rss   lj   del.icio.us

Гран Пры Італіі. Фантастыка ад Фэтэля!

15.9.2008  ▪ Top-навіна

vettel monza

Сэнсацыя! 21-гадовы немец Себасьцьян Фэтэль здабыў фантастычную перамогу для невялікай стайні Toro Rosso. Пасьля заваяванага ў суботу поўла Фэтэль вельмі ўпэўнена правёў гонку па мокрай трасе  і стаў самым маладым пераможцам Гран Пры ў гісторыі Формулы 1!


22.10.2006

Аварыя на першым коле паставіла кропку ў гісторыі Cosworth

Кропку ў гісторыі Cosworth паставіла сутыкненьне двух гоншчыкаў Williams на першым коле Гран Пры Бразіліі…

Крыс Жыльберт, Cosworth: “Мы некалькі інакш уяўлялі сабе апошнюю гонку ў Формуле 1, але нажаль — усё скончылася на першым коле. Упэўнены, калі б не гэтая аварыя, гоншчыкі былі б канкурэнтаздольныя, абодва матора былі здольныя раскручвацца да 20 тысяч абарачэньняў на ўсёй дыстанцыі гонкі.

Сёньня — неверагодна смутны дзень для ўсіх, хто ўдзельнічаў у працы над маторам Cosworth, магутным, надзейным і пасьпяховым. У апошнія дні мы чулі нямала цёплых слоў, спадзяюся аднойчы Cosworth вернецца ў Формулу 1, нам па праве належыць месца ў гэтым чэмпіянаце”.

Toyota не вытрымала купінаў Інтэрлагаса

Абедзве машыны Toyota пакінулі бразільскую гонку з-за праблем з падвескай…

Цутому Таміта, Toyota: “Перад стартам усё было выдатна — хуткая машына, матываваныя гоншчыкі, падавалася ў нас усё атрымаецца. А потым — неверагодна, благі сон — абедзве машыны выбылі з-за праблем з задняй падвескай. Ральф паскардзіўся на іх адразу пасьля сыходу машыны бясьпекі, а Ярно — двума коламі пазьней. Чыннік яўна ў няроўнасьцях трасы, хоць падавалася, што мы гатовыя да гэтага. Каманда расчараваная, але нічога не парабіць, такія гонкі. Часам атрымоўваецца, часам — не…”

Флавіё Брыяторэ: “Міхаэль літаральна ляцеў па трасе”

Флавіё Брыяторэ: “Сёньня ўсім нам варта падзякаваць Міхаэлю. Тое, што ён зрабіў у Бразіліі, увойдзе ў гісторыю. Ён ляцеў, не ведаю, як, але ён літаральна ляцеў па трасе. Мы атрымалі вельмі няпростую перамогу, выйгралі ў моцнага суперніка, я віншую Ferrari з тым, што ўсё вырашалася ў апошні момант, а нам ёсьць, што сёньня адзначыць!”

Фернанда Алёнса: “Я заўсёды гаварыў, што тытул, заваяваны ў барацьбе з Міхаэлем Шумахерам асабліва каштоўны. Мне пашанцавала, я стаў чэмпіёнам, пакуль ён яшчэ выступаў у Формуле 1. Без яго чэмпіянат будзе іншым”.

Гран Пры Бразіліі. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Маса Ferrari 1:31:53.751 10
2 Ф. Алёнса Renault +18.658 8
3 Дж. Батан Honda +19.394 6
4 М. Шумахер Ferrari +24.094 5
5 К. Райканэн McLaren +28.503 4
6 Дж. Фізыкела Renault +30.287 3
7 Р. Барыкела Honda +40.294 2
8 П. де ля Роса McLaren +52.068 1
9 R. Kubica BMW +1:07.642 0
10 Т. Сата SuperAguri +1 кола 0
11 S. Speed ScuderiaToroRosso +1 0
12 R. Doornbos RedBull +1 0
13 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
14 Х. Альбэрс SpykerMF1 +1 0
15 Т. Мантэйра SpykerMF1 +2 0
16 S. Yamamoto SuperAguri +2 0
17 Н. Хайдфэльд BMW +7 0
18 Д. Култхард RedBull +56 0
19 Я. Трулі Toyota +61 0
20 Р. Шумахер Toyota +62 0
21 М. Ўэбэр Williams +70 0
22 N. Rosberg Williams +71 0

21.10.2006

Кімі Райканен: “Подыўм - наш максімум, Ferrari занадта хуткая”

Кімі Райканен стартуе ў Бразіліі другім, але не верыць, што атрымаецца перамагчы ў Ferrari…

Кімі Райканен: “Мы не ведалі, чаго чакаць ад гэтага Гран Пры. Другое месца — добры вынік, але Ferrari занадта хуткая, так што подыўм — гэта наш максімум на заўтра. Матор на маёй машыне заўтра пачне сваю другую гонку, а яны выкарыстаюць рухавік, разлічаны на адзін Гран Пры, калі не адбудзецца нічога незвычайнага, шанцаў на перамогу ў нас няма”.

Рос Браўн: “Міхаэлю зноў не пашанцавала”

Міхаэль Шумахер паказаў лепшы час у другой кваліфікацыйнай сесіі, але не змог прыняць удзел у трэцяй, вярнуўшыся ў боксы пасьля прагравальнага кола. Рос Браўн пакінуў камандны масток, каб асабіста разабрацца з узніклымі праблемамі, а пасьля фінішу сесіі каментаваў іх для нямецкага канала Premiere…

Рос Браўн: “Міхаэлю зноў не пашанцавала, яму не вязе другую гонку запар. Сёньня нам замінула паломка паліўнай помпы, але машына хуткая і заўтра ён зможа дужацца. Мы ўсё яшчэ наладжваемся на дубль!”

Гран Пры Бразіліі. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Маса Ferrari 1:10.680
2 К. Райканен McLaren 1:11.299
3 Я. Трулі Toyota 1:11.328
4 Ф. Алёнса Renault 1:11.567
5 Р. Барыкела Honda 1:11.619
6 Дж. Фізыкела Renault 1:11.629
7 Р. Шумахер Toyota 1:11.695
8 Н. Хайдфэльд BMW 1:11.882
9 Р. Кубіца BMW 1:12.131
10 М. Шумахер Ferrari
11 М. Ўэбер Williams 1:11.650
12 П. дэ ля Роса McLaren 1:11.658
13 Н. Росберг Williams 1:11.679
14 Дж. Батан Honda 1:11.742
15 R. Doornbos RedBull 1:12.591
16 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:12.861
17 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:12.856
18 Х. Альбэрс SpykerMF1 1:13.138
19 Д. Култхард RedBull 1:13.249
20 Т. Сата SuperAguri 1:13.269
21 S. Yamamoto SuperAguri 1:13.357
22 Т. Мантэйра SpykerMF1

Міхаэль Шумахер: “На трасе я не думаю, што гэты Гран Пры - апошні”

Міхаэль Шумахер: “Я выдатна разумею, што гэты Гран Пры — апошні, але ледзь сеўшы за руль перастаю гэта адчуваць — такая ж праца, як заўсёды. У Бразілію прыехала мая сям’я, мае блізкія сябры, я шчаслівы. І дзякуй BMW Sauber, за добры жэст!

Судзячы па пятніцы, усё складваецца нармалёва, машына і гума ў парадку, сёньня мы зрабілі ўсё, што планавалі, заўтра працягнем. Барацьба абяцае быць шчыльнай, але гэта нічога не мяняе, наша мэта — дубль, гэта ўсе, што мы можам зрабіць для Кубка Канструктараў”.

Увечар у пятніцу прайшоў традыцыйны брыфінг пілотаў, у канцы якога Чарлі Ўайтынг, дырэктар гонкі нагадаў, што гэты Гран Пры апошні для Міхаэля. Пасьля апладысментаў былі запланаваныя віншаваньні, але Шумі, спрабуючы ўтрымаць эмоцыі пад кантролем, адмовіўся іх слухаць, уторкнуў у вушы iPod і пакінуў брыфінг.

20.10.2006

“Thanks Michael” ад BMW і Себасцьяна Фэтэля

Перад стартам першай пятніцкай сесіі машыны выстраіліся на выездзе з боксаў, трэцяй у чарзе стаяла BMW Sauber Себасцьяна Фэтэля з надпісам “Дзякуй, Міхаэль”.

19.10.2006

Джэнсан Батан не згодзен з крытыкай Эклстоўна

Джэнсан Батан не згодзен з крытыкай Эклстоўна. Учора ў інтэрв’ю The Times Берні заявіў, што брытанец нядосыць аддаецца працы, сёньня Джэнс адказаў…

Джэнсан Батан: “Берні сказаў, што я не зусім працавіты, але досыць зірнуць на статыстыку — узімку я праехаў на тэстах большую дыстанцыю, чым хто-небудзь яшчэ. Я раблю ўсё, што магу, у сучаснай Формуле 1 нельга інакш. Кожны з нас укалывае з усіх сіл, і я на 100% аддаюся працы. Маё жыцьцё складаецца толькі з працы, і я ані аб чым не шкадую”.

Jenson Button

BMW-2007: Кубіца і Хайдфельд

Каманда BMW Sauber пацьвердзіла склад на наступны сезон. Абыйшлося без неспадзевак — Роберт Кубіца і Нік Хайдфельд сядуць за руль асноўных машын, а Себасцьян Ветэль будзе трэцім і запасным пілотам.

Марыё Тайсэн: “Мы задаволеныя гоншчыкамі і адчуваем упэўненасьць у заўтрашнім дні. У Ніка ўжо быў кантракт на наступны сезон, ён дасьведчаны і хуткі гоншчык, а Роберт падпісаў кантракт тэст-пілота менш года назад, але ўразіў каманду на тэстах і атрымаў шанец паспрабаваць сябе за рулём асноўнай машыны, падняўшыся на подыўм ужо ў трэцяй гонцы”.

Роберт Кубіца: “Падпісаньне гэтага кантракту азначае, што я зладзіўся са сваёй працай. Наперадзе яшчэ адна гонка бягучага чэмпіянату, а я ўжо з нецярпеньнем чакаю, пакуль пройдзе зіма, і мы пачнем новы сезон. Працуючы трэцім пілотам каманды, я пазнаёміўся з трасамі, навучыўся працаваць з машынай і пастараюся сустрэць новы сезон падрыхтаваным. Дзякуй Марыё Тайсэну і камандзе за давер, я зраблю ўсё, каб яго апраўдаць”.

British American Tobacco разьвітваецца з Формулай 1

Тытунёвая кампанія British American Tobacco пакідае Формулу 1. BAT прыйшла ў аўтаспорт у пачатку 60-х гадоў, а ў 1997-м стала ўладальнікам уласнай каманды — British American Racing (BAR), кантрольны пакет акцый якой (55%) летась перайшлі да Honda. У 2001-м кампанія BAT падпісала маркетынгавую дамову, паводле якой павінна пакінуць Формулу 1. Апошнія восем гадоў British American Tobacco прасоўвала ў чэмпіянаце дзве сваіх гандлёвых маркі — 555 і Lucky Strike.

Джымі Рэмбіжэўскі, дырэктар BAT па маркетынгу: “Мы ганарымся спартовымі дасягненьнямі каманды і жадаем ім посьпеху ў будучыні, але наш час скончылася. У сваёй маркетынгавай палітыцы мы імкнуліся да ахопу сталай аўдыторыі, і Формула 1 адказвала гэтым патрабаваньням, але грамадская думка і шматлікія нашы акцыянеры лічаць, што тытунёвая рэклама і Формула 1 несумяшчальныя. Мы прыслухаліся да іх меркаваньня і вырашылі пакінуць чэмпіянат”.

Марк Ўэбер: “Кантракт з Williams - гэта сур`ёзная памылка”

Звычайна гоншчыкі не робяць такіх заяў да канца сезону або наогул не выносяць сьмецьце з хаты, але Марк Ўэбер паступіў інакш. Не зусім зразумела, як каманда будзе працаваць зь ім у Бразіліі, але напярэдадні гонкі аўстраліец заявіў, што кантракт з Williams — памылка і ён не шкадуе аб хуткім растаньні…

Марк Ўэбер: “Мой мэнэджэр, Флавіё Брыяторэ, не раіў падпісваць гэты кантракт, але я ўсё ж зрабіў гэта, дапусціўшы вельмі сур’ёзную, дарагую памылку. Сёлета менавіта ён настойваў на кантракце з Red Bull, і на гэты раз я не стаў грэбаваць яго радай. Рашэньне прымалася разам, але ўсе мы ўпэўненыя ў тым, што яно дакладнае. Косьці кінутыя, паглядзім, што выпадзе.

Што датычыць Williams — я зразумеў, што рэпутацыя нічога не значыць. Паважаць гісторыю сапраўды трэба, але выдатнае мінулае не дае гарантый. Прыходзяць новыя людзі, моцныя і разумныя, прыходзяць тыя, хто шмат робіць інакш і дамагаецца посьпеху. Магу з упэўненасьцю сказаць — я ніколі не буду адчуваць задавальненьне, успамінаючы час, праведзены ў Williams. Думаю, і Фрэнк Ўільямс думае аналагічна”.

18.10.2006

Берні Эклстоўн ацэньвае перспектывы каманд у 2007-м

У інтэрв’ю для лонданскай The Times Берні Эклстоўн каментаваў перспектывы Джэнсана Батана, сыход Міхаэля Шумахера і распавёў аб сваіх поглядах на наступны сезон…

Не прапусьціце апошнюю гонку Міхаэля Шумахера!

Гран Пры Бразіліі:

21 кастрычніка, субота
20:00 Кваліфікацыя

22 кастрычніка, нядзеля
20:00 Гонка

17.10.2006

Феліпэ Маса: “Я буду шчасьлівы дапамагчы Міхаэлю”

Феліпэ Маса: “Дабіцца посьпеху ў хатнім Гран Пры — мара любога бразільца. Ціск з боку заўзятараў і прэсы вельмі вялікі, але я ў стане з гэтым зладзіцца. Галоўнае — у гэты ўік-энд я ўпершыню выйду на трасу ў Інтэрлагасе за рулём машыны, здольнай перамагаць.

Быўшы дзіцем я бачыў, як на гэтай трасе выступалі Нэльсан Піке і Айртан Сена, тады мне падавалася, што мара спраўдзілася — я ж убачыў сваіх куміраў, але ў бліжэйшую нядзелю я стартую ў гонцы на лепшай машыне чэмпіянату, хіба тады можна было аб гэтым марыць?

Мая перамога, улічваючы сітуацыю ў чэмпіянаце, пазбавіць Міхаэля нават матэматычных шанцаў на тытул, але, калі гэта будзе неабходна, я саступлю і не бачу ў гэтым ніякіх праблем. Я буду шчаслівы яму дапамагчы!”

Райканен расчараваны мінулым сезонам

У інтэрв’ю перад бразільскай гонкай Кімі Райканен заявіў журналістам аб сваім расчараваньні мінулым сезонам. Год назад фін дужаўся за чэмпіянат з Фернанда Алёнса, яго лічылі адным з прэтэндэнтаў на тытул у 2006-м, але новая машына McLaren не змагла выйграць ніводнай гонкі.

Кімі Райканен: “Перад пачаткам сезону я спадзяваўся падужацца за тытул, але ўжо пасьля першых Гран Пры было яўна, што машына нядосыць канкурэнтаздольная. Вядома, я расчараваны. Бразільская гонка падводзіць падрахунак маім выступам за McLaren, я буду сумаваць па камандзе, з якой правёў апошнія пяць гадоў, але лічу, што пераход у Ferrari — цалкам натуральны крок. Гэта самая паспяховая каманда ў гісторыі Формулы 1, галоўны прэтэндэнт на тытул у апошнія сем-восем гадоў, спадзяюся за рулём чырвонай машыны я змагу выйграць чэмпіянат ужо ў 2007-м”.

16.10.2006

Прэзентацыя McLaren пройдзе ў Валенсіі

Прэзентацыя новай машыны McLaren пройдзе ў Валенсіі з 14 па 16 студзеня. Каманда прадставіць размалёўку ў колерах новага тытульнага спонсара — тэлекамунікацыйнай кампаніі Vodafone, прадставіць партнёра Фернанда Алёнса і распавядзе аб новай філасофіі, на якую нядаўна намякаў Рон Дэніс.

Флавіё Брыяторэ: “Кантракт з ING - добрая навіна для Формулы 1″

Тытунёвых магнатаў зьмяняюць банкіры. Бос Renault F1 Флавіё Брыяторэ лічыць, што з’яўленьне ў чэмпіянаце глабальных кампаній, накшталт ING, гаворыць аб канцы фінансавага крызісу. Формула 1 — прывабная рэкламная пляцоўка, у тым ліку і для вялікага бізнэсу.

Флавіё Брыяторэ: “З’яўленне ў чэмпіянаце такіх кампаній, як ING — гэта сапраўды добрая навіна для Формулы 1. Пасьля забароны на рэкламу і сыходу шчодрых тытунёвых спонсараў ва ўсіх нас была падстава для турботы, але падаецца рынак чакаў растаньня з тытунем і, дачакаўшыся гэтага, вялікі бізнэс вярнуўся ў чэмпіянат.

Ці зьменіцца традыцыйная афарбоўка машын Renault? Аб гэтым вы пазнаеце ў студзені, на прэзентацыі. Наша задача — зрабіць хуткую, канкурэнтаздольную машыну, а якога яна будзе колеру — ня так важна”.

ING - тытульны спонсар Renault

Сёньня раніцай, на прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўніцтва Renault F1 і кампаніі ING бакі пацьвердзілі падпісаньне трохгадовага кантракту. Галандскі банк ING зьменіць Mild Seven на пасту тытульнага спонсара каманды, якая ў наступным годзе будзе звацца ING Renault F1 Team. Супрацоўніцтва з Japan Tobacco пацягвалася 13 гадоў, кантракт з ING пакуль трохгадовы, але бакі разьлічваюць на працяглае супрацоўніцтва.

Ален Дасас, прэзыдэнт Renault F1: “Мы рады прывітаць ING у якасьці тытульнага каманды. Гэты кантракт важны для стабільнасьці і прагрэсу каманды, упэўнены, гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным”.

Флавіё Брыяторэ, кіраўнік каманды: “Мы жадаем падзякаваць Mild Seven за трынаццацігадовую падтрымку, іх лаяльнасьць і гнуткасьць можа служыць прыкладам карпаратыўнага супрацоўніцтва ў Формуле 1. Яны прыйшлі ў чэмпіянат, як пераможцы, стаўшы тытульным спонсарам Benetton у сезонах 1994 і 1995 гадоў, калі каманда выйграла чэмпіянат. Летась, з тытулам Mild Seven, мы атрымалі падвойную перамогу і зробім усё, каб выйграць у 2006-м, гэтымсамым падвесьці вынік шматгадовай сумеснай працы.

Новым тытульным спонсарам стане кампанія ING, мы вітаем новага партнёра каманды і Формулы 1. У Renault і ING агульныя мэты, мы імкнемся падвысіць пазнавальнасьць брэнда на вельмі канкурэнтаздольным рынку і нацэленыя на шматгадовае супрацоўніцтва”.

ING Renault F1

Гэмільтан рады, што не паехаў у Бразілію

Пэдра дэ ля Роса выступіць у Бразіліі на заключным этапе сезону. Існавала верагоднасьць, што ў McLaren дадуць магчымасьць паспрабаваць свае сілы Люісу Гэмільтану, аднак маладому пілоту прыйдзецца пачакаць, як мінімум, да наступнага сезону.

Люіс Гэмільтан: “Калі чэсна, чатырох дзён тэстаў нядосыць, каб быць гатовым да барацьбы з Фернанда Алёнса, Міхаэлем Шумахерам і Кімі Райканенам. Формула-1 з’яўляецца вяршыняй аўтаспорту, і неабходны час для падрыхтоўкі. Акрамя таго, ўік-энд абяцае стаць дажджлівым, а я яшчэ ні разу не пілатаваў балід Формулы-1 на мокрай трасе.

За час зімовых тэстаў я пастараюся як мага больш накатаць кіламетраў. Я павінен больш пазнаць аб працы машыны і каманды. Рон Дэніс і Марцін Ўітмарш давяраюць мне, а я веру ў іх і ў McLaren-Mercedes”.

15.10.2006

Чаму адмовіў матор на машыне Шумахера?

Цікавыя развагі з нагоды чыннікаў адмовы матора на машыне Міхаэля Шумахера ў Сузуцы апублікаваныя на бачыне GrandPrix.com. У кароткім выкладзе яны выглядаюць так:

Пераход на маторы V8 стаў падставай для турботы каманд у пачатку чэмпіянату, у тым ліку і для Ferrari — з-за праблем з поршнямі інжынеры былі змушаныя зьмяніць два матора пасьля Бахрэйна. Да траўня ніякіх непрыемнасьцяў не было, потым на тэстах у Поль Рыкар, ужо на трэцім хуткім коле, адмовіў рухавік у Масы, але гэта можна спісаць на вычарпаньне рэсурсу. Пасьля гэтага і да Кітая абыходзілася без паломак, каманда асвоілася з V8, падвысіўшы абарачэньні амаль да 20 тысяч.

V8 не разлічаны на такія нагрузкі, і праца на высокіх абарачэньнях рэзка падвышае верагоднасьць паломкі, таму падобныя рэжымы выкарыстоўваюцца рэдка — у вырашальныя моманты кваліфікацыі і гонкі. У Ferrari амаль не каментавалі чыньнікі праблем з маторам на машыне Міхаэля, паведаміўшы толькі, што адмова была раптоўнай. Толькі інжынеры ведаюць, якімі былі абарачэньні ў той момант, але ён сапраўды быў вырашальным — лідэры толькі што здзейсьнілі другі піт-стоп, і каманда магла рызыкнуць, палічыўшы гэтую рызыку разумнай.

Калі адмова матора выклікана менавіта кароткачасовым падвышэньнем абарачэньняў, то ў наступным сезоне праблем быць не павінна, бо FIA “замарозіць” рэгламент, абмежаваўшы абарачэньні 19 тысячамі.

14.10.2006

Рубенс Барыкела: “Я заўсёды марыў перамагчы ў Інтэрлагасе”

Рубенс Барыкела: “Хатняя гонка — гэта заўсёды нешта асаблівае, я нарадзіўся недалёка ад Інтэрлагаса і ўсё дзяцінства марыў выступіць на гэтай трасе. Я памятаю першую гонку Формулы 1, якую ўбачыў жыўцом — 1980 год, Рэне Арну абыграў Эліё дэ Анджэліса, пэўна менавіта тады мне захацелася аднойчы выйграць гэты Гран Пры. Нажаль, дагэтуль я не перамагаў дома, у 2003 шанец быў, але памяшалі праблемы з палівам.

Траса патрабавальная да фізічнай формы гоншчыкаў і вельмі выбоістая, некаторыя лічаць яе простай, але гэта не зусім так — пры наладзе машыны трэба знайсьці кампраміс паміж хуткасьцю ў хуткіх і кіравальнасьцю ў павольных паваротах, прычым кампраміс у бок прыжымнай сілы прыводзіць да імгненнага пройгрышу на прамой і страце пазіцыі.

Гонка ў родным горадзе — гэта сапраўды выдатна, побач мая сям’я, уначы я сплю ва ўласным ложку, але мне гэты ўік-энд заўсёды падаваўся занадта кароткім — разнастайных мерапрыемстваў так шмат, што вольнага часу проста не бывае”.

13.10.2006

Райканен спадзяецца здабыць для McLaren перамогу на разьвітаньне (upd.)

Гонка ў Бразіліі стане апошняй для Кімі Райканена ў складзе McLaren. У наступным сезоне фін будзе выступаць за Ferrari.

Кімі Райканен: “Канешне, я з сумам пакідаю каманду. У нас было мноства прыемных момантаў і хацелася б растацца на пераможнай ноце. Гэта будзе цяжка, але мы зробім усё магчымае, каб выйграць гонку.

Гонкі ў Бразіліі ў мяне заўсёды атрымоўваліся вясёлымі, мабыць такі характар бразільскай трасы. Тут дзіўная атмасфера, неверагодныя заўзятары, спадзяюся, яны застануцца задаволеныя фіналам сезону. У Сан Паўла можна абганяць, ёсьць мноства зручных паваротаў, але прасьцей усяго дужацца за пазіцыю ў першым.

Для добрага выніку на крузе трэба знайсьці эфектыўныя налады, якія забяспечваюць добрае счапленьне з асфальтам, але нічога надзвычайнага, хіба што безьліч выбоін і гонка супраць гадзіннікавай стрэлкі”.

Пэдра дэ ля Роса пацьвержаны на Гран Пры Бразіліі

Дэбют Люіса Гэмільтана адкладаецца. У McLaren пацьвердзілі ўдзел Пэдра дэ ля Росы ў Гран Пры Бразіліі. Каманда адклала рашэньне да канца тэстаў у Херасе, на якіх ангелец паказаў лепшы за гішпанца час, але ў гонцы будзе ўдзельнічаць апошні.

Пэдра дэ ля Роса: “Пасьля несуцяшальнай гонкі ў Сузуцы я зь нецярпеньнем чакаю вяртаньня на трасу. Мы хочам скончыць сезон добрым рэзультатам, на тэстах каманда вызначылася з гумай, машына канкурэнтаздольная, так што падставы для аптымізму ёсьць!”

Дэ ля Роса

12.10.2006

Лука Бадоер: “Каманда наладжваецца на дубль у Бразіліі”

На тэстах у Херасе тэст-пілот Ferrari Лука Бадоер даў кароткае інтэрвію, у якім заявіў журналістам, што каманда зробіць усё, каб заваяваць у Бразіліі дубль. Праграма тэстаў не пакідае сумненьняў, у Ferrari гатовыя і будуць рызыкаваць…

Лука Бадоер: “Каманда наладжваецца на дубль у Бразіліі, машына вельмі канкурэнтаздольная і такі вынік цалкам верагодны, але мы не можам гаварыць за супернікаў, кожная з каманд марыць дабіцца посьпеху. Міхаэль не дае каментароў проста таму, што засяроджаны на працы, яго праграма на гэтым тыдні прысьвечаная Гран Пры Бразіліі — гума, матор, налады шасі, я абсалютна ўпэўнены ў тым, што ён думае толькі аб перамозе”.

11.10.2006

Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі трасы Spa-Francorchamps

Берні Эклстоўн падпісаў кантракт з гаспадарамі Spa-Francorchamps. Сёлета правядзеньню Гран Пры на легендарнай трасе памяшалі незавершаныя працы па мадэрнізацыі аўтадрома, потым ранейшыя гаспадары абвесьцілі аб банкруцтве і, нягледзячы на ўмяшаньне мясцовых улад, усё сарвалася.

Учора быў падпісаны новы кантракт, улады гарантавалі вылучэньне 30 мільёнаў Эўра на мадэрнізацыю трасы, а калі працы не будуць скончаныя ў тэрмін, то яны заплацяць Берні палову гэтай сумы ў якасьці кампенсацыі.

Гран Пры Бельгіі мусіць прайсьці 16 верасьня 2007 года.

8.10.2006

Міхаэль Шумахер: “Пытаньне з тытулам для мяне зачынена”

Пасьля Гран Пры Японіі Міхаэль Шумахер саступае Алёнса дзесяць пойнтаў, адыграць якія без тэхнічных праблем у супернікаў немагчыма — як бы не фінішаваў немец, іспанцу для перамогі досыць зарабіць адзін пойнт. Патрапіўшы ў колы журналістаў Міхаэль не выглядаў прыгнечаным — барацьба за тытул скончаная, але яшчэ не вырашаны лёс Кубка Канструктараў…

Міхаэль Шумахер: “Пытаньне з тытулам для мяне зачынена, але праз два тыдні мы паедзем у Бразілію за Кубкам Канструктараў. У нас выдатная каманда, я задаволены працай інжынераў і механікаў Ferrari — такіх хлопцаў няма не ў каго, а сёньняшняя адмова рухавіка — гэта гонкі, гэта жыцьцё, у якой усякае можа адбыцца. Формула 1 — камандны від спорту, вы разам перамагаеце і разам прайграеце.

Мы можам ганарыцца працай каманды, у Канадзе мы саступалі 25 пойнтаў і ніхто не верыў, што Ferrari зможа вярнуцца ў барацьбу. Зараз асноўная задача — Кубак Канструктараў, ніхто не ведае, што можа здарыцца ў Бразіліі, але гэта галоўная мэта”.

Гран Пры Японіі. Вынікі гонкі

Паз. Пілот Каманда Час Пойнты
1 Ф. Алёнса Renault 1:23:53.413 10
2 Ф. Маса Ferrari +16.151 8
3 Дж. Фізыкела Renault +23.953 6
4 Дж. Батан Honda +34.101 5
5 К. Райканэн McLaren +43.596 4
6 Я. Трулі Toyota +46.717 3
7 Р. Шумахер Toyota +48.869 2
8 Н. Хайдфэльд BMW +1:16.095 1
9 R. Kubica BMW +1:16.932 0
10 N. Rosberg Williams +1 кола 0
11 P. delaRosa McLaren +1 0
12 Р. Барыкела Honda +1 0
13 R. Doornbos RedBull +1 0
14 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso +1 0
15 Т. Сата SuperAguri +1 0
16 Т. Мантэйра SpykerMF1 +2 0
17 S. Yamamoto SuperAguri +3 0
18 S. Speed ScuderiaToroRosso +4 0
19 М. Ўэбэр Williams +14 0
20 М. Шумахер Ferrari +17 0
21 Д. Култхард RedBull +18 0
22 Х. Альбэрс SpykerMF1 +32 0

7.10.2006

Гран Пры Японіі. Кваліфікацыя

Паз. Пілот Каманда Час
1 Ф. Маса Ferrari 1:29.599
2 М. Шумахер Ferrari 1:29.711
3 Р. Шумахер Toyota 1:29.989
4 Я. Трулі Toyota 1:30.039
5 Ф. Алёнса Renault 1:30.371
6 Дж. Фізыкела Renault 1:30.599
7 Дж. Батан Honda 1:30.992
8 Р. Барыкела Honda 1:31.478
9 Н. Хайдфэльд BMW 1:31.514
10 N. Rosberg Williams 1:31.856
11 К. Райканэн McLaren 1:30.827
12 R. Kubica BMW 1:31.094
13 P. de la Rosa McLaren 1:31.254
14 М. Ўэбэр Williams 1:31.276
15 В. Ліуцы ScuderiaToroRosso 1:31.943
16 Х. Альбэрс SpykerMF1 1:33.750
17 Д. Култхард RedBull 1:32.252
18 R. Doornbos RedBull 1:32.402
19 S. Speed ScuderiaToroRosso 1:32.867
20 Т. Сата SuperAguri 1:33.555
21 Т. Мантэйра SpykerMF1 1:33.709
22 S. Yamamoto SuperAguri бяз часу


 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Аўстраліі 2009, Мельбурн

Альберт Парк Формула 1

27-29 сакавіка 2009


 ▪ АПЫТАНЬНЕ

Якая каманда зможа найлепш падрыхтавацца да новага сезону?

Loading ... Loading ...

 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2008

01. Гамільтан
02. Маса
03. Райканен
04. Кубіца
05. Алёнса
06. Хайдфельд
07. Кавалайнен
08. Фэтэль
09. Трулі
10. Глок
11. Ўэбер
12. Піке
13. Росберг
14. Барыкела
15. Накаджыма
16. Култхард
17. Бурдэ
18. Батан
19. Фізікела
20. Зуціль
21. Сато
22. Дэвідсан

98
97
75
75
61
60
53
35
31
25
21
19
17
11
9
8
4
3
0
0
0
0

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2008

01. Ferrari
02. McLaren-Mercedes
03. BMW
04. Renault
05. Toyota
06. Toro Rosso
07. Red Bull
08. Williams
09. Honda
10. Force India
11. Super Aguri

172
151
135
80
56
39
29
26
14
0
0


Партнэры:

© 2003—2008 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь