30.5.2007
Нямецкая газэта Die Welt выказала думку, што ў няўдачах Кімі Райканена можна вініць Міхаэля Шумахера. У той час, калі семіразовы чэмпіён зьяўляецца ў боксах Ферары, з былым пілотам Макларэн здараюцца непрыемнасьці. А італьянская La Gazzetta dello Sport сваім хэдлайнам ставіць дыягназ: у Кімі ‘Сіндром Шумахера’.
У Райканена былі праблемы ў кваліфікацыі ў Монако, а тыднем раней [...]
23.4.2007
У мінулы ўік-энд Міхаэль Шумахер прыняў удзел у сьвяточным мерапрыемстве, прысьвечаным 60-м угодкам супрацоўніцтва Ferrari і Shell. На гэты раз шоў адбылося ў польскай Познані, немец прыляцеў на сваім самалёце, каб прыняць удзел у прэс-канферэнцыі і пракаціць VIP-госьцяў на дарожнай Ferrari…
4.4.2007
Міхаэль Шумахер, той які семікратны, даў згоду выступаць за Фэрары па пятніцах!!!
Жан Тод прапанаваў яму мейсца Фэліпэ Масы, але Міхаэль сказаў, што не гатовы да радыкальных крокаў.
Міхаэль Шумахер:”Я проста засумаваў па камандзе, па машыне, па саміх гонках…”
Вернецца ці не? А то ў Германіі перасталі формулу глядзець, каналы прыйдзецца зачыняць…
10.6.2006
Міхаэль Шумахер захаваў пост дырэктара Асацыяцыі Пілотаў Гран-Пры (GPDA) пасьля мінулага ў пятніцу чарговага збору. На позьве дня стаяла толькі адно пытаньне - інцыдэнт зь Міхаэлем у Манака.
Збор, атмасфера якога ў пачатку была вельмі напружанай, працягваўся каля паўгадзіны. Але пасьля сустрэчы пілоты абвясьцілі, што Шумахер захоўвае свой пост аднаго з 3 дырэктараў.
Некаторыя пілоты ігнаравалі збор, у іх лік увайшлі Кімі Райканен, Алёнса, Ўэбер і Монтоя.
5.6.2006
Не сьціхаюць гутаркі вакол інцыдэнту, які адбыўся падчас кваліфікацыі Гран-Пры Манака, калі на апошніх хвілінах Ferrari Міхаэля Шумахера заблякавала трасу. Напярэдадні гонкі ў Сільверстоўне адбудзецца чарговае паседжаньне GPDA (Асацыяцыі пілотаў Гран-Пры), на якім сяміразовы чэмпіён дасьць тлумачэньні. Не сакрэт, большасьць пілотаў згодныя зь меркаваньнем суддзяў, якія прызналі, што Шумахер наўмысна перакрыў трасу.
Марк Ўэбер, адзін зь кіраўнікоў GPDA: “Зараз Міхаэль павінны даць тлумачэньні пілотам, сваім калегам. Вельмі хацелася б дазнацца праўды аб тым, што ж адбылося на апошніх сэкундах кваліфікацыі”.