Жан Тод, кажа, што ня варта чакаць хуткіх рэзультатаў ад юнага пілота. “Яму варта прызвачаіцца да сваёй новай машаны. Ён малады, талантлівы, вельмі спрытны. Феліпэ вельмі хутка вучыцца, скора ўсё будзе”.
3.4.2006 У Мэльбурне гэтыя дзьве каманды напісалі заяву на імя ФІА аб выключэньні Тора Роса з кубку канструктараў, з-за ейнага рухавіка V10. Прадстаўнікі MF1 i Super Aguri лічаць, што на некаторых этапах, кшталту Манака іхны рухавік V8 будзе саступаць. Але яны апрпануюць пакінуць каманду ў заліку пілотаў…
1.4.2006
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
Час |
Пойнты |
| 1 |
Ф. Алёнса |
Renault |
1:34:27.870 |
10 |
| 2 |
К. Райканэн |
McLaren |
+ 1.829 |
8 |
| 3 |
Р. Шумахер |
Toyota |
+ 24.824 |
6 |
| 4 |
Н. Хайдфэльд |
BMW |
+ 31.032 |
5 |
| 5 |
Дж. Фізыкела |
Renault |
+ 38.421 |
4 |
| 6 |
Ж. Вільнёў |
BMW |
+ 49.554 |
3 |
| 7 |
Р. Барыкела |
Honda |
+ 51.904 |
2 |
| 8 |
S. Speed |
Scuderia Toro Rosso |
+ 53.817 + 25.0 |
0 |
| 9 |
Д. Култхард |
Red Bull |
+ 53.983 |
1 |
| 10 |
Дж. Батан |
Honda |
+ 1 кола |
0 |
| 11 |
Х. Альбэрс |
Midland F1 |
+ 1 кола |
0 |
| 12 |
Т. Сата |
Super Aguri |
+ 2 колы |
0 |
| 13 |
Y. Ide |
Super Aguri |
+ 3 колы |
0 |
| 14 |
ХП. Мантоя |
McLaren |
+ 11 колаў |
0 |
| 15 |
Т. Мантэйра |
Midland F1 |
+ 17 колаў |
0 |
| 16 |
В. Ліуцы |
Scuderia Toro Rosso |
+ 20 колаў |
0 |
| 17 |
М. Шумахер |
Ferrari |
+ 25 колаў |
0 |
| 18 |
М. Ўэбэр |
Williams |
+ 34 колы |
0 |
| 19 |
Х. Кліен |
Red Bull |
+ 53 колы |
0 |
| 20 |
Я. Трулі |
Toyota |
+ 57 колаў |
0 |
| 21 |
N. Rosberg |
Williams |
+ 53 колы |
0 |
| 22 |
Ф. Маса |
Ferrari |
+ 57 колаў |
0 |
Upd. Спід быў аштрафаваны пасьля гонкі на 25 сэкундаў за ігнараваньне жоўтых сьцягоў (у выніковым пратаколе ён стаў 11-ы). Пасьля гэтага Спід адмеціўся грубым выказваньнем у бок Култхарда, за што быў аштрафаваны на $5,000. Вось такія імпульсыўныя амэрыканскія пілоты Формулы-1!
Фізыкела вырашаў нарэшце паказаць, хто галоўны ў Рэно? М.Шумахер паведаміў, што нажаль Ферары наўпрост не хапае хуткасьці…
| Паз. |
Пілот |
Каманда |
| 1 |
Д. Батан |
Хонда |
| 2 |
Дж. Фізыкела |
Рэно |
| 3 |
Алёнса |
Рэно |
| 4 |
К. Райканэн |
McLaren |
| 5 |
Мантоя |
McLaren |
| 6 |
Р.Шумахер |
Таёта |
| 7 |
М. Ўэбэр |
Ўільямс |
| 8 |
Хайфэльд |
BMW |
| 9 |
Вільнёў |
BMW |
| 10 |
Я. Трулі |
Таёта |
| 11 |
М. Шумахер |
Фэрары |
| 12 |
Д.Кулхард |
Рэд Бул |
| 13 |
В. Ліюцы |
Торо Росо |
| 14 |
К.Клін |
Рэд Бул |
| 15 |
Н.Росьберг |
Ўільямс |
| 16 |
Ф.Маса |
Ферары |
| 17 |
Барыкела |
Хонда |
| 18 |
Х.Альберс |
MF1 |
| 19 |
С.Сьпід |
Торо Росо |
| 20 |
Т. Мантэйра |
MF1 |
| 21 |
Т.Сата |
Агуры |
| 22 |
Ю.Ідэ |
Агуры |
31.3.2006 FIA паведаміла, што на 12 вакансыяў на ўдзел у чэмпіянаце 2008 году, падалі заяўкі 22 прэтэндэнты. Але сёньняшнія 11 камандаў будуць мець прывілеі. Таму астаніх 11 камандаў разьлічваць максымум на адно месца. Усе былі запрошыныя на сустрэчу 10 красавіка ў Лёндане, найбольш верагодным выглядае, што гэтае месца зоймуць ці Пол Стодарт, які шмат казаў, пра тое, што шкадуе аб сыходзе, ці Дэвід Рычардс.
30.3.2006 А дакладней за стварэньне праблемаў сваім камандам… Зноў рапартуюць аб вырашэньні праблемаў, а накрыўкі та ня грэюцца.
Таёта й іншыя каманды гэтай фірмы мелі некаторыя непрыемнасьці з накрыўкамі падчас першых ГП, але прадстаўнікі кампаніі павеламляюць, што праблема вырашана.
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір
 |
12-14 сакавіка 2010
Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009
01. Батан 02. Фэтэль 03. Барыкела 04. Ўэбер 05. Гамільтан 06. Райканен 07. Росберг 08. Трулі 09. Алёнса 10. Глок 11. Маса 12. Кавалайнен 13. Хайдфельд 14. Кубіца 15. Фізікела 16. Буэмі 17. Зуціль 18. Kobayashi 19. Бурдэ
95 84 77 69.5 49 48 34.5 32.5 26 24 22 22 19 17 8 6 5 3 2
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009
01. Brawn GP 02. Red Bull 03. McLaren-Mercedes 04. Ferrari 05. Toyota 06. BMW 07. Williams 08. Renault 09. Force India 10. Toro Rosso
172 153.5 71 70 59.5 36 34.5 26 13 8
|