10.12.2007
Renault 2008: Алёнса і Піке
Каманда Формулы 1 Renault афіцыйна аб’явіла імёны баявых пілотаў на сезон 2008. Імі прагназуема сталі Фернанда Алёнса, які сыйшоў з McLaren, і Нэльсан Піке малодшы, дэбютант вялікіх гонак.
Tag: Renault10.12.2007 Renault 2008: Алёнса і ПікеКаманда Формулы 1 Renault афіцыйна аб’явіла імёны баявых пілотаў на сезон 2008. Імі прагназуема сталі Фернанда Алёнса, які сыйшоў з McLaren, і Нэльсан Піке малодшы, дэбютант вялікіх гонак. 3.6.2007 Renault праехала па Варшаве!Каманда ING Renault F1 у рамках праграмы Roadshow наведала Варшаву. Каля 80 000 чалавек убачылі, як Хэйкі Кавалайнен праехаўся па вуліцах горада на балідзе R26. 20.4.2007 Renault F1 праедзе па вуліцах ВаршавыЗа тры гады каманда Renault у рамках сусьветнай промоакцыі Roadshow наведала такія гарады як Масква, Токіё, Ліён, Рым, Істанбул… Прыйшла чарга і да нашых заходніх суседзяў. Польшча лікуй! Пілоты Хэйкі Каваляйнен і Джанкарла Фізікела праедуцца на балідах Renault F1 па вуліцах Варшавы! Адбудзецца гэта 3 чэрвеня 2007 года. 16.10.2006 ING - тытульны спонсар RenaultСёньня раніцай, на прэс-канферэнцыі з удзелам кіраўніцтва Renault F1 і кампаніі ING бакі пацьвердзілі падпісаньне трохгадовага кантракту. Галандскі банк ING зьменіць Mild Seven на пасту тытульнага спонсара каманды, якая ў наступным годзе будзе звацца ING Renault F1 Team. Супрацоўніцтва з Japan Tobacco пацягвалася 13 гадоў, кантракт з ING пакуль трохгадовы, але бакі разьлічваюць на працяглае супрацоўніцтва. Ален Дасас, прэзыдэнт Renault F1: “Мы рады прывітаць ING у якасьці тытульнага каманды. Гэты кантракт важны для стабільнасьці і прагрэсу каманды, упэўнены, гэтае супрацоўніцтва будзе ўзаемавыгадным”. Флавіё Брыяторэ, кіраўнік каманды: “Мы жадаем падзякаваць Mild Seven за трынаццацігадовую падтрымку, іх лаяльнасьць і гнуткасьць можа служыць прыкладам карпаратыўнага супрацоўніцтва ў Формуле 1. Яны прыйшлі ў чэмпіянат, як пераможцы, стаўшы тытульным спонсарам Benetton у сезонах 1994 і 1995 гадоў, калі каманда выйграла чэмпіянат. Летась, з тытулам Mild Seven, мы атрымалі падвойную перамогу і зробім усё, каб выйграць у 2006-м, гэтымсамым падвесьці вынік шматгадовай сумеснай працы. Новым тытульным спонсарам стане кампанія ING, мы вітаем новага партнёра каманды і Формулы 1. У Renault і ING агульныя мэты, мы імкнемся падвысіць пазнавальнасьць брэнда на вельмі канкурэнтаздольным рынку і нацэленыя на шматгадовае супрацоўніцтва”. |
▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ
▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 200901. Батан 95 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 200901. Brawn GP 172 |