29.5.2005
Гран Пры Эўропы. Алёнса перамагае з-за сыходу Райканэна на апошнім коле.
Вынікі…
Новы сэзон F-1: усе каманды й пілёты13.3.2010 ▪ Top-навіна
12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″. Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў чытаць далей → 28.5.2005 Гран Пры Эўропы. Кваліфікацыя: Поўл у Ніка Хайдфэльда!Нік Хайдфэльд, выступаючы сёньня на сваёй роднай трасе Nurburgring ў кваліфікацыі Гран Пры Эўропы, здолеў паказаць найлепшы час і заняць поўл-пазыцыю ўпершыню ў сваёй кар’еры. Заўтра ён падзеліць першую стартавую паласу з Кімі Райканэнам. Трэцяя стартавая пазыцыя ў сябра Хайдфэльда па камандзе Марка Ўэбэра. Поўныя вынікі… 26.5.2005 Хваляваньне BAR`а.Віцэ-прэзідэнт Honda Отмар Шафнауэр паведаміў, што каманда будзе выкарыстоўваць на Нюрбургрынгу рухавікі, што ўжо праехалі дыстанцыю Гран Пры Сан-Марына: “Мы зьвярнуліся ў FIA з просьбай дазволіць нам выкарыстаньне новых рухавікоў, так як каманда была дыскваліфікавана на дзьве гонкі, але ж прадстаўнік фэдэрацыі адмовіў нам. Мы прымаем гэтае рашэньне і патрабавалі ад FIA толькі тлумачэньняў рэглямэнту, хаця нагода нэрвавацца прысутнічае - рухавікі былі апячатаны сыходзячы з перапынку ў два-тры тыдні, але дыскваліфікацыі павялічала гэта перапынак, і зараз мы ня ведаем у якім стане знаходзяцца рухавікі”. 24.5.2005 FIA зьмяняе правілы кваліфікацыіПачынаючы ад Гран Пры Эўропы наc чакае новы фармат гоначнага ўік-энду. Ад папярэдняга ён адрозніваецца адсутнасьцю нядзельнай кваліфікацыйнай сэсіі з адным хуткім колам. Зараз парадак на старце будзе вызначацца ў суботу адной сэсіяй. Пілоты павінны будуць праехаць адно хуткае кола з поўнымі бакамі, пасьля чаго машыны патрапяць у зачынены парк. Парадак выезду вызначаецца вынікамі апошняй гонкі – пераможца выйдзе на трасу самым апошнім. 22.5.2005 Гран Пры Манака. Райканэн зноў перамагае!Ізноў пілот каманды McLaren Кімі Райканэн здолеў перамагчы і зноўку зрабіў гэта вельмі ўпэўнена. Подыум “лятучы фін” падзяліў з пілотамі Williams Нікам Хайдфэльдам і Маркам Ўэбэрам. Лідэр чэмпіянату Фэрнанда Алёнса згубіў другое месца ў другой палове гонкі і цудам здолеў захаваць чацьвертую прыступку. Гран Пры Манака. Нядзеля, другая кваліфікацыя.Кімі Райканэн пачне гонку ў Манака з поўлу як і ў Гішпаніі. З адной паласы зь ім стартуе Фэрнанда Алёнса. Захаваў сваю трэцюю пазыцыю Марк Ўэбэр. Фэрары крыху палепшылі свае стартавыя мейсцы. А Ральф Шумахер і Х-П. Мантоя нават ня выехалі на другую кваліфікацыю, бо было вядома, што яны пачнуць з апошняй паласы. Мантоя будзе стартаваць апошнім.Хуан-Пабла Мантоя пакараны за інцыдэнт падчас суботняй практыкі. Пілот McLaren зьдзейсьніў даволі дзіўны манэўр, вельмі рана затармазіўшы. У выніку адбылося сутыкненьне паміж Ральфам Шумахерам, Дэвідам Култхардам і Жакам Вільнёвым, што ехалі за ім. 21.5.2005 Бэрні Эклстоўн камэнтуе становішча Ферары.Бэрні Эклстоўн: “Ферары, якая заўжды выйграе – праблема чэмпіянату. Ферары, якая заўжды прайграе – праблема ня меншая. Я лічу, што Міхаэль Шумахэр усё ж такі яшчэ ня ўсё згубіў. За першае месца ў наступных Гран Пры будзе разыграна 140 пойнтаў, а перавага сапернікаў не такая вялікая, каб лічыць сытуацыю вырашанай. Да таго ж я ня думаю, што Міхаэль пакіне чэмпіянат у канцы сэзону, бо адносная няўдача ў гэтым годзе толькі падыме ягоную матывацыю. Гран Пры Манака. Субота, першая кваліфікацыя.Кімі Райканэн паказаў найлепшы час (1:13.644) і амаль на паўсэкунды апярэдзіў другога па хуткасьці Фэрнанда Алёнса. Трэці час належыць Марку Ўэбэру. 20.5.2005 Ці адменяць другую кваліфікацыю???Нядзельная(другая) кваліфікацыя можа быць адменена ўжо праз тыдзень, на ГП Эўропы, калі ў суботу босы каманд чэмпіянату падпішуць дакумэнты з папраўкамі да рэглямэнту (прычым усе разам). Калі ж падпішуць, тады стартавае поле будзе фарміравацца па выніках адзінай суботняй сэсіі з стартавай колькасьцю паліва ў машынах… 17.5.2005 Праколы Шумахера ў ГішпанііBridgestone абвясьціла рэзультаты рассьледваньня двайнога праколу накрывак на машыне Міхаэля Шумахера падчас ГП Гішпаніі. Японскія інжэнэры мяркуюць, што першы пракол (задняга кола) адбыўся таму, што аслаб каркас шыны, калі пэлетон ехаў за пэйс-карам на першых трох колах. Другі пракол (пярэдняга кола) выкліканы нейкай рэччу, а сыход - разбурэньнем падвескі (на шляху да боксаў Міхаэлю давялося праехаць цэлае кола). Кімі Райканэн верыць у перамогу ў Манака(Кімі Райканэн:) “Гэта выдатна ехаць на Гран Пры Манака пасьля выдатнага выніку ў Барсэлоне. Мы спадзяемся паўтарыць сваю перавагу ў наступнай гонцы, бо Манака тая траса, на якой усе жадаюць атрымаць перамогу. Гэта кароткая і марудная траса, на якой сярэдняя хуткасьць каля 160 км/г. Але нават пры адсутнасьці хуткасьці тут вельмі вялікія G-перагрузкі, якія робяць гонку цяжкім выпрабаваньнем для гоншчыка. Ён павінен сканцэнтравацца на ўсе 100 адсоткаў, у адваротным выпадку гонка можа хутка скончыцца. Тут амаль не бывае абгонаў, але маленькі шанец усёткі ёсьць – адваяваць пазыцыю можна на тармажэньні ў Мірабо, калі гоншчык, што ідзе наперадзе, марудней або дапусьціў памылку.” 14.5.2005 Пяць аўтавытворцаў абвяшчаюць новую асацыяцыюНа сходзе, што адбыўся 8 траўня, пяцёра аўтамабільных вытворцаў: BMW, DaimlerChrysler, Honda, Renault і Toyota прынялі рашэньне аб стварэньні новай асацыяцыі аўтавытворцаў, каб сумесна прадстаўляць іхнія інтарэсы ў спаборніцтвах Гран Пры. Вытворцы таксама абмеркавалі правілы, якія датычацца рухавікоў, і пагадзіліся пастаўляць 8-цыліндровыя рухавікі да канца 2008 года, што гарантуе пэўную стабільнасьць на працяг трох гадоў. Пасьля 2008 асацыяцыя зьбіраецца сумесна распрацаваць прапановы да FIA адносна новых рухавікоў. 8.5.2005 Гран Пры Гішпаніі. Пераканаўчая перамога Кімі РайканэнаФінскі пілот каманды McLaren Кімі Райканэн упэўнена выйграў Гран Пры Гішпаніі. Ён быў лідэрам напрацягу ўсяе гонкі, ад старту да фінішу, і нашмат апярэдзіў гішпанца Фэрнанда Алёнса на Рэно. Гран Пры Гішпаніі : Нядзеля : 2-я кваліфікацыяНа шостай хвіліне кваліфікацыі сэсія была спынена, Цьяга Мантэйра ледзьве пасьпеў праехаць хуткае кола, як у канцы галоўнай прамой на ягонай машыне загарэўся рухавік.Маршалы былі вымушаны спыніць кваліфікацыю, якраз у гэты момант на трасе знаходзіўся Карцікян, якому прыйшлося праходзіць хуткая кола з пачатку… 7.5.2005 Гран Пры Гішпаніі. Першая кваліфікацыяЯрна Трулі з каманды Toyota ўзяў прамежкавы поўл у суботняй кваліфікацыі, вырваўшы яго ў мясцовага героя гішпанца Фэрнанда Алёнса, які паказаў другі час. Зусім недалёка ад іх адстае фін Кімі Райканэн на балідзе McLaren. |
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |