rss   lj   del.icio.us

Tag: спонсары


18.7.2007

Маркус Вінкельхок выступіць у Нюрбургрынгу

Немец Маркус Вікельхок (Markus Winkelhock) заменіць звольненага з каманды Spyker Крысьціна Альберса. Па словах кіраўніцтва, рашэньне прынята толькі на Гран Пры Эўропы, пакуль не знойдзена пастаянная замена галяндцу.
Маркус Вікельхок (13.06.1980) — сын Манфрэда Вікельхока (Manfred Winkelhock), загінуўшага ў 1985 годзе гоншчыка Формулы 1. Маркус дэбютаваў у аўтагонках у 2000. З 2006 года — запасны [...]

10.7.2007

Альберса выгналі са Spyker!

Аўтсайдэр Формулы 1 Spyker звольнілі з пасады пілота галяндца Крысьціяна Альберса. Паводле кіраўніцтва каманды, Альберс не выканаў дамовы з камандай па фармаваньню бюджэта.
Міхэль Мол “Гэта было самае складанае рашэньне ў маёй кар’еры. Гэта не звязана зь яго талентам, таму што талента яму не займаць. Усё адбылося з-за аднаго спонсара Альберса, у якога былі фінансавыя складанасьці. [...]

27.4.2007

Пэрыс Хілтан наведае Гран Пры Манако?

Глямурная дзяўчынка Пэрыс Хілтан магчыма наведае Гран Пры Манако. Як чакаецца, яна далучыцца да каманды Спайкер і прарэклямуе аднаго з іх спонсараў.

6.4.2007

У Маклэрэна самы вялікі бюджэт.

Маклэрэн у гэтым сэзоне апынуўся на першым мейсцы па ёмкасьці бюджэту. У параўнаньні зь мінулым годам іхны бюджэт павялічыўся на 50 мільёнаў і склаў каля 500 мільёнаў даляраў, дзякуючы гішпанскім спонсарам Фэрнанда Алёнсы. Таёта ў гэтым сэзоне адкацілася на трэцяе мейсца, зьнізіўшы расходы сваёй канюшні.
На другім Фэрары.

23.10.2006

Мадрыдскі Рэал будзе спонсарам адной з каманд

Прэзыдэнт футбольнага клуба Рэал (Мадрыд) Рамон Калдэрон заявіў сёньня аб дамоўленасьці з адной з топ-каманд Формулы 1. Хто стане партнёрам каралеўскага клуба пакуль невядома, але схема гэтага партнёрства ўжо агучаная — адна з каманд правядзе Гран Пры Гішпаніі 2007 з белымі, пазбаўленымі якіх-небудзь фундатарскіх налепак, машынамі з буйным лагатыпам клуба. Пацешна, гішпанская гонка праводзіцца ў Барсэлёне і мясцовая футбольная каманда — вечны апанент Рэала…

Рэал спонсар топ-каманды?

Прэзыдэнт футбольнага клуба Рэал (Мадрыд) Рамон Калдэрон заявіў сёньня аб дамоўленасьці з адной з топ-каманд Формулы 1.

16.10.2006

ING - тытульны спонсар Renault

Сёньня раніцай, на прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўніцтва Renault F1 і кампаніі ING бакі пацьвердзілі падпісаньне трохгадовага кантракту. Галандскі банк ING зьменіць Mild Seven на пасту тытульнага спонсара каманды, якая ў наступным годзе будзе звацца ING Renault F1 Team. Супрацоўніцтва з Japan Tobacco пацягвалася 13 гадоў, кантракт з ING пакуль трохгадовы, але бакі разьлічваюць на працяглае супрацоўніцтва.

Ален Дасас, прэзыдэнт Renault F1: “Мы рады прывітаць ING у якасьці тытульнага каманды. Гэты кантракт важны для стабільнасьці і прагрэсу каманды, упэўнены, гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным”.

Флавіё Брыяторэ, кіраўнік каманды: “Мы жадаем падзякаваць Mild Seven за трынаццацігадовую падтрымку, іх лаяльнасьць і гнуткасьць можа служыць прыкладам карпаратыўнага супрацоўніцтва ў Формуле 1. Яны прыйшлі ў чэмпіянат, як пераможцы, стаўшы тытульным спонсарам Benetton у сезонах 1994 і 1995 гадоў, калі каманда выйграла чэмпіянат. Летась, з тытулам Mild Seven, мы атрымалі падвойную перамогу і зробім усё, каб выйграць у 2006-м, гэтымсамым падвесьці вынік шматгадовай сумеснай працы.

Новым тытульным спонсарам стане кампанія ING, мы вітаем новага партнёра каманды і Формулы 1. У Renault і ING агульныя мэты, мы імкнемся падвысіць пазнавальнасьць брэнда на вельмі канкурэнтаздольным рынку і нацэленыя на шматгадовае супрацоўніцтва”.

ING Renault F1


 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь