Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team, якая выступае ў сусьветным чэмпіянаце па ралі - WRC. З 2010 году чэмпіён Формулы 1 будзе ганяць на ралійным аўто Citroen C4 WRC. Аб гэтым паведамляе новы беларускі сайт аб ралійных гонках WRC - WRCBY.com.
Новым напарнікам Люіса Гамільтана ў McLaren стане фін Хэйкі Кавалайнен.
Сезон 2007 Кавалайнен правёў у Renault. Нягледзячы на цяжкасьці з адаптацыяй да баліда у першых Гран Пры, фін з лёгкасьцю абыграў свайго партнера па камандзе Джанкарла Фізікелу і заняў сёмае месца ва выніках сезону. Самай яркай гонкай 2007 году для Кавалайнена атрымалася гонка на трасе Фудзі, [...]
Каманда Формулы 1 Renault афіцыйна аб’явіла імёны баявых пілотаў на сезон 2008. Імі прагназуема сталі Фернанда Алёнса, які сыйшоў з McLaren, і Нэльсан Піке малодшы, дэбютант вялікіх гонак.
Бос McLaren Рон Дэніс у інтэрв’ю калумбійскай El Tiempo паспрабаваў абвергнуць меркаваньне натоўпу аб тым, што яго каманда зьяўляецца самай непрыязнай у дачыненьні да ўласных гоншчыкаў.
“Я не думаю, што ў нас больш праблем з гоншчыкамі, чым у іншых каманд. Насамрэч, дрэнна адносіны завяршыліся толькі адзін раз — з Фернанда. Але ўсё скончана, і нічога не [...]
пойнты / пілот / (розьніца ў пазіцыях)
93 RAI
87 HAM
85 ALO
72 MAS
33 HEI
18 KUB
12 KOV
9 FIS
7 WUR (+2)
7 COU
6 ROS (-2)
4 WEB
3 VET (+2)
2 BUT (-1)
1 LIU (+3)
Былы тэхнічны дырэктар Ferrari, Рос Браўн, стане новым кіраўніком каманды Honda і прыступіць да працы ўжо 26-га лістапада. Асноўным абавязкам брытанца будзе распрацоўка баліда, а Нік Фрай зоймецца адміністрацыйнай работай.
Рос Браўн: “Я шчасьлівы аб’явіць аб падпісаньні кантракта з Honda. У гэтай каманды багатая гоначная спадчына і вялікі патэнцыял у Формуле 1. Я прыняў новы, фантастычны [...]
Каманда Williams не стала адкладваць і назвала склад пілотаў на 2008 год. Адбылося без нечаканасьцяў: імі сталі Ніко Росберг і Казукі Накаджыма.
Такім чынам Williams паклала канец чуткам пра пераход Росберга ў McLaren.
Сезон 2008 года стане для Ніко, сына чэмпіёна-1982 Кеке Росберга, трэцім у Williams.
Малады японец Казукі Накаджыма правядзе першы поўны сезон у Формуле 1.
Двухразовы чэмпіён Формулы 1 Міка Хакінен заявіў аб сваім сыходзе з гоначнай серыі DTM.
Міка Хакінен: “Надышоў час спыніць мае выступы ў DTM. Гэта дрэнная навіна. Добрая навіна — мае супернікі на трасе могуць супакоіцца.”
Фернанда Алёнса і McLaren усё-такі скасавалі кантракт.
Падпісаўшы трохгадовы кантракт і далучыўшыся да ангельскай каманды ў гэтым сезоне, Алёнса спадзяваўся на статус першага пілота каманды, але фантастычны дэбют маладога Люіса Гамільтана задзеў амбіцыі двухразовага чэмпіёна. Адносіны Фернанда і боса McLaren Рона Дэніса, які прадвігаў Гамільтана, значна пагоршыліся, і апагеем крызісу стала разьбіральніцтва па справе ‘шпіёнскага скандала’, [...]
Фундатар каманды Jordan Эддзі Джордан мяркуе, што праблема кліенцкіх шасі можа стаць пагібельнай для Формулы 1, і дазваляць іх выкарыстаньне ні ў якім разе нельга.
У 2008 годзе плянаваўся дэбют каманды Prodrive. Дэвід Рычардс, яе ўладальнік, разьлічваў на выкарыстаньне шасі McLaren…
Трохразовы чэмпіён Формулы 1 Нікі Лаўда (Niki Lauda) падзяліўся з сайтам f1.com сваімі меркаваньнямі наконт сезону 2007.
Q: Ці была каманда Ferrari найлепшай у пелетоне?
Нікі Лаўда (NL): Ferrari выйграла Кубак Канструктараў і Кубак пілотаў. Гэта кажа само за сябе, значыць адказ — ‘так’!
Q: Ці заслугоўвае Кімі Райканен тытула Чэмпіёна?
NL: Кімі перамог у шасьці Гран Пры [...]
Чэмпіён GP2 Цімо Глок (Timo Glock) — найбольш верагодны кандыдат у пілоты Формулы 1 на 2008 сезон. Немец ужо выступаў у Формуле 1 у 2004 годзе за Jordan. Тады ён правёў 4 Гран Пры і заваяваў 2 пойнты. У гэтым сезоне ён быў тэст-пілотам BMW і ганяўся ў GP2.
Зараз двадцаціпяцігадовы Глок абмяркоўвае свой будучы кантракт [...]
Пілот кананды Mclaren Люіс Гамільтан вырашыў зьмяніць месца жыхарства. Па словах брытанца, ён стаміўся ад таго, што яго ўсе пазнаюць у Лёндане, а гнюсныя папарацы не даюць зрабіць і кроку.
Для пераезду была выбрана кватэра ў Жэневе. Што і не дзіўна: сваімі нізкімі падаткамі Швейцарыя заўсёды цягам цягла да сябе славутых асобаў. Не выключэньне і пілоты [...]
Аўстралія
Кімі бярэ поўл і з лёгкасьцю зарабляе першыя 10 пойнтаў за новую каманду. Дамінаваньне Ферары здаеццы бясспрэчным, як і будучы тытул Райканена. Макларэн Алёнсы фінішуе другім. Замыкнуўшы п’едэстал, навічок Люіс Гамільтан зьдзіўляе вельмі моцным стартам.
Пойнты: Райканен 10, Алёнса 8, Гамільтан 6
Вырашыў-такі парадаваць вас невялічкім аглядам Гран Пры (-:
Пасьля ўдакладненых прагнозаў надвор’я на нядзелю сюрпрызаў ад гонкі чакаць не прыходзілася. Не было і намёкаў на тое, што здарыцца нешта падобнае на бліскучую мінулагоднюю перамогу Джэнсана Батана на мокрым асфальце трэка пад Будапештам. Гран Пры Вугоршчыны 2007 можа запомніцца бадай што бруднымі антыспартыўнымі паводзінамі каманды Макларэн падчас [...]