14.12.2007
Хэйкі Кавалайнен перайшоў у McLaren
Новым напарнікам Люіса Гамільтана ў McLaren стане фін Хэйкі Кавалайнен.
Сезон 2007 Кавалайнен правёў у Renault. Нягледзячы на цяжкасьці з адаптацыяй да баліда у першых Гран Пры, фін з лёгкасьцю абыграў свайго партнера па камандзе Джанкарла Фізікелу і заняў сёмае месца ва выніках сезону. Самай яркай гонкай 2007 году для Кавалайнена атрымалася гонка на трасе Фудзі, [...]

