rss   lj   del.icio.us

Tag: Raikkonen


4.12.2009

Кімі Райканен перайшоў у ралі

Кімі Райканен падпісаў кантракт з камандай Citroen Junior Team, якая выступае ў сусьветным чэмпіянаце па ралі - WRC. З 2010 году чэмпіён Формулы 1 будзе ганяць на ралійным аўто Citroen C4 WRC. Аб гэтым паведамляе новы беларускі сайт аб ралійных гонках WRC - WRCBY.com.

26.6.2008

Гран Пры Францыі. Перамога Масы і няўдача Райканена

Пасьля ўдалых гастроляў у Канадзе Вялікі цырк ізноў вярнуўся ў Эўропу.

28.4.2008

Гран Пры Гішпаніі. Чарговы дубль Ferrari!

Дамінаваньне італьянскай каманды працягваецца. Пачатак эўрапейскага сезону застаўся за Ferrari, і, судзячы па ўсім, шанцы канкурэнтаў (McLaren і BMW) з кожнай гонкай памяншаюцца.
Кімі Райканен ўпэўнена ўзяў поўл, і нішто не замінула фіну перамагчы ў першым эўрапейскім Гран Пры. Яго напарнік Маса стаў у нядзелю другім, аформіўшы для Ferrari ўжо другі ў гэтым сезоне [...]

23.3.2008

Гран Пры Малайзіі. Дамінуючая перамога Райканена!

Пераможцам чарговага этапу Формулы 1 стаў лідэр каманды Ferrari Кімі Райканен. Другім фінішаваў пілот BMW паляк Роберт Кубіца, а трыцім стаў яшчэ адзін фін — Хэйкі Кавалайнен.
Рэабілітацыя каманды Фэрары за правальны Гран Пры Аўстраліі не прымусіла сябе чакаць. Ужо праз тыдзень, у Куала Лумпур, італьянская стайня разграміла сваіх супернікаў. У суботу Маса і Райканен заваявалі [...]

19.11.2007

Залік пілотаў па старой сістэме налічэньня пойнтаў

пойнты / пілот / (розьніца ў пазіцыях) 
93 RAI
87 HAM
85 ALO
72 MAS
33 HEI
18 KUB
12 KOV
9 FIS
7 WUR (+2)
7 COU
6 ROS (-2)
4 WEB
3 VET (+2)
2 BUT (-1)
1 LIU (+3)

3.11.2007

Відэа: Жыцьцё Райканена і Формула 1 у Фінляндыі

Ролік быў зьняты бразільскімі журналістамі і распавядае пра радзіму Райканена, яго жыцьцё і кар’еру…

1.11.2007

Кліпец пра сезон 2007

00:02:38 / 16.66Mb (via raikkonen.ru)

31.10.2007

Нікі Лаўда пра сезон 2007

Трохразовы чэмпіён Формулы 1 Нікі Лаўда (Niki Lauda) падзяліўся з сайтам f1.com сваімі меркаваньнямі наконт сезону 2007.
Q: Ці была каманда Ferrari найлепшай у пелетоне?
Нікі Лаўда (NL): Ferrari выйграла Кубак Канструктараў і Кубак пілотаў. Гэта кажа само за сябе, значыць адказ — ‘так’!
Q: Ці заслугоўвае Кімі Райканен тытула Чэмпіёна?
NL: Кімі перамог у шасьці Гран Пры [...]

29.10.2007

Рос Браўн: “Я вельмі рады за Кімі”

Былога тэхнічнага дырэктара Ferrari ўразіла моцнае выступленьне Кімі Райканена ў гэтым сезоне.

28.10.2007

Season Log: Барацьба за тытул. Гонка за гонкай

Аўстралія
Кімі бярэ поўл і з лёгкасьцю зарабляе першыя 10 пойнтаў за новую каманду. Дамінаваньне Ферары здаеццы бясспрэчным, як і будучы тытул Райканена. Макларэн Алёнсы фінішуе другім. Замыкнуўшы п’едэстал, навічок Люіс Гамільтан зьдзіўляе вельмі моцным стартам.
Пойнты: Райканен 10, Алёнса 8, Гамільтан 6

21.10.2007

Кімі Райканен — Чэмпіён 2007!

1.7.2007

GP Францыі. Дубль Ferrari!

Рэзультаты гонкі…

13.6.2007

Райканен разьлічвае на падзеньне Гамільтана

Стабільнасьць Гамільтана забясьпечыла яму лідэрства ў Кубку пілотаў. Калі брытанец будзе працягваць у тым жа духу, то чэмпіёнства яму забясьпечана. Канкурэнтам застаецца спадзявацца толькі на падзеньне караля. Кімі Райканен разьлічвае такім чынам вярнуцца ў барацьбу за тытул. Вытрымкі з яго інтэрв’ю…

11.6.2007

Няўдачы Кімі Райканена працягваюцца…

Кімі Райканен: «Гонка для мяне выдалася вельмі складанай, з самага пачатку. У мяне не было добрага счапленьня з трасай на старце, бо я пачынаў з бруднай часткі трэка. У першым павароце я пашкодзіў пярэдняе антыкрыло аб машыну Масы. Потым было нямала перыядаў бясьпекі, якія спарадзілі хаос. Пасьля аварыі Кубіцы невялікія абломкі яго аўтамабіля захраснулі ў [...]

30.5.2007

За няўдачамі Кімі стаіць ‘Сіндром Шумахера’?

Нямецкая газэта Die Welt выказала думку, што ў няўдачах Кімі Райканена можна вініць Міхаэля Шумахера. У той час, калі семіразовы чэмпіён зьяўляецца ў боксах Ферары, з былым пілотам Макларэн здараюцца непрыемнасьці. А італьянская La Gazzetta dello Sport сваім хэдлайнам ставіць дыягназ: у Кімі ‘Сіндром Шумахера’.
У Райканена былі праблемы ў кваліфікацыі ў Монако, а тыднем раней [...]

28.5.2007

Алёнса: Райканен не мае права на памылку

Пілот Ферары Кімі Райканен не паказаў добрага выніку ў другім Гран Пры запар. У Гішпаніі фіна падвяла электроніка машыны F2007, а ў Монако Кімі памыліўся падчас кваліфікацыі і вымушаны быў стартаваць з 16 пазыцыі. Пасьля 5 этапаў на яго рахунку толькі адна перамога і толькі 23 пойнты, у той час як у лідэра заліку пілотаў [...]

17.4.2007

Райканен верыць у перавагу Фэрары.

Дэбютант Льюіс Гамільтан пасьля ГП Бахрэйну заявіў, што ў ягонай камнды (Маклярэн) атрымалася дагнаць Фэрары, але ў Кімі Райканена наконт гэтага зусім іншыя меркаваньні.
Райканен:”Мы шчэ захоўваем перавагу, але нам трэ інтэнсыўней працаваць, ці над машынай, ці над самім сабой. Пасьля наступных тэстаў у анс зьявяцца новыя вузля - гэта адлюструецца на хуткасьці машыны…”

6.4.2007

На машыне Райканена матор не заменяць

Добрыя навіны для фанатаў Ferrari: каманда прыняла рашэньне не мяняць матор на машыне Кімі Райканена. Жан Тодт прызнаў факт уцечкі ахалоджвальнай вадкасьці на Гран Пры Аўстраліі, але лічыць гэта нязначным, і мінулыя тэсты і пятніцкія практыкі паказалі, што з рухавіком усё добра.
Такім чынам, у суботу і нядзелю мы ўбачым роўную барацьбу між партнёрамі па камандзе [...]

26.3.2007

Райканену памяняюць матор?

Падчас гонкі ў Мельбурне на машыне Кімі Райканена адбылася ўцечка ахалоджвальнай вадкасьці, з-за чаго на апошніх колах перагрэўся матор. Інжэнерам Ferrari трэба будзе вырашыць, ці варта мяняць рухавік перад Гран Пры Малайзіі, але гэта прывядзе да страты дзесяці пазіцый на старце.
Райканен кажа, што каманда заўважыла ўцечку падчас мінулага Гран Пры і папярэдзіла яго таблічкай з [...]

24.3.2007

Кімі Райканенам падыйшоў бы BMW

Марыё Тайсэн будзе назіраць за Кімі Райканенам. Кіраўнік каманды BMW-Sauber кажа, што, нягледзячы на чуткі ў паддоке наконт не асаблівай працавітасьці ‘айсмэна’, ён падыйдзе швейцарска-нямецкай камандзе.
Фінскі гоншчык пачаў сваю кар’еру ў камандзе Заўбер у 2001 годзе. З тых часоў ён зарабіў рэпутацыю найхутчэйшага пілота Формулы 1.
Марыё Тайсэн: “Я не працаваў зь ім персанальна, але ведаю [...]



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь
microsoft windows 8 32 and 64 bit ms windows 8 purchase ms windows 8 purchase microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 adobe and microsoft oem software microsoft office 2010 download Microsoft, Adobe, MAC software download Microsoft, Adobe, MAC software microsoft windows 8 32 and 64 bit adobe oem software buy cs5 microsoft office 2010