rss   lj   del.icio.us

Tag: Webber


3.3.2007

Дзесяць самых высокааплатных гоншчыкаў ‘07

Брытанскі F1Racing апублікаваў Top10 самых высокааплатных гоншчыкаў гэтага сэзону. Усе лічбы канвертаваныя ў даляры ЗША…

19.10.2006

Марк Ўэбер: “Кантракт з Williams - гэта сур`ёзная памылка”

Звычайна гоншчыкі не робяць такіх заяў да канца сезону або наогул не выносяць сьмецьце з хаты, але Марк Ўэбер паступіў інакш. Не зусім зразумела, як каманда будзе працаваць зь ім у Бразіліі, але напярэдадні гонкі аўстраліец заявіў, што кантракт з Williams — памылка і ён не шкадуе аб хуткім растаньні…

Марк Ўэбер: “Мой мэнэджэр, Флавіё Брыяторэ, не раіў падпісваць гэты кантракт, але я ўсё ж зрабіў гэта, дапусціўшы вельмі сур’ёзную, дарагую памылку. Сёлета менавіта ён настойваў на кантракце з Red Bull, і на гэты раз я не стаў грэбаваць яго радай. Рашэньне прымалася разам, але ўсе мы ўпэўненыя ў тым, што яно дакладнае. Косьці кінутыя, паглядзім, што выпадзе.

Што датычыць Williams — я зразумеў, што рэпутацыя нічога не значыць. Паважаць гісторыю сапраўды трэба, але выдатнае мінулае не дае гарантый. Прыходзяць новыя людзі, моцныя і разумныя, прыходзяць тыя, хто шмат робіць інакш і дамагаецца посьпеху. Магу з упэўненасьцю сказаць — я ніколі не буду адчуваць задавальненьне, успамінаючы час, праведзены ў Williams. Думаю, і Фрэнк Ўільямс думае аналагічна”.

30.9.2006

У Williams спадзяюцца на сухую трасу

Марк Ўэбер і Ніка Росберг з цяжкасьцю прайшлі ў другую кваліфікацыйную сесію і ў нядзелю будуць стартаваць з 15-га і 16-га месцаў суадносна — гума Bridgestone пад моцным дажджом нашмат саступала Michelin, а машына не дазволіла адыграць гэты гандыкап…

Марк Ўэбер: “Нічога дзіўнага, яшчэ ў Вугоршчыне было зразумела, што на мокрай трасе мы не канкурэнтаздольныя, спадзяюся, заўтра дажджу не будзе, хоць і ў гэтым выпадку гонка будзе складанай — за два першых дня з-за дажджу асфальт не пакрыўся адпрацаванай гумай і счапленьне зь ім пакідае жадаць лепшага”.

Ніка Росберг: “У гэтых умовах наша гума прайгравае. Калі траэкторыя подсыхае, гума становіцца эфектыўней, але сёньня стала ліў дождж і мы не змаглі дабрацца да трэцяй кваліфікацыі. Спадзяюся, заўтра дажджу ня будзе і мы зможам дадаць”.

7.8.2006

Марк Ўэбер будзе выступаць за Red Bull!

Mark Webber

Марк Ўэбер стане партнёрам Дэвіда Култхарда па камандзе Red Bull у 2007-м. Сёньня было афіцыйна абвешчана аб гэтым. Кліен застанецца ў камандзе да канца сэзону, але яго будучыня ў Red Bull у дадзены момант не вызначана.

Марк Ўэбер: “Гэта фантастычна - далучыцца да хвалебнага калектыва Red Bull Racing. Яўна, што каманда згаладалася па посьпеху, гэта вельмі таленавіты калектыў і тут рэальна адчуваецца камандны дух і згуртаванасьць.

Я веру, што ў патрэбны момант перайшоў у гэтую каманду, каб дабіцца зь ёй поспеху. Пасля таго, як я пакінуў Jaguar Racing у канцы сезону - 2004 і пазнаў, што сп. Матэшыц (Mateschitz) набыў гэтую каманду, я адчуў, што каманда апынулася ў добрых руках і з добрым будучыняй.

У плане каманды, я думаю, што гэта будзе рэальны выклік для мяне. Я спадзяюся, што ў Red Bull я змагу правесьці лепшы сэзон у Формуле-1 і веру, што мы зможам быць вельмі і вельмі канкурэнтаздольнымі. Я з нецярпеньнем чакаю наступнага сэзону.”

2.4.2005

Мужнасьць Марка Ўэбэра

Перад самым стартам сэзону пра Марка Ўэбера казалі як пра пілёта здольнага выйграваць Гран Пры й нават чэмпіянат… Але дома, у Аўстраліі, ён быў толькі пятым, нягледзячы нават на тое, што кваліфікаваны быў трэцім.



 ▪ НАСТУПНЫ ГРАН ПРЫ

 Гран Пры Бахрэйна 2010, Сахір

Бахрэйн - Формула 1

12-14 сакавіка 2010


Колы: 57
Даўжыня: 5.412 км
Рэкорд: 1:30.252 – Шумахер (2004)



 ▪ КУБАК ПІЛОТАЎ 2009

01. Батан
02. Фэтэль
03. Барыкела
04. Ўэбер
05. Гамільтан
06. Райканен
07. Росберг
08. Трулі
09. Алёнса
10. Глок
11. Маса
12. Кавалайнен
13. Хайдфельд
14. Кубіца
15. Фізікела
16. Буэмі
17. Зуціль
18. Kobayashi
19. Бурдэ

95
84
77
69.5
49
48
34.5
32.5
26
24
22
22
19
17
8
6
5
3
2

 ▪ КУБАК КАНСТРУКТАРАЎ 2009

01. Brawn GP
02. Red Bull
03. McLaren-Mercedes
04. Ferrari
05. Toyota
06. BMW
07. Williams
08. Renault
09. Force India
10. Toro Rosso

172
153.5
71
70
59.5
36
34.5
26
13
8

© 2003—2009 F1BY.com/ Формула 1 • Беларусь