9.11.2009
Нямецкае выданьне Auto Motor und Sport увесь год ацэньвала выступы гоншчыкаў Формулы 1 па выніках Гран Пры, ставячы ад 1 (найвышэйшая адзнака) да 6 (найнізкая). У канцы чэмпіянату пунктуальнымі немцамі былі падведзеныя вынікі.
25.5.2009
Brawn GP і Батан працягваюць сваё пераможнае шэсьце па сусьвету. На гэты раз была заваявана бліскучая пэрліна з берагоў Міжземнага мора – Монтэ-Карло. Заўважна падцягнулася Ferrari. Найлепшы час у Q2 застаўся за Кімі Райканенам, які змог замахнуцца і на поўл. Але бліскучае кваліфікацыйнае кола Джэнсана Батана вырашыла зыход усяго ўік-энда.
26.3.2009
Ужо хутка заравуць рухавікі і фанаты.
12.11.2007
Былы тэхнічны дырэктар Ferrari, Рос Браўн, стане новым кіраўніком каманды Honda і прыступіць да працы ўжо 26-га лістапада. Асноўным абавязкам брытанца будзе распрацоўка баліда, а Нік Фрай зоймецца адміністрацыйнай работай.
Рос Браўн: “Я шчасьлівы аб’явіць аб падпісаньні кантракта з Honda. У гэтай каманды багатая гоначная спадчына і вялікі патэнцыял у Формуле 1. Я прыняў новы, фантастычны [...]
29.10.2007
Былога тэхнічнага дырэктара Ferrari ўразіла моцнае выступленьне Кімі Райканена ў гэтым сезоне.
7.6.2007
Былы тэхнічны дырэктар Ферары Рос Браўн намераны вярнуцца ў італьянскую каманду. Пакуль невядома, якую пасаду прапануюць брытанцу, але магчыма ён заменіць боса каманды Жана Тодта. Паглядзім… У бліжэйшы час Рос Браўн правядзе перамовы з Ферары.
Рос Браўн: “Я даведаюся, што сабе думае Ферары, што я адчуваю на гэты конт, і што мы плануем у [...]
12.4.2007
Былы тэхнічны дырэктар Ferrari карыстаецца вялікім попытам з боку каманд Формулы-1. Рос Браўн узяў год водпуску пасьля сыходу Міхаэля Шумахера, якому брытанец дапамог заваяваць 5 чэмпіёнскіх тытулаў, але вяртацца да чырвоных пакуль не сьпяшаецца…
21.2.2007
Нямецкае выданьне Sport Bild пусьціла чутку, што пасьля перапынку ў адзін год Рос Браўн не вернецца ў Ferrari, а зойме месца Рона Дэніса ў McLaren.
28.10.2006
Ferrari пацьвердзіла афіцыйна — Рос Браўн, тэхнічны дырэктар і адзін з найлепшых стратэгаў чэмпіянату, пакідае каманду ў канцы года, разам зь ім сыходзіць матарыст Паола Мартынэлі.