13.3.2010 ▪ Top-навіна

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.
Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў чытаць далей →
3.4.2005 Увесь ўік-энд на трасе Бахрэйна было надта сьпякотна і ў прамым, і ва ўскосным сэнсе. На першай стартавай паласе ў нядзелю аказаліся Фэрнанда Алонса і Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005.
2.4.2005 Перад самым стартам сэзону пра Марка Ўэбера казалі як пра пілёта здольнага выйграваць Гран Пры й нават чэмпіянат… Але дома, у Аўстраліі, ён быў толькі пятым, нягледзячы нават на тое, што кваліфікаваны быў трэцім.
Былыя сябры па камандзе Фэрнанда Алонса і Ярна Трулі паказалі першы і другі час суадносна. Міхаэль Шумахер на сваім новым балідзе трэці. Адразу ж за ім пілоты каманды Ўільямс Нік Хайдфэльд і Марк Ўэбэр, паміж якімі здолеў уціснуцца Джанкарла Фізыкела на Рэно.
Час Марка Ўэбэра - 1:29.527. Гэта новы рэкорд. Рубэнс Барыкела ўсё яшчэ ня можа выйсьці на трасу па тэхнічных прычынах. Чакаем першай кваліфікацыі.
Немец Міхаэль Шумахер на новым балідзе Фэрары F2005 у суботу на трэцяй вольнай практыцы паказвае найлепшы час, далёка пакідаючы за сабой пілота Рэно Фэрнанда Алонса і Пэдра дэ ля Розу, які ў гэты ўік-энд будзе замяняць Хуана Пабла Мантою. Сябра па камандзе Міхаэля Шумахера Рубэнс Барыкела па тэхнічных прычынах так і ня здолеў праехаць на F2005.
1.4.2005 У Бахрэйне завершылася другая вольная практыка. Лепшы час паказаў Аляксандар Вурц на балідзе McLaren. Адразу ж за ім малады пілот Рэно Фэрнанда Алонса.
Адбыўся першы вольны практычны заезд у Бахрэйне. Найлепшы час паказаў Рыкарда Зонта на балідзе Таёта. Але ўсе назіралі не за ім, а за новым балідам Фэрары F2005, і той паказаў вялікі патэнцыял: Міхаэль Шумахер праехаў толькі 5 колаў, як вынік - другі час за практыку.
31.3.2005 Задзіночваньне аўтавытворцаў GPWC (Mersedes-Benz, BMW, Renault, Toyota i Honda) настойліва працягваюць весьці падрыхтоўку да арганізацыі ўласнага – альтэрнатыўнага чэмпіянату сьвету. Новыя спаборніцтвы плянуецца распачаць з 2008 года, калі скончваецца тэрмін Дагавора Згоды. Арганізавана чатыры камітэты, якія будуць займацца распрацоўкай новых правілаў для будучага чэмпіянату. Тэхнічны рэглямэнт будзе распрацоўвацца адным з уласьнікаў Вільемса Патрыкам Хэдам і кіраўніком каманды Макларэн Марцінам Ўітмаршэм. Першыя рэзультаты працы чатырох камітэтаў будуць прэзэнтаваны ў траўні. Апроч гэтага, плянуецца зьмена назвы на Grand Prix Rasing(GPR) ці Manufactures Championship(MCH).
30.3.2005 Хуан Пабла Мантоя прапусьціць Гран Пры Бахрэйна, як у сераду было паведамлена камандай McLaren.
Паводле Гюнтэра Штайнера, Red Bull, пясок галоўная праблема Гран-Пры Бахрэйна, так як аўтадром пабудаваны ў пустыні.
У першыню за некалькі гадоў букмэкеры брытанскай канторы William Hill не паставілі на першае месца Міхаэля Шумахера. Сьпіс узначальвае Фэрнанда Алонса.
28.3.2005 Хуан Пабла Мантоя можа прапусьціць Гран-Пры Бахрейна з-за траўмы пляча, якую ён атрымаў у выхадныя, пасьлізнуўшыся падчас гульні ў тэніс.
27.3.2005 Міхаэль Шумахер правёў у Фіарана тэсты, якія не былі заплянаваны ў яго раскладзе. Чэмпіён сам захацеў абкатаць два F2005, што будуць накіраваныя у Бахрэйн. Да таго ж на мінулагоднім балідзе абкатваў шыны Bridgestone.
26.3.2005 1.G. Fisichella 1:24:17.336 2. R. Barrichello + 5.553 3. F. Alonso + 6.712 4. D. Coulthard + 16.131 5. M. Webber + 16.908
F1 пачынае свой новы 2005 сэзон. Пачынае яго асьвятляць і наш сайт. Нагадаю, мы зьявіліся ў сеціве 18 траўня 2003 г. і да гэтага часу зьяўляемся адзіным беларускамоўным сайтам пра Формулу-1.
- Надзейных людзей з добрым веданьнем беларускай мовы, якія будуць здольнымі дапамагаць падтрымліваць гэты праект.
Зацікавіліся ці маеце прапанову - пішыце lodar@tut.by
25.3.2005 Пілот Рэно Фэрнанда Алонса быццам незнарок сказаў яшчэ перад стартам Гран-пры Малайзіі, што ягоная каманда ў стане змагацца за чэмпіёнскі тытул. Па выніках бачна, што гішпанец слоў на вецер кідаць не зьбіраецца. Рэно зноўку перамагло, замацаваўшы першае месца ў кубке (Алонса – першы). Час канкурэнтам задумацца (хаця вынікі Williams i Mclaren паказваюць, што тыя настроены досыць рашуча, ці хопіць рашучасьці?).
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір
 |
12-14 сакавіка 2010
Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009
01. Батан 02. Фэтэль 03. Барыкела 04. Ўэбер 05. Гамільтан 06. Райканен 07. Росберг 08. Трулі 09. Алёнса 10. Глок 11. Маса 12. Кавалайнен 13. Хайдфельд 14. Кубіца 15. Фізікела 16. Буэмі 17. Зуціль 18. Kobayashi 19. Бурдэ
95 84 77 69.5 49 48 34.5 32.5 26 24 22 22 19 17 8 6 5 3 2
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009
01. Brawn GP 02. Red Bull 03. McLaren-Mercedes 04. Ferrari 05. Toyota 06. BMW 07. Williams 08. Renault 09. Force India 10. Toro Rosso
172 153.5 71 70 59.5 36 34.5 26 13 8
|