29.3.2007
Ідэя маркіраваць больш мяккія шыны невялікім белым кружком правалілася. У Мельбурне гледачы не змаглі адрозьніць два тыпы гумы. На тэстах у Сепанге Bridgestone рэалізуе ідэю фарбаваць адну з канавак шыны ў белы колер, яе можна заўважыць, нават калі машына хутка рухаецца па трасе, але, калі глядзець з боку, гэта адметнасьць губляецца. Хутчэй за ўсё на [...]
13.3.2007
Згодна з новым рэгламентам, на кожны Гран Пры Bridgestone мусіць пастаўляць камандам два розныя тыпы гумы. Пакуль зроблены выбар адносна пяці наступных Гран Пры.
23.6.2006
Кампанія Michelin не зьбіраецца спрачацца за права манапольных паставак гумы для камандаў Формулы-1 з 2008 года. Як вядома, FIA абвясьціла тэндэр на пастаўкі, і прыём заявак сканчаецца на гэтым тыдні. У сувязі з гэтым Michelin выпусціла прэс-рэліз.
“Кампанія Michelin не раз заяўляла аб тым, што Формула-1 для кампаніі зьяўляецца арэнай перадавых тэхналогій. Шынная манаполія супярэчыць прынцыпам кампаніі, таму Michelin не збіраецца падаваць заяўку на ўдзел у тэндэры”.
Галоўным прэтэндэнтам на шынную манаполію лічыцца Bridgestone, які, дарэчы, будзе манапалістам ужо ў наступным сезоне ў сувязі з сыходам Michelin.