9.6.2008
Ад Гран Пры Канады заўсёды трэба чакаць нечаканасьцяў і сэнсацыяў. Так сталася і ў 2008 годзе. Яшчэ ў кваліфікацыі стан асфальтавага пакрыцьця ўнес карэктывы ў стартавую расстаноўку пілотаў. А ў гонцы славуты сэйфці кар вырашыў зыход гонкі.
15.6.2007
Роберту Кубіцы не дазволілі прыняць удзел у GP Злучаных Штатаў.
У чацьвер на прэс-канферэнцыі ён заявіў, што гатовы да гонкі на ўсе 100%, але крыху пазьней дактары FIA вырашылі інакш, забараніўшы Роберту ганяцца…
14.6.2007
Роберт Кубіца: “Паглядзеўшы відэазапіс монрэальскай аварыі, я магу толькі сказаць, што шчасьлівы сядзець перад вамі. Што адбылося? Я спадзяваўся, што Трулі застанецца на траэкторыі, але ён зрушыўся на зьнешнюю частку павароту. Месца там зусім мала, мы сутыкнуліся, пярэдняе антыкрыло ўляцела пад колы, і я страціў счапленьне з трасай. Скардзіцца няма на што — гэта аўтаспорт, [...]
12.6.2007
Роберт Кубіца быў выпісаны з госпіталя і намераны прыняць удзел у GP ЗША.
Роберт Кубіца: “Вы бачыце, я ў добрай форме, жывы, здаровы і размаўляю з вамі. Я добра сябе адчуваю, у Канадзе мне сапраўды пашанцавала — я паглядзеў запіс аварыі, яна выглядае значна сур’ёзней, чым я мог сабе прадставіць. Траўм няма і ў канцы тыдня [...]
10.4.2007
Роберт Кубіца паказаў сёмы рэзультат на кваліфікацыі і меў неблагія шанцы зарабіць пойнты ў гонцы, але відаць фартуна ў той дзень усьміхалася іншым пілотам. Няўдачы перасьледвалі паляка напрацягу ўсёй гонкі, і, як вынік, яго машына перасекла фінішную паласу апошняй…
28.3.2007
Зараз праходзяць трохдзённыя тэсты ў Малайзіі, дзе 8 красавіка мусіць адбыцца Гран Пры. У першы тэставы дзень Роберт Кубіца, пілот БМВ, паказаў найхутчэйшы час (1:36.187), апярэдзіўшы на дзесятую секунды Кімі Райканена. Аднак паляк не спадзяецца абыйсьці Ферары ў гонцы.
Роберт Кубіца: “Машыны Ferrari нібыта з іншай планеты. З імі і, можа быць, McLaren нам не атрымаецца [...]