13.3.2010 ▪ Top-навіна

12-га сакавіка разам са стартам першых практыкаў на Гран-пры Бахрэйна пачынаецца 61-й сэзон “Формулы-1″.
Што нас чакае… Вяртаньне Міхаэля Шумахера, першы расейскі пілёт “Формулы-1″ у гісторыі, надзеі фаварытаў і праблемы пачаткоўцаў, а таксама агляд усіх камандаў і пілётаў чытаць далей →
17.4.2007 Галоўная трасферная інтрыга гэтага сезону — ці падпішуць Нік Хайдфельд і БМВ кантракт на 2008 год — відаць пратрымаецца да апошняй гонкі. Нік Хайдфельд выдатна пачаў сезон і не супраць застацца, каб пазмагацца за тытул у наступным годзе, але БМВ вельмі хоча даць шанец чарговаму “шумахеру нумар 2″, маладому немцу Себасцьяну Фетэлю. Марыё Тайсэн, кіраўнік [...]
Пасьля трох гонак у заліку Кубка драйвэраў адразу тры лідэры: Алёнса, Райканен і Люіс Гамільтан…
Дэбютант Льюіс Гамільтан пасьля ГП Бахрэйну заявіў, што ў ягонай камнды (Маклярэн) атрымалася дагнаць Фэрары, але ў Кімі Райканена наконт гэтага зусім іншыя меркаваньні.
Райканен:”Мы шчэ захоўваем перавагу, але нам трэ інтэнсыўней працаваць, ці над машынай, ці над самім сабой. Пасьля наступных тэстаў у анс зьявяцца новыя вузля - гэта адлюструецца на хуткасьці машыны…”
15.4.2007 Маса, Гамільтан, Райканен…
14.4.2007 Вынікі кваліфікацыі: Маса, Гамільтан, Райканен…
12.4.2007 У Ніка Хайдфельда сёлета сканчваецца кантракт з BMW Sauber. Гэты факт нарадзіў шмат чутак аб пераходзе немца ў іншую каманду, але сам Нік хоча застацца ў BMW і прадліць кантракт як мага хутчэй…
Былы тэхнічны дырэктар Ferrari карыстаецца вялікім попытам з боку каманд Формулы-1. Рос Браўн узяў год водпуску пасьля сыходу Міхаэля Шумахера, якому брытанец дапамог заваяваць 5 чэмпіёнскіх тытулаў, але вяртацца да чырвоных пакуль не сьпяшаецца…
11.4.2007 Нямецкая прэса не задаволена, што пасьля перамогі пілота McLaren-Mercedes Фернанда Алёнса прагучаў ангельскі гімн ‘God Save The Queen‘, а не нямецкі ‘Lied der Deutschen‘.
Нямецкаму аўтаканцэрну DaimlerChrysler належыць 40 % акцыяў McLaren, у той час як арабы і Рон Дэніс з таварышам маюць па 30 %. У сувязі з гэтым машына лічыцца чыста нямецкай. Але база [...]
10.4.2007 Роберт Кубіца паказаў сёмы рэзультат на кваліфікацыі і меў неблагія шанцы зарабіць пойнты ў гонцы, але відаць фартуна ў той дзень усьміхалася іншым пілотам. Няўдачы перасьледвалі паляка напрацягу ўсёй гонкі, і, як вынік, яго машына перасекла фінішную паласу апошняй…
8.4.2007 Вынікі гоні Гран Пры Малайзіі…
7.4.2007 Маса, Алёнса, Райканен, Гамільтан…
6.4.2007 Добрыя навіны для фанатаў Ferrari: каманда прыняла рашэньне не мяняць матор на машыне Кімі Райканена. Жан Тодт прызнаў факт уцечкі ахалоджвальнай вадкасьці на Гран Пры Аўстраліі, але лічыць гэта нязначным, і мінулыя тэсты і пятніцкія практыкі паказалі, што з рухавіком усё добра.
Такім чынам, у суботу і нядзелю мы ўбачым роўную барацьбу між партнёрамі па камандзе [...]
Маклэрэн у гэтым сэзоне апынуўся на першым мейсцы па ёмкасьці бюджэту. У параўнаньні зь мінулым годам іхны бюджэт павялічыўся на 50 мільёнаў і склаў каля 500 мільёнаў даляраў, дзякуючы гішпанскім спонсарам Фэрнанда Алёнсы. Таёта ў гэтым сэзоне адкацілася на трэцяе мейсца, зьнізіўшы расходы сваёй канюшні.
На другім Фэрары.
5.4.2007 Скандал з кліентскімі шасі разгарэўся зноў і зараз ужо не да жартаў. Каманда Spyker падала пратэст супраць Toro Rosso, заяўляючы, што мае неабвяржымыя факты выкарыстаньня Toro Rosso чужых шасі.
Spyker неяк удалося скрасьці дакументацыю Red Bull, дзе паказаны тэхнічныя малюнкі дэталяў шасі, якія пастаўляюцца адначасова двум камандам: Red Bull Racing і Scuderia Toro Rosso. Сцюарды запатрабавалі [...]
У немца Ніка Хайдфельда у канцы сезона скончыцца кантракт з BMW. Ці працягне ён яго пакуль невядома, але ўжо пачалі паступаць прапановы ад іншых каманд.
Мэнэджэр Хайдфельда заявіў, што атрыманыя прапановы ад двух топ-каманд. Відавочна, што маюцца на ўвеце янонцы Toyota і Honda. З-за велізарнага бюджэту першых выбар у Ніка яўны, Toyota ў сваю чаргу [...]
4.4.2007 Міхаэль Шумахер, той які семікратны, даў згоду выступаць за Фэрары па пятніцах!!!
Жан Тод прапанаваў яму мейсца Фэліпэ Масы, але Міхаэль сказаў, што не гатовы да радыкальных крокаў.
Міхаэль Шумахер:”Я проста засумаваў па камандзе, па машыне, па саміх гонках…”
Вернецца ці не? А то ў Германіі перасталі формулу глядзець, каналы прыйдзецца зачыняць…
3.4.2007 Саўладальнік каманды Scuderia Toro Rosso Герхард Бергер даў адкрытае інтэрв’ю аўстрыйскаму выданьню Der Standart. Па меркаваньні Бергера, ініцыяваны Колесам судовы разгляд – не што іншае, як спроба Spyker узбагаціцца за рахунак STR. Не аб якіх спартовых прынцыпах гаворка ў дадзеным выпадку не ідзе, упэўнены аўстрыец.
Як лічыць Бергер, Колес паклаў вока на грошы ад TV-трансляцый, якія [...]
2.4.2007 Нік Хайдфельд кажа, што сёлетняя машына BMW Sauber - найлепшая машына класа Формула 1 з усіх, якія ён калі-небудзь пілатаваў.
“Я ніколі яшчэ не меў такой файнай машыны. Я ведаю, што атрымаю задавальненьне ад наступных 16 гонак, таму што зараз я здольны фінішаваць у пойнтах у кожнай гонцы. Каманда зрабіла велізарны крок наперад. Мы маем больш [...]
Моцны дождж прагназуецца ў пятніцу, суботу і нядзелю. Гэта можа ўнесьці значныя зьмены ў растаноўку сіл на Гран Пры Малайзіі.
31.3.2007 Феліпэ Маса: “Мы ўсе знаходзімся на адной планеце. Так, мы моцныя, мы хуткія, але мы павінны наладжвацца на гонку гэтак жа, як і астатнія. McLaren моцны, з імі будзе складана, падцягнуліся і BMW – расслабляцца нельга. Па мінулых тэстах складана судзіць аб тым, хто стаў лепш і наколькі, дачакаемся наступных выходных і паглядзім.
Машына ў поўным [...]
|
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір
 |
12-14 сакавіка 2010
Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)
|
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009
01. Батан 02. Фэтэль 03. Барыкела 04. Ўэбер 05. Гамільтан 06. Райканен 07. Росберг 08. Трулі 09. Алёнса 10. Глок 11. Маса 12. Кавалайнен 13. Хайдфельд 14. Кубіца 15. Фізікела 16. Буэмі 17. Зуціль 18. Kobayashi 19. Бурдэ
95 84 77 69.5 49 48 34.5 32.5 26 24 22 22 19 17 8 6 5 3 2
▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009
01. Brawn GP 02. Red Bull 03. McLaren-Mercedes 04. Ferrari 05. Toyota 06. BMW 07. Williams 08. Renault 09. Force India 10. Toro Rosso
172 153.5 71 70 59.5 36 34.5 26 13 8
|