Стабільнасьць Гамільтана забясьпечыла яму лідэрства ў Кубку пілотаў. Калі брытанец будзе працягваць у тым жа духу, то чэмпіёнства яму забясьпечана. Канкурэнтам застаецца спадзявацца толькі на падзеньне караля. Кімі Райканен разьлічвае такім чынам вярнуцца ў барацьбу за тытул. Вытрымкі з яго інтэрв’ю…
Фернанда Алёнса: “Мне з самага пачатку было не зусім камфортна ў McLaren. Зараз я выступаю за брытанскую каманду і мой партнёр па камандзе — брытанец. Ён выдатна спраўляецца са сваёй працай і атрымоўвае адпаведную падтрымку, я зразумеў гэта з самага пачатку. Але я не скарджуся. Я выйграў дзьве гонкі з шасьці, чатыры разы фінішаваў на […]
Роберт Кубіца быў выпісаны з госпіталя і намераны прыняць удзел у GP ЗША.
Роберт Кубіца: “Вы бачыце, я ў добрай форме, жывы, здаровы і размаўляю з вамі. Я добра сябе адчуваю, у Канадзе мне сапраўды пашанцавала — я паглядзеў запіс аварыі, яна выглядае значна сур’ёзней, чым я мог сабе прадставіць. Траўм няма і ў канцы тыдня […]
Кімі Райканен: «Гонка для мяне выдалася вельмі складанай, з самага пачатку. У мяне не было добрага счапленьня з трасай на старце, бо я пачынаў з бруднай часткі трэка. У першым павароце я пашкодзіў пярэдняе антыкрыло аб машыну Масы. Потым было нямала перыядаў бясьпекі, якія спарадзілі хаос. Пасьля аварыі Кубіцы невялікія абломкі яго аўтамабіля захраснулі ў […]
Падчас гонкі ў Монрэалі адбылася жудасная аварыя Роберта Кубіцы. На хуткасьці каля 270 км/г гоншчык БМВ сутыкнуўся з машынай Ярна Трулі і выляцеў з трасы. Пасьля двух сур’ёзных удараў аб агароджу бясьпекі балід быў цалкам разьбіты, а Кубіца згубіў прытомнасьць. На шчасьце паляк сур’ёзна не пацярпеў, аддзелаўшыся сатрасеньнем мозгу і невялікай траўмай нагі. Кубіца спадзяецца […]
1 L. Hamilton McLaren 1:44:11.292
2 N. Heidfeld BMW + 4.300
3 A. Wurz Williams + 5.300
4 H. Kovalainen Renault + 6.700
5 K. Räikkönen Ferrari + 13.000
6 T. Sato Super Aguri + 16.600
Люіс Гамільтан зрабіў гэта! Брытанец аказаўся найхутчэйшым у трэцяй частцы кваліфікацыі і ўпершыню будзе стартаваць з поўлу. Яго партнер па камандзе Фернанда Алёнса дапусьціў памылку на хуткім коле і аказаўся другім, адстаўшы на 4 дзесятыя секунды. Магчыма балід Алёнса нясе больш паліва, тады стратэгічная перавага застаецца на баку гішпанца.
Былы тэхнічны дырэктар Ферары Рос Браўн намераны вярнуцца ў італьянскую каманду. Пакуль невядома, якую пасаду прапануюць брытанцу, але магчыма ён заменіць боса каманды Жана Тодта. Паглядзім… У бліжэйшы час Рос Браўн правядзе перамовы з Ферары.
Рос Браўн: “Я даведаюся, што сабе думае Ферары, што я адчуваю на гэты конт, і што мы плануем у […]
Нацыянальная Дзяржаўная Тэлерадыёкампанія ў чарговы раз хоча зьняважыць аматараў аўтагонак “Формула 1″. Гран Пры Канады будзе паказаны ў запісе: кваліфікацыя - у 00.10, гонка - у 23.55 (нядзеля). Прамой трансляцыі з ЗША таксама не плануецца. Просьба да ўсіх неабыякавых людзей адправіць свае заўвагі непасрэдна ў адрас Дырэкцыі спартыўнага вяшчаньня на электронную пошту sport@tvr.by.
Каманда ING Renault F1 у рамках праграмы Roadshow наведала Варшаву. Каля 80 000 чалавек убачылі, як Хэйкі Кавалайнен праехаўся па вуліцах горада на балідзе R26.
Мэр Валенсіі Рыта Барбера падпісала з Берні Эклстоўнам кантракт на правядзеньне новага Гран Пры Формулы 1. Пачынаючы ад 2008 года ў раскладзе этапаў зьявіцца яшчэ адна гарадзкая траса, якая задумана ўвайсьці ў адзін шэраг з легендарным Монтэ-Карло.
Кантракт падпісаны на сем сезонаў. Такім чынам, у Гішпаніі будзе праводзіцца два этапы: у Барсэлоне і Валенсіі.
Намер уладаў Валенсіі […]
Нямецкая газэта Die Welt выказала думку, што ў няўдачах Кімі Райканена можна вініць Міхаэля Шумахера. У той час, калі семіразовы чэмпіён зьяўляецца ў боксах Ферары, з былым пілотам Макларэн здараюцца непрыемнасьці. А італьянская La Gazzetta dello Sport сваім хэдлайнам ставіць дыягназ: у Кімі ‘Сіндром Шумахера’.
У Райканена былі праблемы ў кваліфікацыі ў Монако, а тыднем раней […]
Пілот Ферары Кімі Райканен не паказаў добрага выніку ў другім Гран Пры запар. У Гішпаніі фіна падвяла электроніка машыны F2007, а ў Монако Кімі памыліўся падчас кваліфікацыі і вымушаны быў стартаваць з 16 пазыцыі. Пасьля 5 этапаў на яго рахунку толькі адна перамога і толькі 23 пойнты, у той час як у лідэра заліку пілотаў […]
1 F. Alonso McLaren 1:40:29.329
2 L. Hamilton McLaren + 4.095
3 F. Massa Ferrari + 1:09.114
4 G. Fisichella Renault + 1 к.
5 R. Kubica BMW + 1 к.
6 N. Heidfeld BMW + 1 к.
7 A. Wurz […]
1 F. Alonso McLaren
2 L. Hamilton McLaren
3 F. Massa Ferrari
4 G. Fisichella Renault
5 N. Rosberg Williams
6 M. Webber Red Bull
7 N. Heidfeld BMW
8 R. Kubica BMW
9 R. Barrichello Honda
10 J. Button Honda
11 A. Wurz Williams
12 V. Liuzzi Toro Rosso
13 J. Trulli Toyota
14 H. Kovalainen Renault
15 K. Räikkönen Ferrari
16 D. Coulthard Red Bull (штраф […]
lodar: Вынікі цікавыя, але прагназуемыя.
Nick: Спадар админ, каманды Spyker ужо няма. Зараз яна называецца Force...
lodar: Дзякуй! А калі вы ўжо свой адрамантуеце?
bL8dy_R8ts: Классны сайт, Лодар.
lodar: “Прыкладны склад каманд у 2008″ — удакладніў спіс