10.7.2007
Аўтсайдэр Формулы 1 Spyker звольнілі з пасады пілота галяндца Крысьціяна Альберса. Паводле кіраўніцтва каманды, Альберс не выканаў дамовы з камандай па фармаваньню бюджэта.
Міхэль Мол “Гэта было самае складанае рашэньне ў маёй кар’еры. Гэта не звязана зь яго талентам, таму што талента яму не займаць. Усё адбылося з-за аднаго спонсара Альберса, у якога былі фінансавыя складанасьці. [...]
5.4.2007
Скандал з кліентскімі шасі разгарэўся зноў і зараз ужо не да жартаў. Каманда Spyker падала пратэст супраць Toro Rosso, заяўляючы, што мае неабвяржымыя факты выкарыстаньня Toro Rosso чужых шасі.
Spyker неяк удалося скрасьці дакументацыю Red Bull, дзе паказаны тэхнічныя малюнкі дэталяў шасі, якія пастаўляюцца адначасова двум камандам: Red Bull Racing і Scuderia Toro Rosso. Сцюарды запатрабавалі [...]
22.3.2007
Spyker зьвярнуліся ў арбітраж з пратэстам супраць Super Aguri і Toro Rosso. Абедзьве каманды атрымаюць позвы ў суд на днях. Spyker настойвае на тым, каб выключыць Super Aguri і Toro Rosso з заліку Кубка Канструктараў на той падставе, што яны выкарыстоўваюць шасі, спраектаваныя і вырабленыя іншымі, што супярэчыць Дамове Згоды.
19.9.2006
На тэстах у Сільверстоўне сёньня дэбютавала новая афарбоўка машын Spyker MF1. Раніцай механікі сьпешна ляпілі стыкеры і шаравалі лакавыя пакрыцьці, машына нават трохі затрымалася ў боксах пасьля пачатку тэстаў.
Размалёўка фактычна паўтарае колеры машын Spyker у гоначнай серыі LMES, розніца толькі ў некаторых спонсарах.
Эксклюзіўныя фатаздымкі баліда Spyker MF1 Racing.
10.9.2006
Продаж расійскай каманды Midland адбыўся, новым уладальнікам стала галандская кампанія Spyker. Таксама быў пацверджаны кантракт з Майкам Гаскойнам, які стане тэхнічным дырэктарам каманды, заява з нагоды пастаўкі матораў чакаецца ў бліжэйшыя дні, верагодна гэта будзе Cosworth V8.
Алекс Шнайдер, Midland: “Рашэнне аб продажы каманды стала адным з самых складаных у маім жыцці, заўсёды цяжка адмовіцца ад таго, чаму аддадзена столькі часу і сіл. Мы зрабілі ўсё для таго, каб каманда ўстала на ногі і я лічу гэтую ўгоду наступным крокам наперад для Midland Group, Spyker і каманды.
Цікавасць да Формулы 1 у Галандыі значна больш, чым у Расіі і я ўпэўнены ў тым, што новыя ўладальнікі змогуць дабіцца сур’ёзнага камерцыйнага поспеху, эксплуатуючы нацыянальную прыналежнасць каманды. Я ведаю, што яна ў добрых руках”.
Віктар Мюлер, CEO Spyker Cars N.V. і Spyker MF1 Racing: “Новая праграма па вытворчасці спартовых машын стартавала ў 2000-м і кожны год аб’ёмы вытворчасці падвойваліся. Валодаючы абмежаваным бюджэтам мы рашылі скарыстацца рэкламным патэнцыялам Формулы 1, падкрэсліць асацыяцыю Spyker з аўтаспортам і павялічыць міжнародную вядомасць брэнда. Я перакананы ў тым, што Формула 1 у дакладнасці адпавядае мэтам і задачам Spyker”.
Берні Эклстоўн: “Гэта добрая навіна для Формулы 1. З’яўленне ў чэмпіянаце яшчэ аднаго аўтавытворцы павялічвае патэнцыял і прывабнасць чэмпіянату”.
Фармальна ўгода будзе завершаная 30 верасня 2006 года, яе вартасць ацэньваецца ў 53 мільёны Еўра.